АБУ́-СІМБЕ́Л,
мясцовасць на зах. беразе Ніла, каля г. Асуан у Егіпце. У 1-й пал. 13 ст. да н.э. тут высечаны 2 скальныя храмы фараона Рамсеса II і гал. стараж.-егіпецкіх багоў са статуямі і рэльефамі на фасадах і ў інтэр’ерах. На фасадзе гал. храма 4 велічныя (20-метровыя) сядзячыя калосы Рамсеса II. У сувязі з буд-вам Асуанскай плаціны ў 1967 яны перанесены на плато над старым рэчышчам Ніла.
т. 1, с. 48
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
«АГРАБУ́Д»,
вытворча-праектна-тэхналагічны інстытут «Аграбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праектна-тэхнал. ін-та «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.-д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.-тэхн. дасягненняў; вытв-сць абсталявання, аснасткі, буд. вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш.
т. 1, с. 80
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ РАБО́ТЫ ў будаўніцтве, работы, звязаныя з выкарыстаннем аддзелачных матэрыялаў у мэтах павышэння даўгавечнасці, паляпшэння эксплуатацыйных, санітарна-гігіенічных і архітэктурна-маст. якасцяў збудаванняў. Да аддзелачных работ належаць малярныя работы, абліцовачныя работы, шкляныя работы, шпалерныя і штукатурныя работы, устаноўка сталярных вырабаў і дэталяў, насціланне падлогі (у тым ліку паркету). Паслядоўнасць і сумяшчэнне з інш. буд. работамі залежаць ад асаблівасцяў канструкцыі і тэхналогіі ўзвядзення збудаванняў, часткова выконваюцца пры вытв-сці буйнапамерных зборных элементаў.
т. 1, с. 101
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
БЛАГАВЕ́ШЧАНСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Амурскай вобл. Засн. ў 1856. 215,7 тыс. чал. (1994). Порт на р. Амур пры ўпадзенні р. Зея. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт; абсталяванне для гарнаруднай і золатаздабыўной прам-сці; элеватарнае і млынавае абсталяванне, алектрапрылады і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (запалкі, мэбля і інш.), лёгкая (швейная, бавоўнапрадзільная), харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
т. 3, с. 183
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ВЫСАГО́РАЦ Міхаіл Амосавіч
(н. 19.11.1920, в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1940), Маскоўскае ваенна-інж. вучылішча (1941). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір сапёрных узвода, роты капітан Высагорац вызначыўся ў 1944 пры інж. разведцы і буд-ве паромнай пераправы цераз р. Днестр, мастоў цераз р. Прут, Зах. Буг, Сан, Віслу. Пасля вайны на гасп. рабоце.
т. 4, с. 320
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ГО́ЖА,
радовішча пяску каля в. Гожа Гродзенскага р-на. Паклад звязаны са стараж.-алювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы р. Нёман. Пяскі шэрыя і жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя, дробна- і сярэднезярністыя, з лінзамі тонка- і буйназярністага пяску. Разведаныя запасы 23,85 млн. м³, перспектыўныя 9,96 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,6—12 м, ускрышы 0,2—3,3 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатна-бетонных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбінатам буд. матэрыялаў.
А.П.Шчураў.
т. 5, с. 321
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ГО́РНЫ ЦІСК,
збіральнае паняцце ў горнай геамеханіцы, якое аб’ядноўвае сукупнасць сілавых палёў, што фарміруюцца ў нетрах Зямлі як вынік натуральных і вытв. уздзеянняў. Гал. ўзбуджальнік горнага ціску — гравітацыя; у меншай ступені фарміруецца за кошт тэктанічных сіл і змены т-ры верхніх слаёў зямной кары, а таксама вытв. дзейнасці па здабычы карысных выкапняў, буд-ва падземных і наземных збудаванняў. Выклікае дэфармаванне масіву горных парод, вядзе да горных удараў і раптоўных выкідаў.
т. 5, с. 365
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
ВА́ПНА,
вяжучае рэчыва, якое атрымліваюць абпальваннем вапняку, мелу і інш. вапнава-магнезіяльных горных парод. Адрозніваюць вапну паветраную (цвярдзее толькі на паветры) і гідраўлічную (цвярдзее і ў вадзе). Паветраная вапна мае ў асн. аксіды кальцыю і магнію, гідраўлічная — дадаткова сілікаты, алюмінаты і фераты кальцыю. Паветраную вапну падзяляюць на нягашаную (кіпелку, гл. Кальцыю аксід) і гашаную (пушонку, гл. Кальцыю гідраксід). Выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці сілікатнай цэглы, для ачысткі цукровабурачнага соку, вапнавання глебы і інш.
т. 3, с. 506
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
АСФАЛЬТАБЕТОНАЎКЛА́ДЧЫК,
машына для ўкладкі асфальтабетону і інш. бітумна-мінеральных сумесяў на аснову пры буд-ве і рамонце дарожных і аэрадромных пакрыццяў. Бываюць асфальтаўкладчыкі гусенічныя, калёсныя, камбінаваныя; цяжкія (прадукцыйнасць да 100 т/гадз) і лёгкія (25—50 т/гадз). Сумесь з бункера асфальтаўкладчыка падаецца да шнэкаў, якія размяркоўваюць яе па шырыні паласы ўкладкі. Разраўноўванне і прафіляванне пакрыцця робяцца з папярэднім яго ўшчыльненнем. Сучасныя асфальтаўкладчыкі аснашчаюцца аўтам. сістэмамі кіравання. Буйнейшыя вытворцы асфальтаўкладчыкаў у ЗША, Германіі, Расіі.
т. 2, с. 62
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
«АЎТАРАМПРАМПРАЕ́КТ»,
Дзяржаўнае прадпрыемства «Аўтарампрампраект» Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1974 у Мінску на базе праектнай канторы трэста «Аўтарамбудмантаж» (да 1991 праектны ін-т Мін-ва аўтамаб. прам-сці СССР).
Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка комплекснай праектнакаштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю, буд-ва, тэхн. пераўзбраенне і капітальны рамонт прамысл. прадпрыемстваў з правядзеннем тапографагеадэзічных і інж.-геал. пошукаў, абследаваннем стану канструкцый будынкаў і збудаванняў, інж. абсталявання, камунікацый; распрацоўка ген. планаў прадпрыемстваў, сістэм газазабеспячэння, мерапрыемстваў і сістэм па экалогіі.
т. 2, с. 119
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)