хатні выраб самагону, брагі і інш. моцных спіртных напіткаў. Паводле кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адм. парушэннях С., захоўванне і набыццё гэтых напіткаў, а таксама выраб і захоўванне прылад для С. — правапарушэнні. якія падлягаюць адм. адказнасці. Хатні выраб спіртных напіткаў пры дапамозе натуральнага браджэння (віны, наліўкі, настойкі) не з’яўляецца правапарушэннем. За С. накладаецца штраф у памеры да 5 мінім. заработных плат. Крымінальны кодэкс у рэдакцыі 1960 разглядаў С. як крымін. злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎПРА́ЎСТВА,
злачынства супраць парадку кіравання. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь заключаецца ў самавольным ажыццяўленні асобай свайго сапраўднага або мяркуемага права, якое ўчынена з парушэннем устаноўленага прававым актам парадку і прычыніла шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, ці дзярж. грамадскім інтарэсам. С. таксама лічыцца адм. правапарушэнне, якое ўяўляе сабой самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага або мяркуемага права, калі дзеянні парушальніка не пацягнулі пазначаных вышэй вынікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНАТО́РЫЙ-ПРАФІЛАКТО́РЫЙ,
лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. Размешчаны звычайна ў горадзе ці прыгарадзе. Падпарадкаваны прамысл. прадпрыемствам і іх прафс. органам. У С.-п. атрымліваюць лячэнне без адрыву ад вытв-сці асобы, якія хварэюць або працуюць ва ўмовах прафесійнай шкоднасці, працуючыя інваліды; арганізуюцца таксама С.-п. сямейныя (з дзецьмі), профільныя (з аднароднымі захворваннямі); рэабілітацыя пасля стацыянарнага лячэння (напр., пасля аперацыі). На Беларусі 109 С.-п. (2000).
сістэма аператыўнай тэлеф. сувязі пунктаў (абанентаў) з цэнтр. пунктам і паміж сабой пры паралельным уключэнні вял. колькасці тэлеф. апаратаў у агульную лінію сувязі. Кожны апарат сістэмы С.с. мае прыладу выкліку (селектар) для перагавораў з 1 абанентам, іх групай ці ўсімі абанентамі адначасова. Выкарыстоўваецца на чыг. і рачным транспарце, у энергасістэмах, на шахтах, а таксама, калі абаненцкія пункты магчыма размясціць уздоўж адной тэлеф. лініі вял. працягласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕ́НУ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць селен. Найб. пашыраны селенавадарод H2Se і яго солі — селеніды. Пры спальванні селену ў паветры ўтвараецца аксід селену SeO2, які з’яўляецца ангідрыдам селеністай к-ты H2SeO3. Пад уздзеяннем моцных акісляльнікаў, у прысутнасці вады селеністы ангідрыд пераходзіць у селенавую кіслату H2SeO4, солі якой (селенаты) па хім. уласцівасцях аналагічныя сульфатам. Выкарыстоўваюцца С.з. ў арган. сінтэзе, электратэхн., хім., металургічнай, фармацэўтычнай прам-сцях. Гл.таксамаСеленарганічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНА́ТАР (лац. senator),
1) у Старажытным Рыме член сената, а з канца 1 ст. да н.э.таксама прадстаўнік вышэйшага саслоўя. Званне С. было пажыццёвым, у імператарскі час перадавалася ў спадчыну ці магло быць падаравана імператарам.
2) У Рэчы Паспалітай член дзярж. рады манарха і вышэйшай палаты сойма.
3) У Рас. імперыі і некат. сучасных дзяржавах член сената. Маюць тыя ж правы, што і дэпутаты ніжніх палат (гл.Парламент).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАТРО́Н [ад грэч. synchronos адначасовы + (элек)трон],
цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асн. электронаў). Паскарэнне электронаў адбываецца ў высокачастотным эл. полі, частата якога нязменная, і ў магн. полі, напружанасць якога змяняецца ў часе. Пры гэтым часціцы рухаюцца па арбіце пастаяннага радыуса. З-за страт энергіі на сінхратроннае выпрамяненне электроны ў С. паскараюцца да 10 ГэВ. Выкарыстоўваецца для атрымання пучкоў рэлятывісцкіх электронаў і пазітронаў, а таксама мяккага рэнтгенаўскага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНЫ РЭЗАНА́ТАР,
сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой узбуджаюцца і падтрымліваюцца стаячыя ці бягучыя электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аб’ёмнага рэзанатара аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асн. характарыстыка аптычнага рэзанатара — дыхтоўнасць (вызначае страты светлавой энергіі і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).
Прасцейшы аптычны рэзанатар — інтэрферометр Фабры—Перо, які складаецца з 2 плоскіх строга паралельных люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку адбіцця ад люстэркаў і інтэрферэнцыі адбітых хваляў утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q∙λ/2. дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычнага рэзанатара). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя сферычнымі люстэркамі, якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.
Літ.:
Ананьев Ю.А. Оптические резонаторы и проблема расходимости лазерного излучения. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ МЕМБРА́НЫ,
тонкія пагранічныя паўпранікальныя бялкова-ліпідныя малекулярныя структуры на паверхні клетак і субклетачных часціц (арганел), а таксама канальцаў і пузыркоў, што пранізваюць пратаплазму. Таўшчыня не больш за 10 нм. Складзены з бімалекулярнага слоя ліпідаў (пераважна фосфаліпідаў), у якім размешчаны розныя мембранныя бялкі, гетэрагенныя макрамалекулы (глікапратэіды, глікаліпіды) і розныя мінорныя кампаненты (нуклеінавыя к-ты, каферменты, караціноіды і інш.), што адказваюць за б.ч. мембранных функцый. У залежнасці ад віду біялагічныя мембраны выконваюць разнастайныя функцыі: актыўны транспарт іонаў і розных рэчываў (соляў, цукроў, амінакіслот і інш. прадуктаў метабалізму) і яго рэгуляванне: агульная і выбарчая дыфузія невял. малекул і іонаў (усе віды біялагічных мембран); электраізаляванне (біялагічныя мембраны міэліну); генерацыя нерв. імпульсу (біялагічныя мембраны нерв. клетак); пераўтварэнне светлавой энергіі ў хім. энергію АТФ — адэназінтрыфосфарнай кіслаты (біялагічныя мембраны хларапластаў); пераўтварэнне энергіі біял. акіслення ў хім. энергію макраэргічных фасфатных сувязяў у малекуле АТФ (біялагічныя мембраны мітахондрый); фагацытоз, пінацытоз; антыгенныя рэакцыі (біялагічныя мембраны спецыялізаваных клетак); бар’ерная, каталітычная функцыі і інш. Падтрымліваючы нераўнамернасць размеркавання іонаў калію, натрыю, хлору і інш. паміж пратаплазмай і навакольным асяроддзем, біялагічныя мембраны садзейнічаюць узнікненню рознасці біяэлектрычных патэнцыялаў. Гл.таксамаКлетачныя мембраны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТА́ЦЫЯў біялогіі,
развіццё новых біял. уласцівасцяў арганізма, папуляцыі, віду, біяцэнозу, якія забяспечваюць іх нармальнае існаванне пры змене ўмоў навакольнага асяроддзя. У эвалюцыйна-гіст. плане ўзнікае і развіваецца на базе спадчынных змен (мутацый) і камбінавання іх пад кантролем адбору. Аснову адаптацыі арганізма складае сукупнасць морфафізіял. змен, накіраваных на захаванне адноснага пастаянства яго ўнутр. асяроддзя — гамеастазу. Сярод шматлікіх формаў адаптацыі вылучаюць генатыпічную, якая ажыццяўляецца праз натуральны адбор карысных для выжывання прыкмет, і фенатыпічную (індывідуальную), што праяўляецца пераважна ў колькаснай мадыфікацыі спадчынна абумоўленых уласцівасцяў.
Адаптацыя забяспечваецца неспецыфічнымі механізмамі, што ляжаць у аснове адаптацыйнага сіндрому, а таксама кампенсатарнымі працэсамі, якія залежаць ад характару патагеннага раздражняльніка. Напр., працэсы акліматызацыі да новых кліматагеагр. умоў, да фону — ахоўная афарбоўка жывёл і інш. Паслядоўныя стадыі адаптацыі да пэўнага спосабу жыцця могуць быць звязаны генеалагічна і складаць адаптыўны рад (напр., паступовае развіццё лятальнай перапонкі ў млекакормячых). У працэсе эвалюцыі адбываецца пастаянная змена прыватных адаптацый і намнажэнне агульных (гл.таксамаАдаптыўная радыяцыя). У арэале віду могуць быць адаптыўныя зоны, якія вызначаюцца спецыфічным характарам прыстасаванасці. Найб. складаныя формы мае адаптацыя сацыяльная.
Літ.:
Структурные основы адаптации и компенсации нарушенных функций. М., 1987;