ПРЫХО́ДЗЬКА Сяргей Якаўлевіч (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́ Яўген Мікалаевіч (н. 22.1.1942, Ашгабат),
бел. спартсмен (водна-маторны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1972). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1967). З 1968 старшыня Федэрацыі водна-маторнага спорту Беларусі. Чэмпіён свету (1972, г. Аўронца, Італія), СССР (1961, 1971, 1976) у класе скутэраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫЗГІ́Н Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1965, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Гомельскі ун-т (1990). З 1996 трэнер па веславанні на байдарках і каноэ спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1989, Балгарыя; 1990, Польшча) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 10 000 м, сярэбраны прызёр (1985, Бельгія) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр IX Спартакіяды народаў СССР (1986, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. ЧэмпіёнСССР на байдарцы-чацвёрцы (1985, Масква — на дыст. 500, 1000, 10 000 м; 1987, Масква — на дыст. 500 м; 1989, Масква — на дыст. 10 000 м; 1990, Масква — на дыст. 10 000 м; 1991, г. Растоў-на-Доне — на дыст. 10 000 м); сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1988, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́МАН (Beamon) Роберт (н. 29.8.1946, Нью-Йорк),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 у скачках у даўжыню. Сусв. рэкорд (8,90 м), які ўстанавіў Біман на гэтым турніры, трымаўся 23 гады і лічыцца адным з найвышэйшых дасягненняў у гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепшы спартсмен свету 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ Ігар Вячаслававіч (н. 4.1.1963, г. Наваполацк),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — кіданне молата), засл. майстар спорту СССР (1991), Беларусі (1995). Скончыў Наваполацкі політэхн.ін-т (1986). Чэмпіён Еўропы (1990), пераможца гульняў Добрай волі (1990), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1992), чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995), Кубка Еўропы (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЎДА (Lauda) Нікалаўс (н. 22.2.1949, Вена),
аўстрыйскі спартсмен (аўтагонкі). На працягу 18 гадоў удзельнічаў у 296 гонках. Чэмпіён свету ў класе гоначных аўтамабіляў «Формула-1» (1975, 1977, 1984), 25-разовы пераможца спаборніцтваў «Гран-пры» (стартаваў 171 раз). У 1978 засн. авіякампанію «Лаўда Эр» (узначальвае з 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ Міхаіл Аляксандравіч (н. 10.11.1948, Алматы),
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1994). Засл. трэнер СССР (1984).
Скончыў БДУ (1971). ЧэмпіёнСусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе зборнай каманды Беларусі. Падрыхтаваў трох чэмпіёнак свету па міжнар. шашках — А.Альтшуль, З.Садоўскую і Л.Сахненка. З 1994 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Яўген Іванавіч (н. 17.5.1951. с. Малакурыльскае Сахалінскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (самалётны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1975). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1973), Акадэмію грамадз. авіяцыі (1978). З 1974 лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Чэмпіён свету (1976, Кіеў) і Еўропы (1977, г. Шатару, Францыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНЫ СПОРТ,
від спорту. Уключае падводнае арыентаванне. плаванне ў ластах, падводныя спартыўныя паляванне і стральбу па мішэнях, падводны турызм. Спарт. інвентар: акваланг, дыхальная трубка, ласты, маска і інш.
П.с. узнік у 1920-я г., інтэнсіўна развіваецца пасля вынаходства акваланга. Сусветная канфедэрацыя падводнай дзейнасці (падводнага спорту) створана ў 1959 (Манака); першы прэзідэнт Ж.А.Кусто. Канфедэрацыя аб’ядноўвае 112 краін (2000). Чэмпіянаты свету і Еўропы па падводным паляванні праводзяцца з 1950-х г., па падводным арыентаванні і плаванні ў ластах — з 1960-х г. (з 1967 кожны год), спаборніцтвы на Кубак Еўропы — з 1969.
На Беларусі культывуюцца (з 1959) падводныя спарт. паляванне і стральба па мішэнях, плаванне ў ластах. Чэмпіянаты рэспублікі і спаборніцтвы на Кубак Беларусі па падводным паляванні і плаванні ў ластах праводзяцца з 1972. У чэмпіянатах свету бел. спартсмены ўдзельнічаюць з 1976. Федэрацыя П.с. Беларусі створана ў 1992. Майстры спорту Беларусі В.Сашынскі (чэмпіён Беларусі, 1996, 1997) і А.Шапавалаў (чэмпіён Беларусі, 1998, 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАШУ́ТНЫ СПОРТ,
скачкі з парашутам з лятальных апаратаў, від авіяцыйнага спорту. Уключае ўласна спарт. скачкі (адзіночныя і групавыя) на дакладнасць прызямлення ў мішэнь радыусам 0,16 м з вышынь 800—1200 м і зацяжныя з выкананнем акрабатычных фігур у свабодным падзенні з вышынь 1800—2200 м. У праграмы спаборніцтваў таксама ўключаюцца і інш. віды скачкоў: вышынныя з вышынь 7000 м і больш; акрабатычныя; камбінаваныя; парашутнае мнагабор’е: скачкі на дакладнасць прызямлення, стральба з малакалібернай вінтоўкі, бег (крос), плаванне, і інш.
Узнік у канцы 1920 — пач. 1930-х г.Міжнар. парашутная камісія ў саставе Міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ) з 1950. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў 1951 (Югаславія). Рэкорды свету ФАІ рэгіструе ў 46 відах скачкоў. Найб. развіты П.с. у Германіі, ЗША, Канадзе, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.
На Беларусі П.с. развіваецца з 1930-х г. Федэрацыя П.с. Беларусі створана ў 1995. Чэмпіянаты рэспублікі праводзяцца з 1953. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіён свету і абс.чэмпіён Еўропы У.Гурны, чэмпіёны свету В.Слабадзянюк, М.Дзмітраў.