горад у Рэспубліцы Комі (Расія), на р. Ухта і яе прытоку Чыб’ю. Горад з 1943. 100 тыс.ж. (2000). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр нафтагазавай прам-сці Рас. Поўначы. Акц. аб’яднанні «Комінафта» і «Прагрэс» (эл.-тэхн. абсталяванне). З-ды: «Ухтагазбудмаш» (тэхніка для буд-ва газаправодаў), ляснога машынабудавання, мех. (буд. тэхніка); мэблевая ф-ка, прадпрыемствы харч. прам-сці. Індустр.ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЦЭ́ЦІ (Donizetti) Гаэтана (29.11.1797, г. Бергама, Італія — 8.4.1848),
італьянскі кампазітар. У 1815—17 вучыўся ў Балонскім муз. ліцэі. У 1839—40 і пазней працаваў у Парыжы, дзе пастаўлены многія з яго опер, у 1840-я г. таксама ў Аўстрыі (з 1842 аўстр. прыдворны кампазітар). У 1834—39 праф. кансерваторыі ў Неапалі (з 1837 дырэктар). Асн. частку творчай спадчыны Д., майстра стылю бельканта, складаюць усе жанравыя разнавіднасці італьян. оперы (опера-буфа, опера-камік, лірыка-драм. і рамант. оперы, сац.-псіхал. меладрамы і інш.), яны насычаны выразнымі, лёгка запамінальнымі мелодыямі, эфектнымі арыямі, вылучаюцца яркай тэатральнасцю. Сярод найб. папулярных опер «Любоўны напітак» (1832) і «Дон Паскуале» (1843), адзін з лепшых узораў оперы-буфа, адзначаны невычарпальным дасціпным гумарам, жыццярадаснасцю, мяккім лірызмам.
Сярод інш. твораў: оперы «Пётр Вялікі, цар рускі, або Лівонскі цясляр» (1819), «Дон Грэгорыо» (1824), «Ганна Балейн» (1830), «Лукрэцыя Борджа» (1833), «Лючыя ды Ламермур» (1835), «Паліеўкт» (1838), «Марыя ды Роган» (1843), араторыі, кантаты, 16 сімфоній, камерна-інстр., вак. творы.
Літ.:
Донати-Петтени Дж. Гаэтано Доницетти: Пер. с итал. Л., 1980.
Помнік Г.Данідэці ў касцёле Санта-Марыя ў Бергама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯЛІЗА́ЦЫЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
адна з форм грамадскага падзелу працы і яе рацыянальнай арганізацыі, пры якой вытв-сць прадукцыі, асобных яе частак, выкананне асобных аперацый ажыццяўляецца ў самаст. галінах, асобных аб’яднаннях, прадпрыемствах, цэхах, брыгадах, участках; важная ўмова павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытв-сці. Выяўляецца ў выпуску абмежаванай наменклатуры аднароднай прадукцыі, падобнай канструктыўна, тэхналагічна, а таксама прафес. складам працаўнікоў, выкарыстанай сыравінай. Найб. развіта ў прамысловасці, дзе адрозніваюць тры асн. віды С.в.: прадметную, падэталёвую і тэхналагічную. Прадметная характарызуецца выпускам канструкцыйна і тэхналагічна аднароднай гатовай прадукцыі (аўтамабільны, трактарны, гадзіннікавы з-ды, абутковыя ф-кі). Пры падэталёвай С.в. прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытв-сці асобных частак, вузлоў, дэталей гатовай прадукцыі (з-ды маторны, рысорны, шасцерняў, пускавых рухавікоў). Пры тэхналагічнай С.в. асобныя стадыі або аперацыі тэхнал. працэсу вылучаны ў самаст. вытв-сці (ліцейныя, кавальскія цэхі ці з-ды ў машынабудаванні, прадзільныя, ткацкія ф-кі ў тэкст. прам-сці і інш.). У сельскай гаспадарцы С.в. ажыццяўляецца з улікам эканам., сац., ці дэмаграфічных фактараў, спецыфікі с.-г. вытв-сці (прыродных умоў, біял. уласцівасцей раслін і жывёл, асаблівасцей выкарыстання зямлі, прац. і матэрыяльных рэсурсаў, транспартных сродкаў і г.д.). Сельская гаспадарка Беларусі, напр., спецыялізуецца пераважна на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні лёну і бульбы. У гаспадарках, у якіх для эфектыўнага выкарыстання зямлі. асн.вытв. фондаў, прац. рэсурсаў узнікае неабходнасць спалучэння гал. галіны ці асн. культуры з дапаможнымі галінамі і культурамі, ажыццяўляецца ўнутрыгасп. спецыялізацыя (механізаваныя звенні па вырошчванні асобных культур, агародныя брыгады, фермы па гадоўлі маладняку, па адкорме жывёлы, малочнатаварныя фермы і інш.). Спецыялізацыя ў будаўніцтве выяўляецца ў стварэнні самаст.буд.-мантажных арг-цый па буд-ве аб’ектаў асобных галін ці выкананні асобных відаў буд.-мантажных работ. Выраб буд. дэталей і канструкцый вылучаецца ў асобныя галіны вытв-сці буд. матэрыялаў. Спецыялізуюцца перавозкі і на транспарце. Напр., танкеры на марскім і рачным, цыстэрны на чыгуначным, рэфрыжэратары на аўтамабільным транспарце; выкарыстоўваюцца кантэйнерныя перавозкі. Гл. таксама Міжнародны падзел працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЙЖАДЫ́НЬЮ (Aleijadinho, літар. маленькі калека; сапр.Лісбоа Антоніу Франсіску, Lisbôa; 29.8.1730 або 1738, г. Віла-Рыка, Бразілія — 18.11.1814),
бразільскі скульптар і архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Знявечаны праказай, працаваў, прымацоўваючы інструменты да пальчатак. Пабудаваў цэрквы Сан-Франсіску ў Ору-Прэту і ў Сан-Жуан-дэл-Рэй. Стварыў скульптуры 12 біблейскіх прарокаў і серыю драўляных паліхромных груп «Страсці Хрыстовы» ў царкве Бон-Жэзус-ды-Матазіньюс у Кангоньясе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Oakland),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Прыгарад г.Сан-Францыска. Засн. ў 1-й пал. 19 ст. Каля 380 тыс.ж., з прыгарадамі 2 млн.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на ўсх. беразе зал. Сан-Францыска; злучаны з г. Сан-Францыска мостам цераз заліў. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, металаапр., харч., металургічная, хімічная. Аўтазборачныя з-ды. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЮ́Р, Намен (франц. Namur, флам. Namen),
горад на Пд Бельгіі, каля ўпадзення р. Самбра ў Маас. Адм. ц. правінцыі Намюр. 104 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., тэкст., гарбарная, харч., азбеставая. Вядомая з сярэднявечча вытв-сць кухонных катлоў, нажоў, меднага посуду. У наваколлі — буйныя шкляныя з-ды. Ун-т. Музеі: археал., епархіяльны і атэля дэ-Круа. Арх. помнікі 9—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ХІМВАЛАКНО́» імя У.І.Леніна.
Створана ў 1975 у Магілёве. У складзе аб’яднання: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Магілёўскі завод штучнага валакна, з-ды: арган. сінтэзу, поліэфірных нітак, рамонтна-мех., па перапрацоўцы прамысл. сцёкавых вод і апрацоўцы асадку; вытв-сцьсінт. комплексных нітак. Асн. прадукцыя (1999): дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат, поліэфірныя валокны і ніткі, віскозная тэкст. нітка, віскозная абалонка для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1933 у Магілёве як цагельны з-д № 8. У 1946 падзелены на цагельныя з-ды № 7 і № 8. З 1950 камбінат буд. матэрыялаў, з 1972 ВА «Магілёўбудматэрыялы», з 1991 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла керамічная (для печаў, унутр. перагародак), пліты бетонныя тратуарныя, пліты фігурныя (для зборных пакрыццяў тратуараў і садова-паркавых дарожак), плітка керамічная глазураваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМБУ́Р (франц. calembour),
гульня слоў, стылістычны зварот у вершы, мове, жарце, пабудаваны на камічным абыгрыванні аднолькавых ці блізкіх па гучанні слоў або словазлучэнняў пры іх розным значэнні. Звычайна ўтвараюцца пры дапамозе амонімаў, амафонаў, паронімаў. Напр., К. з верша Р.Барадуліна «Тры прыступкі»:
У суседзяў стрэхі саламелі —
Мелі хлеб тут і да сала мелі,
Тут багата чулася Літва. Ды пчалою сэрца Саламеі
Рвалася з зацішнага лятва.