ЛІ ((Lee) Дэвід Морыс) (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук.працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3Не // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЁПА (Валерый Аляксандравіч) (н. 7.8.1939, с. Сухаўское Іркуцкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-рфіз.-матэм.н. (1996). Скончыў Іркуцкі ун-т (1961). З 1978 у Брэсцкім пед. ін-це (у 1979—83 прарэктар), з 1985 у Гродзенскім ун-це. Навук.працы па рэнтгенаструктурным аналізе крышталёў і матрычнай крышталяграфіі. Распрацаваў комплексны метад вызначэння малекулярнай структуры рэчываў у залежнасці ад саставу і знешніх уздзеянняў.
Тв.:
Изменение структуры полиметилметакрилата при облучении миллисекундными лазерными импульсами (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1998. Т. 25, №11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (22.8.1889, г. Казань, Расія — 13.1.1953),
расійскі хімік-арганік. Чл.-кар.АН Беларусі (1936), д-рхім.н., праф. (1935). Скончыў Тэхнал.ін-т у Пецярбургу (1913). З 1918 дырэктар доследнага з-да ваен.-хім. камбіната, з 1930 у Ленінградскім філіяле Ін-та торфу АНСССР, у 1935—50 у Ін-це гаручых выкапняў АНСССР. Навук.працы па хім. тэхналогіі цвёрдага паліва, у т. л. па хіміі і тэрмічным раскладанні бел. тарфоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІНЦЭ́ВІЧ (Віктар Юльянавіч) (н. 27.6.1931, в. Чаркесы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957), з 1973 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук.працы па дыягностыцы і лячэнні хвароб падстраўнікавай залозы, страўнікава-кішачнага тракту, распрацоўцы тэорыі кішачнага шва. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Острый панкреатит: Патогенез, диагностика и лечение. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кишечный шов. Мн., 1983 (разам з А.У.Шотам, А.А.Запарожцам);
Основы теории и практики кишечного шва. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛОД ((Claude) Альбер) (23.8.1899, г. Нёшато, Бельгія — 22.5.1983),
бельгійскі вучоны ў галіне біялогіі клеткі і анкалогіі. Скончыў Льежскі і Берлінскі ун-ты (1929). З 1929 у мед. цэнтры Ракфелераўскага ін-та (Нью-Йорк). З 1949 — праф., у 1950—72 дырэктар Брусельскага ін-та Ж.Бардэ, з 1970 заг. лабараторыі Брусельскага ун-та. Чл.бельг. Каралеўскай мед. акадэміі (1947). Навук.працы па анкалогіі, вывучэнні клетачных структур, функцыянаванні клеткі. Выкарыстаў метад дыферэнцаванага цэнтрыфугавання субклетачных структур, выдзеліў мікрасомы, выявіў у мітахондрыях наяўнасць акісляльных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1974 (з К.Р.Дэ Дзювам і Дж.Э.Паладэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЕЎ (Леанід Леанідавіч) (н. 29.12.1934, с. Дуброва Ялоўскага р-на Пермскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёсувязі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1996). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Екацярынбург, 1957). З 1965 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1974 у Мінскім н.-д. прыборабуд. ін-це, з 1992 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук.працы па тэорыі электрасувязі, вымярэннях параметраў радыёсігналаў на фоне перашкод, рэалізацыі сістэм кіравання і сувязі з шумападобнымі сігналамі.
чэшскі мовазнавец, індаеўрапеіст. Праф. славістыкі Оламаўцкага ун-та. Навук.працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі слав. моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—80), у якім спалучаны сінтакс. і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўт.) і інш.Гал. рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦІК (Іван Канстанцінавіч) (н. 27.9.1936, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-селекцыянер. Д-рс.-г.н. (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1997). Скончыў БСГА (1963). З 1963 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук.працы па селекцыі і стварэнні сістэмы ўзаемадапаўняльных раяніраваных сартоў азімай пшаніцы, распрацоўцы спосабаў інтэнсіўнай тэхналогіі атрымання збожжа. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теоретические основы селекции зерновых культур на продуктивность. Мн., 1987 (у сааўт.);
Результаты и перспективы селекции озимой пшеницы в самообеспечении продовольственным зерном Республики Беларусь // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1997. № 2.
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Йорку (1937) і Рочэстэрскі ун-т (1941). З 1947 у Нац. ін-це аховы здароўя, з 1950 адначасова ў Каліфарнійскім ун-це, з 1953 праф. Вашынгтонскага, з 1959 — Станфардскага ун-та. Навук.працы па вывучэнні ўтварэння каферментаў, выдзяленні і вызначэнні хім. структуры ферментаў, ферментатыўным каталізе. Выдзеліў фермент ДНК-полімеразу, атрымаў біялагічна актыўную ДНК, адкрыў механізм біясінтэзу РНК і ДНК. Нобелеўская прэмія 1959 (разам з С.Ачоа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́ЛЬНІКАЎ (Аляксей Пятровіч) (19.2.1918, в. Макачава, Карэлія — 21.7.1998),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рмед.н., праф. (1967). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў (у 1962—89 заг. кафедры). Навук.працы па мікрабіялогіі, імуналогіі, эпідэміялогіі і прафілактыцы лептаспірозаў, склеромы і сіб. язвы. Распрацаваў антрапозную тэорыю эпідэміялогіі склеромы, удасканаліў метады бактэрыял. і сералагічнай дыягностыкі клебсіялёзаў, вывучаў крыніцы лептаспірозаў на Беларусі.
Тв.:
Склерома. Мн., 1971 (разам з Н.А.Ізраіцель);
Озена: Этиология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з М.В.Мякіннікавай, І.А.Крыловым).