АЎЛАСЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 20.6.1938, в. Станіславова Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал. н. (1970), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Магілёўскіпед.ін-т (1962) і працуе ў ім, з 1994 рэктар. Даследуе праблемы сучасных бел. і рус.літ. моў: «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), «Марфемны склад слова і словаўтварэнне» (2-е выд., 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́РСКІ (Пётр Аляксеевіч) (н. 2.1.1918, в. Рымінка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. географ, краязнавец. Канд.геагр. навук (1954). Засл. настаўнік Беларусі (1955). Скончыў Магілёўскіпед.ін-т (1939). З 1945 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства.
Тв.:
Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959;
Пособие по краеведению. Мн., 1966;
Землеведение и краеведение. Мн., 1987 (разам з М.С.Ратабыльскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЮ́К (Леанід Сямёнавіч) (3.5.1919, в. Студзёнка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.9.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскіпед.ін-т (1939), Тбіліскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну са жніўня 1941 на Паўн.-Зах., 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір самаходнага артыл. палка маёр Д. вызначыўся 18.4.1945 пры ўзяцці г. Бернаў у час Берлінскай аперацыі. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Валерый Пятровіч) (н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні тэхнал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.
Тв.:
Расчет намагничивающих устройств для магнитографической дефектоскопии (разам з АМ.Беляговым, АП.Гарышавым) // Дефектоскопия. 1989. № 2;
Технология и оборудование сварки плавлением. Могилев, 1998.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР.
Існаваў у Бабруйску ў 1963—65. Да снеж. 1962 Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр, з 1965 Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. Гал. рэжысёр А.Аркадзьеў (1963), заг.муз. часткі дырыжор В.Віткоўскі, мастак І.Чумакоў. У рэпертуары класічныя аперэты, муз. камедыі бел. і рус. аўтараў, у т. л. Ю.Семянякі, Б.Аляксандрава, Ю.Мілюціна і інш., п’есы рус. і замежнай класікі, сучасных драматургаў. У трупу ўваходзілі засл. артысты Беларусі Дз.Іванова, Н.Калаптур, Г.Лаўроў, П.Масцераў, В.Шаўкалюк, Л.Федчанка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙНАЎСКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана ў 1-й пал. 19 ст. ў в. Вейна (Магілёўскір-н). Цэнтрычны, у плане блізкі да квадрата будынак са скругленымі вугламі. У сілуэце дамінуе цыліндрычны барабан са сферычным купалам. Вуглавыя часткі гал. фасада завершаны круглымі вежамі з купальнымі пакрыццямі. Бакавыя ўваходы вылучаны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. У інтэр’еры фрэскавая размалёўка ў стылі класіцызму, выявы 4 евангелістаў і 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Размаляваны таксама скляпенні і сцены апсіды.