сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 1000 відаў. Найб. шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі 5 відаў: алянёк звычайны (Dorcus parallelopipedus), насарог малы, або рагачык аднарогі (Sinodendron culinricum), рагач сіні (Platycerus caraboides), рагачык сціплы (Ceruchus chrysomelinus), жук-алень (Lucanus cervus) — самы буйны з жукоў бел. фауны (даўж. да 8,5 см). Насарог малы і жук-алень занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітыя, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя. Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вял. галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.
С.Л.Максімава.
Рагачы: 1 — жук-алень (а — самец; б — самка; в — лічынка); 2 — алянёк звычайны; 3 — рагач сіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЙСКАЕ ІНФАРМАЦЫ́ЙНАЕ АГЕ́НЦТВА «НАВІ́НЫ», РІА «Навіны», найбуйнейшая расійская дзярж. інфармацыйна-аналіт.арг-цыя. Створана ў 1941 у Маскве як Саўінфармбюро, з 1961 Агенцтва друку «Навіны» (АДН), з 1991 сучасная назва. З 1998 у складзе Адзінага вытв.-тэхнал. комплексу дзярж. электронных сродкаў масавай інфармацыі (Медыя-Холдзінг УДТРК). Распаўсюджвае актуальную грамадска-паліт., эканам., навук., фін. інфармацыю на рус., асноўных еўрап. і араб. мовах па каналах электроннай сувязі, а таксама ў выглядзе друкаваных веснікаў, бюлетэняў, даведнікаў. Мае разгалінаваную інфарм. інфраструктуру: 50 бюро ў замежных дзяржавах, 17 прадстаўніцтваў у краінах СНД, у т. л. на Беларусі, сетку карпунктаў у Рас. Федэрацыі, краінах СНД і больш чым у 40 краінах свету. Выдае кнігі і перыёдыку, у т. л. штотыднёвік «Спутник-Новости», міні-энцыклапедыю на англ. мове «Расія ад А да Я», рыхтуе тэлевізійныя праграмы і фотаматэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ НАРО́ДНЫ ХОР, Акадэмічны рускі народны хор Расійскай Федэрацыі імя М.Я.Пятніцкага. Арганізаваны ў 1910 з нар. спевакоў Варонежскай, Разанскай і Смаленскай губ. М.Я.Пятніцкім (маст. кіраўнік хору да 1927). Выступаў у с. Аляксандраўскае (Варонежская вобл.), з 1918 — у Маскве. З 1927 прысвоена імя Пятніцкага. З 1937 у складзе Маскоўскай філармоніі. З 1940 — сучасная назва, з 1967 — акадэмічны. У 1938 рэарганізаваны: павялічана хар. група, створаны аркестр нар. інструментаў і танц. калектыў. Сярод кіраўнікоў хору П.Казьмін, У.Захараў, М.Коваль, В.Левашоў. Асаблівасць хору — вял. дыяпазон нар. музыкі, імкненне да «маляўнічага выканання песні» (паводле слоў Пятніцкага), тэатралізацыя, разыгрыванне сцэн сял. жыцця на фоне дэкарацый, аб’яднанне песень у цыклы («За аколіцай», «Вячоркі», «Вяселле»), частушкі, прыпеўкі, вак.-харэаграфічныя сюіты і кампазіцыі, творы сучасных кампазітараў. Пры хоры працуе фалькл. кабінет, захоўваецца вял. калекцыя нар. інструментаў і касцюмаў, сабраных Пятніцкім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ АРТЫЛЕ́РЫЯ,
від артылерыі, якая выкарыстоўвае рэактыўныя снарады. Знаходзіцца на ўзбраенні сухап. войск, ВПС і ВМФ (ВМС). Прызначана для вядзення залпавага агню па розных цэлях. Мае рэактыўныя снарады з асколачна-фугаснымі, кумулятыўнымі, дымавымі і інш. часткамі.
Створана ў СССР у канцы 1930-х г. Часці Р.а., якія мелі на ўзбраенні рэактыўныя сістэмы БМ-13 і БМ-8 (нар.назва «Кацюша»), уваходзілі ў склад артылерыі рэзерву. Упершыню баявыя машыны Р.а. БМ-13 (эксперым. батарэя І.А.Флёрава) выкарыстаны 14.7.1941 у баі каля чыг. станцыі Орша Віцебскай вобл. і на пераправах цераз рэкі Дняпро і Аршына. У 2-ю сусв. вайну Р.а. была ў ням. арміі (5-, 6- і 10-ствольныя мінамёты); у арміі ЗША (114,3-мм і 182-мм рэактыўныя сістэмы). Пасля вайны атрымала шырокае распаўсюджанне ў арміях інш. краін. Гл. таксама Рэактыўная зброя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДКІЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,
назва групы хім. элементаў (больш за 50), што выкарыстоўваюцца ў невял. колькасці, або адносна новыя ў тэхніцы. У прыродзе даволі малапашыраныя (элементы з кларкамі, ніжэйшымі за 0,01% па масе).
Звычайна не ўтвараюць буйных радовішчаў сваіх мінералаў. Агульная колькасць Рэ. у зямной кары 0,53% па масе, 0,41% прыпадае на тытан, які традыцыйна адносяць да Р.э., хоць яго прыродныя запасы значныя і здабываецца ён у вялікай колькасці. Паводле асаблівасцей геахіміі і тэхналогіі вылучэння і раздзялення падзяляюць на групы: лёгкія Р.э. — літый, цэзій, берылій, стронцый; рэдказямельныя элементы; рассеяныя элементы; тугаплаўкія Р э. — цырконій, ніобій, тантал, малібдэн і інш.; плацінавыя металы; радыеактыўныя элементы (уран, торый і інш.), інертныя газы. З павелічэннем аб’ёму вытв-сці многіх з гэтых элементаў тэрмін «Р.э.» становіцца ўсё больш умоўным.
Літ.:
Химия и технология редких и рассеянных элементов. Ч. І—3. 2 изд. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛДА́Т (ням. Soldat ад італьян. soldo манета, жалаванне),
1) пярвічнае (малодшае) воінскае званне ў арміях многіх дзяржаў; катэгорыя ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных у званнях радавы, яфрэйтар і інш. ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Беларусі. З 15 ст. ў Італіі С. наз. воінаў-наёмнікаў, якія атрымлівалі жалаванне за службу. У Рас. імперыі назва С. пашырылася ў 17 ст., існавала (з перапынкамі) да 1917. У Сав. Арміі катэгорыя «С.» уведзена ў 1946 (з 1918 да 1946 С. наз. чырвонаармейцамі).
2) У шырокім сэнсе С. — баец, воін, ваенны чалавек ( у любым званні і ўзросце), які захоўвае адпаведны менталітэт і выпраўку (напр., стары С.), а таксама партызан (лясны С.) і інш. 3) У пераносным сэнсе — удзельнік якой-н. арг-цыі або грамадскага руху, які прысвяціў сябе іх мэтам і задачам або пэўнай справе (напр., С. партыі, рэвалюцыі, супраціўлення і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРБО́НА (Sorbonne),
багаслоўскі калеж і інтэрнат для студэнтаў і выкладчыкаў у 1257—1554 у Лац. квартале Парыжа (ад імя заснавальніка Р. дэ Сарбона, духоўніка караля Людовіка IX); у 1554—1792 тэалагічны ф-тПарыжскага універсітэта. З 17 ст. да 1972 пашыраная другая назва Парыжскага ун-та. Пасля рэарганізацыі апошняга (1972) С. называюцца ун-ты і інш. ўстановы, што знаходзяцца ў цэнтры Лац. квартала Парыжа, паміж Пантэонам і пл. Сент-Мішэль. Рэканструкцыя, праведзеная ў 1885—1901 пад кіраўніцтвам архітэктара П.Ненота, надала С. сучасны выгляд. Ад ансамбля будынкаў С., узведзеных кардыналам А.Рышэлье паводле плана архітэктара Ж.Лемерсье, захавалася толькі капліца. На працягу многіх стагоддзяў С. была цэнтрам філас., рэліг. і паліт. думкі. Яе ўзначальвалі ў розны час Л.Кондэ, А.Рышэлье, Дж.Мазарыні. Як ВНУ карыстаецца аўтарытэтам ва ўсім свеце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРСУЭ́ЛА (ісп. zarzuela),
іспанскі нац.муз.-драм. жанр, дзе харавыя і сольныя нумары перамяжоўваюцца з размоўнымі дыялогамі і танцамі, блізкі да аперэты. Назва ад каралеўскай вілы каля Мадрыда, дзе ў 17 ст. адбыліся першыя пастаноўкі С. Раннія С. вядомы толькі як літ. творы; першая з захаваных з музыкай — «Адным толькі поглядам рэўнасць забівае» Х.Ідальга (лібрэта П.Кальдэрона, 1660). У 18 ст. С. заняпала, выцеснена італьян. операй. У 19 ст. з адкрыццём у Мадрыдзе некалькіх т-раў для пастановак С. пачалося адраджэнне жанру ў 2 кірунках: вялікая С. (у двух і болей актах) і малая С. (аднаактовая, з рысамі вадэвіля). Сярод аўтараў музыкі С. ў 17—18 ст. С.Дуран, Г.Брунеці, Л.Бакерыні; у 19 ст. Ф.Барб’еры, Ф.Чуэка, Т.Брэтон, Э.Гранадас; у 20 ст. А.Вівес, М.Тароба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУНДАМЕ́Р,
прылада для вымярэння прамежкаў часу ў гадзінах, мінутах, секундах і долях секунды. Як і гадзіннікі, маюць механізм для адліку часу, а таксама прыстасаванне для пуску, спынення і вяртання да нуля стрэлак (лічбаў).
Першыя С. (з’явіліся ў канцы 19 ст.) мелі толькі секундную стрэлку (адсюль іх назва). Бываюць малагабарытныя — кішэнныя і наручныя (пераважна мех., са стрэлачнай індыкацыяй) і буйнагабарытныя — настольныя, шчытавыя, у т. л. дэманстрацыйныя (звычайна эл., электронна-мех. і электронныя з лічбавай індыкацыяй); падсумоўвальнага дзеяння (паказваюць выніковы час якіх-н. паслядоўных працэсаў), 2-стрэлачныя, шматцыферблатныя, са шкалой для вызначэння колькасці падзей за адзінку часу (напр., удараў пульсу за мінуту) і інш. Выкарыстоўваюцца ў спорце, медыцыне, авіяцыі, прам-сці і інш.
Секундамеры: 1 — механічны кішэнны; 2 — механічны падсумавальнага дзеяння з дзвюма секунднымі стрэлкамі і трыма шкаламі; 3 — электрычны дэманстрацыйны з дзвюма шкаламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫ ФТАРЫ́ДЫ,
неарганічныя бінарныя злучэнні серы з фторам. Найб. пашыраны серы гексафтарыд SF6 і тэтрафтарыд SF4. Вядомы таксама дытыядэкафтарыд S2F10 і дытыядыфтарыд S2F2, якія раскладаюцца пры награванні.
Серы гексафтарыд — бясколерны газ без паху, tпл -50,8 °C, пры т-ры -64 °C узганяецца. Не раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Тэрмічна ўстойлівы да 700 °C. Хімічна інертны; не ўзаемадзейнічае з к-тамі і шчолачамі. Мае нізкую цеплаправоднасць, добры дыэлектрык. Выкарыстоўваюць як ізалятар, холадагент (тэхн.назва — элегаз) у трансфарматарах, высакавольтнай апаратуры, рабочае цела ў газавых хім. лазерах і інш.Серы тэтрафтарыд — бясколерны газ з рэзкім пахам, tпл -121 °C, tкіп -38 °C. Раствараецца ў бензоле; вадой і яе парай раскладаецца. Выкарыстоўваюць для селектыўнага фтарыравання кіслародзмяшчальных арган. злучэнняў, атрымання SF6. С.ф. таксічныя; пашкоджваюць слізістыя абалонкі, дыхальныя шляхі; ГДК у атм. паветры для SF4 0,5 мг/м³, для SF6 0,001 мг/м³.