ПА́РКЕР (Parker) Чарлі (Чарлз Крыстафер; псеўд. Бёрд; Bird; 29.8.1920, г. Канзас-Сіці, штат Місуры, ЗША — 12.3.1955),

амерыканскі джазавы музыкант, выканаўца на альт-саксафоне, кампазітар. Па паходжанні афраамерыканец. З 1935 выступаў з рознымі джазавымі калектывамі, адначасова ў квінтэце Дж.Гілеспі, з 1947 са створаным ім квінтэтам; іграў і са стр. аркестрам. Яго імправізацыі вызначаліся віртуознасцю, развітым рытмавым і дынамічным мысленнем, асаблівасцямі гуказдабывання і фразіроўкі, што надавала яго выкананню асіметрычнасць і неардынарнасць. Стварыў (разам з Гілеспі) джазавы стыль бібоп («Салёны арахіс», «Звычайная вышыня», 1945). Сярод інш. найб. вядомых кампазіцый: «Цяпер пара», «Канфірмацыя», «Сюіта хатняй птушкі», «Арніталогія»; канцэртны альбом «Квінтэт года» (разам з Гілеспі, 1953) і інш.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЙС (Price) Леанціна (н. 10.2.1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША),

амерыканская спявачка (сапрана). Скончыла Джульярдскую муз. школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у т-ры «Ла Скала». З 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. З 1985 выступае як камерная спявачка. Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вял. драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж.​Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ). Сярод інш. партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В.​А.​Моцарта), Тоска («Тоска» Дж.​Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т. л. цыкла «Песні самотніка» С.Барбера, створанага для яе.

т. 12, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ВІДЭНС (Providence),

горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Род-Айленд. Засн. ў 1636. 150,9 тыс. ж., з гарадамі Вунсокет, Патакет, Уорык, Фол-Рывер, Атлбара і агульнымі прыгарадамі каля 1,2 млн. ж. (1998, ч. прыгарадаў у штаце Масачусетс). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у зал. Нарагансет Атлантычнага ак. Буйны прамысл., гандлёва-фін. і культ. цэнтр краіны. Найважн. цэнтр вытв-сці ювелірных вырабаў, біжутэрыі і інш. вырабаў з каштоўных металаў, галантарэі. Прам-сць: прыладабудаванне, вытв-сць мед. інструментаў, цацак, спарт. інвентару, эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкабуд., суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., паліграфічная, гумавая, гарбарна-абутковая. Ўн-ты, у т. л. ун-т Браўна (засн. ў 1764). Шмат старадаўніх будынкаў, паркаў.

т. 13, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭ́СЛІ (Presley) Элвіс (8.1.1935, г. Цьюпела, штат Місісіпі, ЗША — 16.8.1977),

амерыканскі эстрадны спявак, гітарыст, кінаакцёр. На сцэне з 1950-х г. Стварыў індывідуальны вакальны стыль, які ўвабраў у сябе паўд.-амер. блюзы, рэліг. песнапенні, музыку кантры. Найб. уплывовы выканаўца рок-н-рола. Экстравагантнасць паводзін, эмацыянальна раскаваны выканальніцкі стыль зрабілі П. кумірам моладзі. Здымаўся ў кіно (больш за 30 фільмаў), у т. л. «Пакахай мяне пяшчотна» (1956), «Каханне да цябе», «Турэмны рок» (абодва 1957), «Двайныя непрыемнасці» (1967). Пра творчасць П. пастаўлены дакумент. фільмы («Элвіс — так гэта адбываецца на самай справе» (1970), «Элвіс у турнэ» (1972), «Гэта Элвіс» (1981), маст. фільм «Элвіс — кіно» (1979).

т. 13, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́БСАН (Robeson) Поль (9.4.1898, г. Прынстан. штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.1.1976),

амерыканскі спявак (нізкі бас), драм. акцёр, грамадскі дзеяч. Скончыў Калумбійскі ун-т (1923). З 1921 выступаў як драм. акцёр у амер. і англ. т-рах (лепшая роля — Атэла у аднайм. п’есе У.​Шэкспіра; 1930). У 1925 дэбютаваў як спявак. Выканаўца негрыцянскіх і амер. нар., антыфаш. і антываен. песень, песень пратэсту; у рэпертуары былі песні народаў СССР і сав. кампазітараў. Здымаўся ў кіно. Чл. Сусв. Савета Міру (1950). Міжнар. прэмія Міру 1950. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.

Тв.:

Рус. пер. — На том я стою. М., 1958;

Говорит П.​Робсон. М., 1981.

Я.​З.​Басін.

т. 13, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ТАРЫ-КЛУБ (Rotary Club), Ротары інтэрнэшанал,

інтэрнацыянальная грамадская арг-цыя прадстаўнікоў дзелавога свету і інтэлігенцыі. Засн. ў 1905 у г. Чыкага (ЗША) амер. адвакатам П.​П.​Харысам. Дзейнічае ў 150 краінах, уключае каля 26 500 клубаў, аб’ядноўвае больш за 1 млн. членаў (2000). Новыя члены Р.-к. выбіраюцца паводле прынцыпу: адзін прадстаўнік ад кожнага віду бізнесу ці прафесіі. Афіц. дэвіз Р.-к. — «Служэнне грамадству вышэй за асабістыя інтарэсы». Асн. кірункі дзейнасці: фін. і арганізац. падтрымка гуманіт., сац. і мед. праграм, выдзяленне міжнар. стыпендый і грантаў для рэалізацыі міжнар. практычных праектаў. Р.-к. дзейнічае ў Мінску з 1992 (зарэгістраваны ў 1994).

т. 13, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫТМ-ЭНД-БЛЮЗ (англ. rhytm and blues),

стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т. л. бугі-вугі, джаза і інстр.-танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940-я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.-э.-б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. З канца 1950-х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. З 1960-х г. існуе ў межах поп-музыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рок-н-рол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.-э.-б. выконвае група «Крама».

Дз.​А.​Падбярэзскі.

т. 13, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЧАРДСАН (Richardson) Роберт Коўлман (н. 26.6.1937, Вашынгтон),

амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1986). Замежны чл. Фін. акадэміі навук і л-ры (1993). Скончыў Віргінскі політэхн. ін-т (1960), ун-т Дзюка (г. Дархэм, штат Паўн. Караліна; 1966). З 1966 у Корнелскім ун-це (з 1975 праф.). Навук. працы па эксперым. фізіцы нізкіх тэмператур, вывучэнні ўласцівасцей вадкасцей і цвёрдых цел пры звышнізкіх т-рах. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (разам з Д.М.Лі, Д.​Дз.Ошэрафам; 1972). Нобелеўская прэмія 1996 (з Лі і Ошэрафам).

Тв.:

Рус. пер. — Эффект Померанчука // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, вып. 12.

М.​М.​Касцюковіч.

Р.Рычардсан.

т. 13, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭВЮ́ (франц. revue агляд),

від тэатральна-эстраднага прадстаўлення, якое складаецца з асобных самаст. драм. і сатыр. сцэн з песнямі, танцамі і цыркавымі нумарамі, аб’яднанымі скразной тэмай і адзіным складам выканаўцаў. Як муз.-драм. жанр аб’ядноўвае ў сабе элементы аперэты, балета, кабарэ і вар’етэ. Распаўсюдзіўся ў Францыі ў 19 ст. У канцы 19 ст. пад уплывам вар’етэ і мюзік-хола ўзнікла т.зв. пастановачнае Р. — пышнае забаўляльнае прадстаўленне. У ЗША склалася нац. разнавіднасць жанру Р. — шоу. Прадстаўнікі жанру Р. ў СССР: кампазітары М.Блантэр, І.Дунаеўскі, С.​Кац, Дз.Пакрас, Л.Уцёсаў, рэжысёр М.​Акімаў, драматург М.​Эрдман, акцёры Р.​Зялёная, А.​Менакер, М.Міронава, Р.​Ярон і інш. (гл. таксама Агляд).

т. 13, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕГРЭГА́ЦЫЯ (ад позналац. segregatio аддзяленне),

палітыка прымусовага аддзялення груп насельніцтва па расавых або этнічных прыкметах; адна з форм расавай дыскрымінацыі. Існавала ў шэрагу краін (ЗША, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Аўстраліі і інш.) да 2-й пал. 20 ст. ў адносінах да «каляровага» нас. (эмігрантаў, карэнных жыхароў і інш.). Практыкавалася забарона жыць у адных раёнах горада з «белым» насельніцтвам, наведваць прызначаныя для «белых» школы, тэатры, бальніцы, гасцініцы і г.д., карыстацца адным транспартам. У наш час С. спынена як палітыка, што супярэчыць прынцыпам і нормам міжнароднага права, Статуту ААН, Міжнар. канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, Міжнар. пактам аб правах чалавека, Міжнар. канвенцыі аб спыненні апартэіду і інш.

т. 14, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)