РАБКО́ВЫЯ, рабкі (Pterocletidae, або Pteroclidae),
сямейства (падатрад) птушак атр. голубападобных. Вядомы з алігацэну (каля 30 млн.г. назад). 2 роды: саджы (Syrrhaptes) з 2 відамі і рабкі (Pterocles) з 14 відамі. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы, у стэпах, саваннах, паўпустынях і пустынях. Пераважна аселыя птушкі. Трымаюцца чародкамі, гняздуюцца на зямлі. На Беларусі адзначаны выпадкова залётны від саджа, або капытка (S. paradoxus).
Даўж. да 45 см, маса да 550 г. Афарбоўка пясчаная, вохрыстая, жаўтаватая. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба без васковіцы. Ногі кароткія, апераны да пальцаў; у саджы апераны і пальцы. Задні палец малы або адсутнічае. Кормяцца насеннем, зялёнымі ч.раслін, насякомымі. Адкладваюць да 4 яец. Аб’ект спарт. палявання.
Э.Р.Самусенка.
Рабковыя: 1 — саджа; 2 — рабок белабрухі (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́НАК (Chamomilla),
род кветкавых раслінсям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Р.: аптэчны, ці абадраны (Ch. recutita), і рамонкападобны, або пахучы (Ch. suaveolens). Трапляюцца ўздоўж дарог, на лугах, пашы, палях.
Аднагадовыя травяністыя пахучыя расліны. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя выш. да 80 см. Лісце перыстарассечанае. Суквецце — кошык, у якім краявыя кветкі язычковыя, белыя ці плёнчатыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Кошыкі дыяметрам да 2,5 см. Плод — сямянка. Таксама Р. называюць расліны з родаў нівянік, пірэтрум, пупок і інш., у якіх сярэдзінныя трубчастыя кветкі ў кошыку жоўтыя, а краявыя псеўдаязычковыя кветкі («пялёсткі») белыя. Сапраўдныя Р. — адналетнікі з канічным полым ложам суквецця і з сямянкамі, якія ў вільготным стане аслізняюцца. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́ВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1991 для захавання ў натуральным стане унікальнага балотна-ляснога ландшафтнага комплексу поўдня Бел. Паазер’я з папуляцыямі гасп.-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў раслін. Пл. 369 га. Рэльеф узгорысты. Лясы займаюць 82,5% тэр.: бярэзнікі чарнічныя, кіслічныя, арляковыя з дамешкамі хвоі, дубу, клёну, ліпы, ясеню; хвойнікі імшыстыя; чорнаалешнікі; кустоўе з ляшчыны, крушыны, ядлоўцу, каліны, чаромхі, брызгліны бародаўчатай, мяккай і лямцавай, барбарысу звычайнага, цёрну крывава-чырвонага, вярбы попельнай і чарнеючай. На сухадольных і вільготных лугах віды, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі: асака воласападобная і птушканожкавая, ятрышнік дрэмлік, гарычка крыжападобная, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская, пустапялёснік зялёны, ядрушка даўгарогая, пальчатакарэннік балтыйскі, тайнік яйцападобны; у хвойніках — купальнік горны, гайнік цёмна-чырвоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕДА́ (Reseda),
род кветкавых раслінсям. рэзедовых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, большасць відаў — у Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды Р.: жоўтая (R. lutea) і жоўценькая (R. luteola). Трапляюцца на сухіх схілах, камяністых глебах, уздоўж дарог. У культуры інтрадукавана Р. духмяная (R. odorata).
Адна-, двух- і шматгадовыя травы выш. да 130 см з прамастойным або прыўзнятым сцяблом. Лісце перыстараздзельнае, часам суцэльнае. Кветкі дробныя, няправільныя, духмяныя, белыя, жоўтыя. зеленавата-жоўтыя ў гронках або калоссях Плод — каробачка. Падземныя ч. Р. жоўценькай маюць у сабе жоўтую фарбу, прыдатную для афарбоўкі шэрсці і шоўку. Эфірны алей кветак Р. духмянай выкарыстоўваецца ў парфумерыі вышэйшай якасці. Фарбавальныя, лек., эфіраалейныя, меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІК (Eupatorium),
род кветкавых раслінсям. складанакветных. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Амерыцы, некат. ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. канапляны (E. cannabinum). Трапляецца на вільготных берагах рэк, азёр, каля балот і інш. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Р. духмяны (E. aromaticum) і пурпуровы (E. purpureum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамыя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, чаргаванае, радзей у кальчаках, суцэльнае або рассечанае. Лейкападобныя кветкі ў кошыках, сабраных у агульнае шчыткаладобнае суквецце. Плод — сямянка. Р. канапляны — лек. (мачагонны, ванітоўны, танізоўны, ранагаючы сродак), тэхн. (сцёблы даюць грубае валакно), фарбавальная (з лісця і кораня атрымліваюць сінюю і чорную фарбы), алейная (насенне мае да 25% алею), дэкар., ядавітая расліна.
кветкавая расліна сям. санталавых. Пашырана ў Індыі, на п-ве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш.
Дрэва выш. каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырв., часам жоўтыя. Плод — касцянка. Драўніна з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6%), цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на маст. вырабы, курыльныя палачкі для рэліг. цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» наз. дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну. Гл. таксама Кампешавае дрэва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАПЕ́ЛЬ (ад грэч. sapros гнілы + pēlos глей, гразь),
глеістыя адклады прэсных вадаёмаў, якія маюць у сабе больш за 15% арган. рэчыва. Фарміруецца з рэшткаў раслін, жывёл, мінер. і арган. дамешкаў. Верхняя тоўшча С. (пелаген) паўвадкая, ніжэй масляністая. Багатыя арганікай С. студзінападобныя. Мае гумінавыя к-ты, фульвакіслоты, геміцэлюлозу, бітумы, попел (у сярэднім 20—60%). Асн. кампаненты попелу — аксіды крэмнію, магнію, жалеза, алюмінію, марганцу, фосфару, натрыю, вуглякіслы кальцый, некат. мікраэлементы. Колер попельна-шэры да цёмна-карычневага, ад мінер. дамешкаў светла-шэры. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы (як угнаенне і дамешак у корм жывёле), медыцыне (гразелячэнне), буд-ве, хім. прам-сці. На Беларусі магутнасць адкладаў С. у азёрах 2—12 м, найб. 30 м (воз. Судабле Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.); агульныя запасы каля 3,8 млрд.м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФЛО́Р (Carthamus),
род кветкавых раслінсям. складанакветных. 19 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. У Еўразіі, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі вырошчваюць С. фарбавальны (C. tinotorius) — стараж. культуру, вядомую ў Егіпце з 16 ст. да н.э. (выкарыстоўвалі для афарбоўкі павязак для мумій). На Беларусі інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН. Каля жылля, уздоўж дарог як заносны трапляецца С. шарсцісты (C. lanatus).
С. фарбавальны — аднагадовая травяністая расліна выш. да 100 см. Сцёблы галінастыя, цвёрдыя, белаватыя. Лісце сядзячае, скурыстае, з шыпамі па краі. Кветкі трубчастыя, дробныя, жоўтыя, аранжавыя, у кошыках. Плод — сямянка. Насенне мае да 60% алею (блізкі да сланечнікавага), з кветак атрымліваюць чырв. і жоўтую фарбу. Алейная, кармавая, фарбавальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (18.2.1892, г. Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІЁЗА (Scabiosa),
род кветкавых раслінсям. варсянкавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды С.: галубіная (S. columbaria), занесеная ў Чырв. кнігу, трапляецца на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на вільготных узлесках, ускрайках балот, і жоўтая (S. ochroleuca), нар. назвы каўтуннік, папы, стараснік, расце на пясчанай глебе ў хваёвых лясах, уздоўж дарог. Характэрна для Пд рэспублікі. Інтрадукаваны С. каўказская (S. caucasica) і цёмна-пурпурная (S. atropurpurea).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 20—80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў складанакветных. Плод — арэх. Фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.