РУМА́ЧЫК (Іван Іванавіч) (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1998). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук.працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.-г. жывёлы і птушак.
Тв.:
Микробактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з А.А.Саланенкам);
Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛЮ́К (Аркадзь Фядосавіч) (н. 21.4.1934, в. Ліпнікі Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). У 1968—70 і з 1972 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук.працы па пытаннях пластычнай хірургіі, у т. л. пластыцы стрававода і прамой кішкі з рэваскулярызацыяй трансплантантаў, лячэнні і прафілактыцы трамбозаў і эмбаліі пры вострым апендыцыце.
Тв.:
Топографическая анатомия и хирургия органов брюшной полости. 3 изд. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНІКАЎ (Аляксандр Ігнатавіч) (1.8.1897, г. Рыльск Курскай вобл., Расія — 15.8.1971),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н., праф. (1952). Скончыў Варонежскі ун-т (1927). З 1958 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па пытаннях гемараргічнай ліхаманкі, бактэрыяльнай дызентэрыі, хваробы Боткіна.
Тв.:
Геморрагическая лихорадка с почечным синдромом в Верхне-Волжском бассейне (у сааўт.) // Вопр. вирусологии. 1956. №4;
0 дифтерии в послевоенные годы по Витебску и области // XIX итоговая науч. сессия Витеб. гос. мед. ин-та. Витебск, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́СЕЛ, Расел (Russell) Генры Норыс (25.10.1877, г. Ойстэр-Бей, ЗША — 18.2.1957), амерыканскі астраном. Скончыў Прынстанскі ун-т (1900), дзе і працаваў з 1911, у 1912—47 дырэктар астр. абсерваторыі гэтага ун-та. Навук.працы па астрафізіцы, зорнай астраноміі і касмалогіі. Вызначыў залежнасць паміж свяцільнасцю і спектральнымі класамі зорак (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Аўтар адной з першых гіпотэз аб эвалюцыі зорак.
Тв.:
Рус.пер. — Солнечная система и ее происхождение. М.; Л., 1944.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Вацлаў Іванавіч) (н. 1.10.1931, в. Вітаўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956). У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук.працы па праблемных пытаннях хірургіі сэрца і сасудаў.
Тв.:
Профилактика и лечение послеоперационных осложнений у больных митральным стенозом // Здравоохранение Белоруссии. 1965. № 4;
Определение активности ревмокардита у больных с митральным стенозом // Материалы VII науч. сессии Гродн. гос. мед. ин-та. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКЛАКО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 20.2.1940, г. Чыта, Расія),
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 2001 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук.працы па лазератэрапіі хранічнай ныркавай недастатковасці, ацэнцы мэтазгоднасці гемадыялізу, дыягностыцы дыябетычнай нефрапатыі.
Тв.:
Хроническая почечная недостаточность: интеграция и дифференциация лечения. Мн., 1993 (разам з В.С.Пілатовічам);
Оценка эффективности гемодиализа методом спин-меченых зондов (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1999. Т. 43, №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МНЕР ((Sumner) Джэймс Бэтчэлер) (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук.працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разам з Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЧАК (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 10.1.1929, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1955), з 1966 працуе ў ім (з 1979 рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук.працы па пытаннях таракальнай хірургіі, праблемах рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРЦАЎ (Аляксей Мікалаевіч) (23.9.1866, Масква — 19.12.1936),
расійскі біёлаг, заснавальнік эвалюц. марфалогіі жывёл.
Акад. АНСССР (1920) і АН УССР (1925). Сын М.А.Северцава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1890). Вучань М.А.Мензбіра. З 1898 праф. Юр’еўскага, з 1902 Кіеўскага, у 1911—30 Маскоўскага ун-таў. Навук.працы па параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі пазваночных жывёл, заканамернасцях эвалюц. працэсу. Аднавіў філагенет. дрэва ніжэйшых пазваночных, прапанаваў тэорыю філэмбрыягенезу, распрацаваў вучэнне пра біял. прагрэс, тыпы філагенет. змен органаў і функцый. Змену асяроддзя лічыў адзінай прычынай філагенет. пераўтварэнняў. Адкрыў Северцава закон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НДЗЕР (Ганна Мікалаеўна) (н. 1.9.1959, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і матэматыкі. Д-рпед.н. (2000). Скончыла Брэсцкі пед.ін-т (1983). З 1989 у Брэсцкім ун-це (з 2001 заг. кафедры). Навук.працы па праблемах гісторыі і метадалогіі выкладання матэматыкі, фарміравання прафес. накіраванасці педагога, гуманітарызацыі адукацыі.
Тв.:
Профессиональная направленность обучения в педучилище (из опьпа работы). Мн., 1992;
Научно-педагогические основы формирования профессиональной направленности студентов педвуза. Мн., 1998;
Прафесіяналізацыя і гуманітарызацыя падрыхтоўкі педагога // Адукацыя і выхаванне. 2000. №5.