ПАЛІ..., полі... (ад грэч. poly многа, многае), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае мноства, усебаковасць, разнастайны састаў чаго-н., напр., паліандрыя, паліглот, поліартрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗ(А)... (ад грэч. mesos сярэдні, прамежкавы), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае сярэднюю велічыню ці прамежкавае становішча чаго-небудзь (напр., мезадэрма, мезасфера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́МСКІЯ ГО́РЫ, плато Шылонг, Мегалая,
нагор’е на ПнУ Індыі. Даўж. каля 350 км, выш. да 1961 м. Зах.частка Асамскіх гор расчлянёна на групы невысокіх купалападобных узвышшаў і гор са спусцістымі вяршынямі і глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Усх.частка — пласкагор’е са стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, гранітаў; схілы моцна эрадзіраваны. Радовішчы каменнага вугалю. Асамскія горы — адно з самых вільготных месцаў на зямным шары (да 12 тыс.мм ападкаў за год у Чэрапунджы). Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі. Чайныя і цытрусавыя плантацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЁМНАЯ ШТАМПО́ЎКА,
від штампоўкі, пры якой загатоўка прымае аб’ёмную форму рабочай поласці штампа. Пры гарачай аб’ёмнай штампоўцы матэрыял награваюць да 200—1300 °C у полымных печах, індукцыйных або інш. тыпу ўстаноўках, затым апрацоўваюць на штамповачных молатах і прэсах (пры вырабе, напр., зубчастых колаў, каленчатых валоў). Пры халоднай аб’ёмнай штампоўцы атрымліваюць вырабы з гладкай паверхняй (заклёпкі, цвікі, загатоўкі балтоў і інш.) пераважна на прэсавых аўтаматах.
Аб’ёмная штампоўка: 1 — верхняя частка штампа; 2 — выраб ва ўнутранай частцы штампа; 3 — завусенец (лішак металу); 4 — ніжняя частка штампа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІЯ СКА́РБЫ,
1) манетна-рэчавы скарб, знойдзены ў 1910 у Полацку на тэр. Верхняга замка. Ухаваны паміж 1060 і 1070. Рэчавая частка складалася з сярэбраных 4 цэлых і 39 абрубкаў палачкападобных зліткаў, 3 фрагментаў буйных аладкападобных зліткаў, некалькіх загатовак з волава. Манетная частка складалася з некалькіх фрагментаў куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, 128 цэлых і 13 фрагментаў дэнарыяў дзяржаў Зах. Еўропы, 7 перайманняў і манетападобных пласцінак.
2) Скарб з 6 залатых рэчаў знойдзены ў 1984 на тэр. Ніжняга замка. Ухаваны ў 2-й пал. 10 ст. Складаўся з фрагмента грыўні і бранзалетаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКЦЫ́ЙНЫ АПАРА́Т, праектар,
оптыкамеханічная прылада для праектавання з павелічэннем на экран відарысаў плоскіх арыгіналаў; чарцяжоў, рысункаў, фотакопій і інш. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя.
П.а. для праектавання празрыстых арыгіналаў наз.дыяскопамі, непразрыстых арыгіналаў у адбітым святле — эпіскопамі, празрыстых і непразрыстых — эпідыяскопамі. Аптычная частка П.а. складаецца з асвятляльнай сістэмы (крыніцы святла і кандэнсара) і праекцыйнага аб’ектыва. Мех.частка служыць для размяшчэння арыгінала адносна аптычнай часткі, яго змены і інш. Выкарыстоўваюць у кінематаграфіі, чарцёжнай справе, у час лекцый, дакладаў і інш.Гл. таксама Кінапраекцыйны апарат, Фатаграфічны павелічальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАБІЁНТЫ [ад геа... + біёнт(ы)],
пастаянныя насельнікі глебы, цыкл развіцця якіх праходзіць у глебавым асяроддзі. Тыповыя прадстаўнікі — дажджавыя чэрві, многія першаснабяскрылыя насякомыя, краты і інш. Геабіёнты — частка глебавых біяцэнозаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТА... (ад грэч. kryptos тайны, скрыты), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «тайны» ці абазначае нешта скрытае, тайнае, напр., крыптафіты, крыптаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТА... (ад грэч. meta за, паміж, пасля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пераход да чаго-небудзь інш., змену стану, ператварэнне (напр., метагенез, метамарфоза).