недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Адкрыта ў 1993 у Мінску. Рыхтуе палітолагаў-менеджэраў і эканамістаў-менеджэраў. У 1994/95 навуч.г. ф-ты: сацыяльна-эканам. і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; платнае. У складзе акадэміі н.-д.цэнтр па праблемах аналізу і прагназіравання сац.-эканам. і паліт. працэсаў у Рэспубліцы Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЛАХО́МА-СІ́ЦІ (Oklahoma City),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Аклахома. 445 тыс.ж., з прыгарадамі 963 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фінансавы цэнтрс.-г. раёна. Авіяц., аўтамаб., радыёэлектронная (у т. л.вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі), хім., шынная, нафтаперапр., харч., паліграф.прам-сць. Металаапрацоўка, вытв-сць нафтавага абсталявання. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРА́ЙРСКАЯ БІ́ТВА 451,
адбылася паміж паўстаўшымі армянамі на чале з палкаводцам Варданам Маміканянам і арміяй Сасанідскага Ірана (спрабаваў навязаць сваю рэлігію) 26 мая на Аварайрскім полі (Цэнтр. Арменія). Абодва бакі панеслі вял. страты, у бітве загінуў Маміканян. Перамога іранцаў, армія якіх была ўтрая большая, не была канчатковая — барацьба працягвалася, пакуль Іран не прызнаў права армян на хрысціянскае веравызнанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЙО (Ohio),
рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1880 у Оршы на месцы царквы 1460 на левым беразе Дняпра.
Храм крыжова-купальнай кампазіцыі з 5-граннай апсідай і шатровай званіцай. Фасады дэкарыраваны філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, какошнікамі. Цэнтр. частка асн. аб’ёму завершана купалам. Тэр. царквы абнесена каменнай агароджай з брамай, вуглавымі вежамі і контрфорсамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дзмітравіцкім с/с Бярэзінскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПнУ ад Беразіна, 140 км ад Мінска, 55 км ад чыг. ст. Барысаў. 425 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі курганны могільнік стараж.-слав. часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́НАЎГРАД,
горад на Пд Балгарыі, у Радопах. 61 тыс.ж. (1990). Цэнтр вінаробства і тытуняводства. Машынабудаванне, хім.прам-сць. Каля Асенаўграда свінцова-цынкавы з-д і ГЭС. Да 1934 наз. Станімака. Каля горада руіны Асенавай крэпасці (11—13 ст.) з царквой 12 ст., Бачкоўскі манастыр (11—19 ст., з размалёўкай 12—19 ст.), царква (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМЭ́РА, Асмара,
горад, сталіца Эрытрэі. На Эфіопскім нагор’і, на выш. 2340 м. 350 тыс.ж. (1993). Чыг. і аўтамаб. шляхамі злучана з портам Масаўа на Чырвоным м.Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. і культ.цэнтр. Харчовая, тэкст., металаапр.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Археал. музей. Сабор св. Іосіфа, копцкая царква св. Марыі, вял. мячэць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎКІ,
вёска ў Беларусі, у Нясвіжскім раёне Мінскай вобл., за 1 км ад р. Уша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад Нясвіжа, 114 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзея. 493 ж., 192 двары (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік драўлянага дойлідства — царква Раства Багародзіцы (1844).