венесуэльскі пісьменнік, літ.-знавец. У 1946—51 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША), з 1950 у Каракаскім ун-це. Першыя апавяданні (зб. «Варава і іншыя апавяданні», 1928) напісаны ў духу кастумбрызму. У раманах «Рознакаляровыя коп’і» (1931) і «Шлях на Эльдарада» (1948) гіст. падзеі. Аўтар раманаў «Здымак адной геаграфіі» (1962), «Час масак» (1964), «Памінальная служба» (1976), «Востраў Рабінзона» (1981), «Падарожжа ў часе» (1990), зб-каў апавяд. «Мошкі, дрэвы і людзі» (1973), вершаў «Маноа» (1972), гіст.-літ. прац «Літаратура і дзеячы Венесуэлы» (1948), «Кароткая гісторыя іспана-амерыканскага рамана» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́НДА (Fonda) Генры (16.5.1905, г. Гранд-Айленд, ЗША — 12.8.1982),
амерыканскі акцёр. Вучыўся ў Мінесоцкім ун-це. З 1925 у т-ры, з 1935 у кіно. Стварыў вобразы, якія вызначаліся публіцыст. страснасцю ў спалучэнні з дакладнасцю сац.-быт. характарыстык, глыбінёй псіхал. аналізу: «Жывеш толькі раз» (1937), «Блакада» (1938), «Юны містэр Лінкальн» (1939), «Гронкі гневу» (1940), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Вайна і мір» (1956), «Дванаццаць раззлаваных мужчын» (1957), «Самы годны» (1964, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), «Аднойчы на Далёкім Захадзе» (1968), «Каля Залатога возера» (1981, прэмія «Оскар», прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, 1982). Прэмія «Оскар» 1981 за ўклад у кінамастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Леанід Ісаевіч (н. 24.12.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі. Д-рбіял.н. (1983), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1958). У 1958—2000 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях будовы фотасінт. мембран хларапластаў раслін, механізмах іх фарміравання, прасторава-энергет. арганізацыі малекул хларафілу і яго папярэднікаў. З 2000 жыве ў ЗША.
Зеленение этиолированных листьев: регуляция накопления хлорофилла и образования двух фотосистем фотосинтеза (разам з М.С.Радзюком, У.П.Даманскім) // Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999.
амерыканскі эканаміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). З 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Ніксана па эканам. пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпотэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Метадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэалогію. Аўтар (з Г.Шварц) манументальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для колькаснай тэорыі грошай. Аўтар прац «Нарысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РХГАТ (Furchgott) Роберт (н. 4.6.1916, г. Чарлстан, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скончыў ун-тПаўн. Караліны (Чэпел-Хіл, 1937) і Паўн.-Зах.ун-т (г. Чыкага, 1940). З 1940 у Мед. каледжы Корнелскага ун-та, з 1949 у Вашынгтонскім ун-це. У 1956—88 у Мед. цэнтры Дзярж. ун-та Нью-Йорка (г. Бруклін), з 1989 праф.Мед. школы ун-та г. Маямі. Навук. працы па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах. Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў. Нобелеўская прэмія 1998 (з Л.Дж.Ігнара і Ф.Мурадам).
канадскі і амер. спартсмен (хакей з шайбай). З 1944 у ЗША. Нападаючы клуба Нац. хакейнай лігі (НХЛ) «Дэтройт Рэд Уінгз» (1946—71). Віцэ-прэзідэнт (з 1971), прэзідэнт (з 1973) клуба Сусв. хакейнай асацыяцыі (СХА) «Х’юстан Аэраз», выступаў за гэты клуб у 1973—77; за «Нью Інглэнд Уэлерс» (СХА) — у 1978—80. За ўсю спарт. кар’еру згуляў у 2421 матчы, забіў 1071 шайбу. Чэмпіён НХЛ (1949—55, 1957, 1965), уладальнік Кубка Стэнлі (1950, 1952, 1954, 1955) — гал. прыза сезонаў у НХЛ. Лепшы спартсмен Канады (1963). З 1980 займаецца трэнерска-адм. і прадпрымальніцкай дзейнасцю.
касманаўт ЗША. Д-рн. у галіне прыкладной фізікі і плазмы (1977). Скончыў ун-т штата Канектыкут (1973), Масачусецкі тэхнал.ін-т. З 1980 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 7 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—18.1.1986 і 22.2—9.3.1996 на КК «Калумбія», 18—23.10.1989 і 31.7—8.8.1992 на КК «Атлантыс», 3—11.2.1994 на КК «Дыскаверы», 3—12.6.1998 на КК «Дыскаверы» і арбітальнай станцыі «Мір», 6—17.6.2002 на КК «Індэвар» (па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 66,8 сут. 7 медалёў НАСА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Арнольд Пятровіч (15.1.1933, Мінск — 2.9.1991),
бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССР (1956), засл. трэнер Беларусі (1966). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1957). З 1967 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў у камандным першынстве (1960, Рым), чэмпіянату свету ў асабістым першынстве (1958, г. Філадэльфія, ЗША). Чэмпіён свету (1961, г. Турын, Італія), сярэбраны (1959, Будапешт) і бронз. (1962, Буэнас-Айрэс) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР у асабістым першынстве (1959), СССР у асабістым (1962) і камандным (1958, 1962, 1964, 1966) пяршынствах. Сярод выхаванцаў чэмпіён Спартакіяды народаў СССР У.Расолька.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЭ́ЦКІ Сямён Георгіевіч (н. 23.9.1936, в. Лаўрышава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1989), акад. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1996) і Укр. акадэміі агр. навук, чл.-кар.Рас.с.-г. акадэміі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1959), Мінскую вышэйшую парт. школу (1970). У 1959—70 і 1984—92 старшыня калгасаў у Навагрудскім, Валожынскім р-нах. У 1970—84 старшы выкладчык, заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. У 1993—94 саветнік Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь. У 1996 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1999 у Літве, з 2001 у ЗША. Аўтар кн. «Наш беларускі дом» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАЙБО́ВІЧ (дзявочае Ксенжык) Алена Пятроўна
(н. 3.2.1966, Мінск),
бел. спартсменка (баскетбол). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1985), засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) у складзе зборнай каманды СНД. Чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985). Чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр сярод моладзі (1984). Гуляла ў клубных камандах: «Гарызонт» (Мінск, 1984—92); «Алімпія» (г. Познань, Польшча, 1992—94); «Дынама» (Масква, 1994—2000). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1987). Сярэбраны прызёр Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1993). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989). Чэмпіёнка Расіі (1998, 1999, 2000), сярэбраны прызёр (1996). Чэмпіёнка Польшчы (1992, 1993).