кітайскі паліт. дзеяч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрап. новаўвядзеннямі. Учас.«Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 учасСіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань Шыкая супраць Сунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 узначальваў кіт. секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫЧЫ КАЦЯРЫ́НА, Кацярына Медычы (Catherine de Médicis; 13.4.1519, г. Фларэнцыя, Італія — 5.1.1589),
французская каралева (з 1533), жонка Генрыха II (гл.Генрых, франц. каралі). З роду фларэнтыйскіх герцагаў Медычы. Учас праўлення сваіх сыноў Францыска II [1559—60], Карла IX [1560—74] і Генрыха III (гл.Генрых, франц. каралі) актыўна ўмешвалася ў кіраванне дзярж. справамі (учас маленства Карла IX рэгентша ў 1560—64). У перыяд рэлігійных войнаў не дапускала вяльмож да кіравання дзяржавай, прытрымлівалася палітыкі лавіравання. У 1570 настаяла на заключэнні Сен-Жэрменскага мірнага дагавора з гугенотамі. У 1572, баючыся ўзмацнення гугенотаў, была адным з арганізатараў Варфаламееўскай ночы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ НАВУКО́ВАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА.
Дзейнічала ў Мінску ў 1919—23. Утворана 15.4.1919 пры Мінскім бел.пед. ін-це. Учас польскай акупацыі не дзейнічала. Т-ва праводзіла пед. і навук.-папулярныя лекцыі ў навуч. установах Мінска і сярод насельніцтва. У 1922 ім выдадзены «Элементарная матэматыка» К.М.Гадыцкага-Цвіркі, «Асновы алгебры» У.К.Дыдыркі і інш. Кіруючы орган т-ва — агульны сход, які збіраўся 2 разы на год, выбіраў праўленне і рэвізійную камісію. У розны часу склад т-ва ўваходзіла каля 110 чал., сярод якіх Дыдырка, Гадыцкі-Цвірка, У.М.Ігнатоўскі, Я.П.Карнеўскі, М.Г.Маслаковец і інш. Ганаровы старшыня Я.Ф.Карскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЦЁПЛЫ ВЕ́ЦЕР»
(«Föhn»),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў абапал чыгункі Лунінец—Баранавічы (Лунінецкі, Ганцавіцкі, Ляхавіцкі, Клецкі р-ны) 2—23.3.1943 уВял.Айч. вайну. Праводзілася баявымі групамі Бінца (23, 57, 271-ы паліцэйскія батальёны, батальён «Рускай нацыянальнай народнай арміі», батальён СС Дырлевангера), Грыпа (2-і паліцэйскі полк), Нікеля (13-ы паліцэйскі полк) пад камандаваннем обергрупенфюрэра СС Готберга. Гал. мэты — знішчыць партыз. фарміраванні, што вырваліся з блакады ў час аперацыі «Русалка», — гітлераўцам дасягнуць не ўдалося. За час аперацыі карнікі загубілі больш за 540 сав. грамадзян, захапілі 1226 чал. для вывазу на -катаржныя работы ў Германію, разрабавалі і спалілі дзесяткі вёсак, у т. л. Пясчанікі (загубілі 38 чал.) Лунінецкага, Залужжа (60 чал.), Свяціца (106 чал.) Ляхавіцкага р-наў; забралі ў насельніцтва 2890 галоў жывёлы, больш за 7 т ільновалакна, 5 т ільнасемя, 563 т збожжа. На кароткі час гітлераўцам удалося аднавіць рух па чыг. Лунінец—Баранавічы і Пінск—Мікашэвічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГВА́РДЫЯ.
1) узброенае цывільнае апалчэнне. Упершыню створана ў Парыжы (пад камандаваннем ген. М.Ж. дэ Лафаета) у 1789 упач.французскай рэвалюцыі 1789—99. Будавалася паводле тэр. прынцыпу (па кварталах і акругах). Атрады Н.г. ўдзельнічалі ў паўстанні 10.8.1792 і задушэнні контррэв. выступленняў (гл.Вандэйскія войны). Пры Напалеоне I Н.г. выкарыстоўвалася як дапаможная сіла. У 1828 распушчана. Адноўлена пасля ліп. рэвалюцыі 1830, у 1852 рэарганізавана. Учас франка-прускай вайны (1870—71) частка Н.г. абараняла Парыж. Усак. 1871 створаны Цэнтр.к-т Н.г., які 18—28 сак. быў часовым рэв. урадам Парыжскай камуны 187/. Дэкрэтам камуны ад 29 сак. 1871 пастаянная армія заменена Н.г., на чале якой стаялі Я.Дамброўскі, В.Урублеўскі і інш. Пасля ліквідацыі камуны Н.г. распушчана. Учас рэвалюцый 1848—49 цывільныя апалчэнцы тыпу Н.г. (па-іншаму нар. міліцыя, цывільная гвардыя) дзейнічалі ў краінах Герм. саюза, Іспаніі, італьян. дзяржавах і інш. 2) Тэр. вайсковыя фарміраванні ў ЗША (каля 450 тыс.чал.) і шэрагу інш. краін; з’яўляюцца рэзервам рэгулярных узбр. сіл. У мірны час выкарыстоўваецца для выканання пэўных задач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУК (Cook) Джэймс (27.10.1728, Мартан, каля г. Мідлсбра, Вялікабрытанія — 14.2.1779),
англійскі мараплавец.
Узначаліў 3 кругасветныя плаванні. Учас першай экспедыцыі (1768—71) на караблі «Індэвар» прыбыў на в-аў Таіці, нанёс на карту а-вы Таварыства, даследаваў Новую Зеландыю і праліў паміж Паўночным і Паўднёвым яе а-вамі, адкрыў Вял. Бар’ерны рыф і ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі, якое пад назвай Новы Паўд. Уэльс абвясціў брыт. уладаннем. Учас другога плавання (1772—75) на караблі «Рэзальюшэн» у пошуках Паўд. мацерыка дасягнуў шыр. 71°10′, адкрыў і даследаваў а-вы Новая Каледонія, Паўд. Сандвічавы, Паўд. Георгія і інш.Учас трэцяй экспедыцыі (1776—79) на караблях «Рэзальюшэн» і «Дыскаверы» даследаваў берагі Канады, Аляскі і Камчаткі, адкрыў Гавайскія а-вы, дзе быў забіты ў сутычцы з мясц. насельніцтвам. Яго імем названа больш за 20 геагр. аб’ектаў, у т. л. гара на в-ве Паўднёвым у Новай Зеландыі (гл.Кука гара), праліў паміж Паўночным і Паўднёвым а-вамі Новай Зеландыі (гл.Кука праліў), 2 групы астравоў у Ціхім ак. (гл.Кука астравы), заліў каля берагоў Аляскі (гл.Кука заліў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА Святлана Міхайлаўна (н. 15.5.1942, в. Папоўцы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. крытык і паэтэса. Скончыла Магілёўскі пед.ін-т (1964). Працавала ў Касцюковіцкім райкоме ЛКСМБ, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», газ. «Чырвоная змена», час. «Вожык» і «Работніца і сялянка». У 1984—93 учас. «Полымя». Дэбютавала вершамі ў 1960. Даследуе творчасць Т.Бондар, Г.Бураўкіна, В.Вярбы, С.Гаўрусёва, Н.Гілевіча, К.Кірэенкі, А.Разанава, А.Русецкага і інш., праблемы паэзіі і крытыкі, дзіцячай л-ры. Аўтар манаграфіі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зб. паэзіі для дзяцей «Што я ведаю» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Аскольд Мікалаевіч (27.1.1930, Мінск — 17.6.1985),
бел. графік. Сын М.М.Чуркіна. Скончыў БДУ (1955). У 1959—73 маст. рэдактар час. «Вожык», у 1979—84 час. «Беларусь». Працаваў у кніжнай графіцы і плакаце. Аўтар карыкатур на быт., паліт., вытв. тэмы ў бел. і замежным перыяд. друку: «На адным заводзе» (1955), «Колькі галасоў атрымаў прэзідэнт?» (1957), «Графік гультая» (1958), «Дазвольце прыкурыць» (1962), «У нас сапраўдная дэмакратыя» (1966); плакатаў «25 гадоў СЭУ» (1974), «Агульны рынак», «Мы з вамі, патрыёты Чылі» (абодва 1976). Выдаў зб-кі карыкатур «Мае альбомы» (1967), «Твар свабоднага свету» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Васіль Васілевіч (9.4.1914, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна — 3.9.1942),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Адэскае ваен.пях. вучылішча (1938), спецшколу Генштаба РСЧА (1941). УВял.Айч. вайну з ліп. 1941 камандзір дыверсійнай групы ў тыле ворага ў раёне Лепеля, з сак. 1942 — разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк—Маладзечна—Мінск. За час дзейнасці правёў 19 дыверсій на чыгунцы, знішчыў 11 мастоў, 23 км сувязі, 23 аўтамашыны, самалёт праціўніка. Маёр Ш. загінуў учас падрыву чыг. эшалона праціўніка. Уг. Валожын яму пастаўлены помнік.