расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1958 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, з 1988 дырэктар. У 1977—90 віцэ-прэзідэнт АНСССР, з 1991 віцэ-прэзідэнт Рас.АН. Навук. працы па фізіцы плазмы, магн. гідрадынаміцы, праблемах кіраванага тэрмаядз. сінтэзу. Незалежна ад Р.З.Сагдзеева і Д.Пайнса прапанаваў (1962) квазілінейны механізм узаемадзеяння ў плазме. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя імпульсныя крыніцы энергіі на аснове МГД-генератараў, распрацаваны тэхнал. лазеры для металаапрацоўкі. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Літ.:
Андреев А.Ф. и др. Е.П.Велихов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЧУ́К (Сяргей Фёдаравіч) (25.9.1920, с. Белазёрка Херсонскай вобл., Украіна — 20.10.1994),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1952). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1948). Яго акцёрскае майстэрства спалучала цэльнасць і выразнасць з тонкай псіхал. прапрацоўкай вобраза, мяккасцю артыстычнай манеры: Тарас Шаўчэнка (аднайм. фільм, Дзярж. прэмія СССР 1952), доктар Дымаў («Скакуха»), Атэла (аднайм. фільм), Карасцялёў («Сярожа») і інш. Як рэжысёр Бандарчук вызначаўся выразнасцю і дакладнасцю канцэпцыі, зладжаным акцёрскім ансамблем. Майстар масавых сцэн. Сярод фільмаў: «Лёс чалавека» (1959, Ленінская прэмія 1960 за рэжысуру і выкананне ролі Андрэя Сакалова), «Вайна і мір» (4 серыі, 1966—67, «Оскар» 1969, роля П’ера Бязухава), «Ватэрлоо» (1970, сав.-італьян.), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1977, роля Звягінцава), «Чырвоныя званы» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), тэлевіз. фільм «Ціхі Дон» (10 серый).
добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, якія пацярпелі ад паліт. рэпрэсій. Створана 8.2.1992 у Мінску. Вышэйшы орган — з’езд, кіруючы — рада, выканаўчы — управа. Мэты БААПР: удзел у рабоце па аднаўленні парушаных правоў і інтарэсаў беспадстаўна рэпрэсіраваных грамадзян, садзейнічанне поўнай і публічнай рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій; аказанне прававой, матэрыяльнай, сац.-бытавой і інш. дапамогі пацярпелым ад паліт. рэпрэсій; пошукі месцаў пахавання рэпрэсіраваных, стварэнне Кніг памяці; садзейнічанне дэмакр. пераўтварэнням і барацьба супраць актаў беззаконня і дыскрэдытацыі; развіццё прававой і гуманітарнай свядомасці грамадзян; арганізацыя сумесна з архіўнымі ўстановамі выставак і інш.асв. мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяраў рэпрэсій, і інш. У БААПР уваходзяць Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская абласныя, Бабруйская, Брэсцкая, Баранавіцкая, Барысаўская, Маладзечанская гарадскія, Карэліцкая, Пухавіцкая, а таксама Ленінская, Першамайская, Фрунзенская г. Мінска раённыя асацыяцыі ахвяраў паліт. рэпрэсій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Іван Мацвеевіч) (14.9.1891, с. Мілалюб Пскоўскай вобл., Расія — 20.3.1983),
савецкі матэматык.
Акад.АНСССР (1929). Чл. шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1971). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1918 у Пермскім ун-це, ленінградскіх політэхн. ін-це і ун-це. З 1932 дырэктар Матэм. ін-та АНСССР. Навук. працы па аналіт. тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналіт. тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш.Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1983. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Тв.:
Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЭ́ЗАЎ (Мухтар Амарханавіч) (28.9.1897, урочышча Чынгістаў Сяміпалацінскай вобл., Казахстан — 27.6.1961),
казахскі пісьменнік і вучоны. Акад.АН Казахстана (1946). Засл. дз. нав. Казахстана (1957). Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). У трагедыі «Енлік-Кебек» (1917, новая рэд. 1957) паказаны звычаі і норавы феад.-радавога грамадства. У яго апавяданнях, аповесцях, п’есах, нарысах адлюстравана жыццё і побыт каз. аула. Стваральнік першага нац.гіст. рамана-эпапеі «Шлях Абая», які складаецца з 2 кн.: «Абай» (т. 1—2, 1942—47; Дзярж. прэмія СССР 1949) і «Шлях Абая» (т. 1—2,1952—56; Ленінская прэмія 1959). Аўтар рамана «Племя маладое» (незавершаны; апубл. 1962). Даследаваў гісторыю каз. і кірг. л-ры, фальклор.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. М., 1973—75.
Літ.:
Каратаев М. Мухтар Ауэзов: Заметки о творчестве. Алма-Ата, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́ (Валянцін Пятровіч) (2.9.1908, г. Адэса, Украіна — 1989),
савецкі вучоны; адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1856, 1961). Сапраўдны чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1929 у Газадынамічнай лабараторыі і інш. установах АНСССР. Навук. працы па стварэнні вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР) і касм. апаратаў. Канструктар першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка (1929—33) і першых сав. ВРР (1930—31). Кіраваў распрацоўкай ВРР, што выкарыстоўваліся на сав. ракетах-носьбітах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967, 1984. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1958).
Тв.:
Ракеты, их устройство и применение. М.; Л., 1935 (разам з Г.Э.Лангемакам);
Путь к ракетной технике: Избр. тр., 1924—1946. М., 1977.
руская спявачка. Нар.арт.СССР (1973). Герой Сац. Працы (1987). Скончыла Маскоўскае муз. вучылішча імя М.М.Іпалітава-Іванава (1969). З 1947 салістка Рус.нар. хору імя М.Я.Пятніцкага, з 1951 — хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 — Масканцэрта. З 1977 маст. кіраўнік і салістка ансамбля «Расія». Мае моцны, глыбокі голас багатай тэмбравай афарбоўкі. Дасканала валодае класічнай нар. манерай спеву, па-майстэрску выконвае рус.нар. і аўтарскія песні рас. і інш. кампазітараў («Разанскія мадонны» А.Далуханяна, «Цячэ Волга» М.Фрадкіна, «Арэнбургская пуховая хустка» Р.Панамарэнкі і інш.). Аўтар кн. «На перакрыжаванні сустрэч» (2-е выд. 1988), «Цячэ мая Волга» (1997) і інш.Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАГО́РАЎ (Андрэй Мікалаевіч) (25.4.1903, г. Тамбоў, Расія — 20.10.1987),
савецкі матэматык; заснавальнік навук. школы па тэорыі імавернасцей і тэорыі функцый. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 праф. гэтага ун-та, адначасова з 1933 у Матэм. ін-це АНСССР. Рэдактар час. «Успехи математических наук» (1946—54 і з 1983). Фундаментальныя працы па тэорыі функцый, матэм. логіцы, тапалогіі, дыферэнцыяльных ураўненнях, функцыян. аналізе, тэорыі імавернасцей (аксіяматычнае абгрунтаванне, тэорыя выпадковых працэсаў) і тэорыі інфармацыі. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Математика и механика: Избр. тр.М., 1985;
Теория вероятностей и математическая статистика. М., 1986;
Теория информации и теория алгоритмов. М., 1987;
Математика — наука и профессия. М., 1988.
Літ.:
Александров П.С. Несколько слов об АН.Колмогорове // Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМЭ́Н (Раман Лазаравіч) (29.11.1906, г. Адэса, Украіна — 28.4.1978),
расійскі рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1932), з 1960 выкладаў у ім (з 1970 праф.). Фільмы вызначаюцца яскравай аўтарскай інтанацыяй, тэмпераментам, глыбінёй і дакладнасцю аналізу гіст. сітуацыі: «Дзень новага свету» (1940), «Суд народаў» (1947), «Гранада, Гранада, Гранада мая...» (1967), «Таварыш Берлін» (1969), «Чылі — час барацьбы, час трывог» (1973), «Камарадас. Таварыш» (1974, за ўсе прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу), «Сэрца Карвалана» (1975, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). Кіраваў стварэннем 20-серыйнай эпапеі «Вялікая Айчынная...» (1979; аўтар 2 фільмаў, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу). За міжнар. кінапубліцыстыку і фільмы «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (1953), «Пакарыцелі мора» (1959) Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1952, 1975.
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1979; чл.-кар. 1960, Рас.АН з 1991), чл.-кар.АМН (1957). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1939). З 1945 у Маскоўскім ун-це, адначасова ў 1954—60 у Ін-це фармакалогіі і хіміятэрапіі АМНСССР. З 1959 у Ін-це хіміі прыродных злучэнняў АНСССР. З 1966 у Ін-це арган. хіміі Рас.АН (у 1966—88 дырэктар). Навук. працы па хіміі вугляводаў, сінтэзе фізіялагічна актыўных злучэнняў. Адкрыў прыродныя гліказіды новага тыпу — алігазіды (1954). Ажыццявіў накіраваны сінтэз поліцукрыдаў (1978). Устанавіў структуру вугляводных ланцугоў групаспецыфічных рэчываў крыві. Распрацаваў метады хім. мадыфікацыі нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваў шэраг лек. прэпаратаў: процітуберкулёзных, процісутаргавых, проціалергічных і інш.Ленінская прэмія 1988.