ЛАГУ́Н (Сяргей Раманавіч) (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ (Сяргей Георгіевіч) (7.3.1894, с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова — май 1920),
адзін з кіраўнікоў сав.партыз. руху ў Сібіры і Прымор’і ў грамадз. вайну. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це. З 1916 у арміі, скончыў Аляксееўскае пяхотнае вучылішча. У снеж. 1917 нач.ваен. гарнізона і ваен. камендант Іркуцка. У 1918 чл.Цэнтрасібіры, каманд. войскамі Забайкальскага фронту. З вясны 1919 камандаваў партыз. атрадамі Прымор’я. У маі 1920 захоплены і вывезены яп. інтэрвентамі з Уладзівастока, спалены ў паравознай топцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец.тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Сяргей Сцяпанавіч) (18.9.1901, в. Старое Сямёнкава Уладзімірскай вобл., Расія — 19.11.1990),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1931). У 1938—74 заг. кафедры земляробства БСГА. Навук. працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў.
Тв.:
Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. Мн., 1960;
Основы земледелия. Мн., 1963;
Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ (Сяргей Мікалаевіч) (н. 7.5.1932, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне газа- і тэрмадынамікі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Данецкі індустрыяльны ін-т (1955). З 1980 у БПА (у 1985—96 заг. кафедры). Навук. працы па руднічнай аэралогіі, фізіцы горных парод, выбухапажарабяспецы, цепла- і масаабмене, вентыляцыі жылых і прамысл. будынкаў.
Тв.:
Метановыделение при разработке пологих угольных пластов. М., 1964;
Борьба со взрывами газа в горных выработках. М., 1972;
Взрывчатые свойства и нейтрализация парогазо-пылевых смесей. Киев, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮ́К (Сяргей Кірылавіч) (н. 1.12.1936, г. Бярдзічаў Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1959). З 1968 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1985—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах паляпшэння зварнасці каляровых металаў і іх сплаваў, тэорыі распаўсюджвання цяпла пры зварцы разнародных металаў.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве: Справ. пособие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Упрочнение деталей, контактирующих с расплавами металлов. Мн., 1993 (у сааўт).
малдаўскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1957) і дырыжыравання (1958). З 1955 у сімф. аркестры Малд. філармоніі, з 1958 1-ы скрыпач, маст. кіраўнік і гал. дырыжор аркестра малд.нар. інструментаў «Флуераш». Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, у т. л. «Туга цыгана», «Інверціта Ігната», «Ліпканская сырба», «Памяці В.Хары», песень, музыкі да кінафільмаў, апрацовак малд.нар. песень. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Малдовы 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІ́ЗНІК (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 10.5.1942, в. Бабышкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскае мед. вучылішча (1962), ф-т журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-паліт. вучылішча (1967). З 1967 ваен. журналіст. З 1977 у газ. «Вячэрні Мінск», з 1980 на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—96 у выд-ве «Юнацтва», адначасова ў 1992—94 у Нац.навук.-асв. цэнтры імя Ф.Скарыны, у 1996—99 вучоны сакратар Літ. музея Я.Купалы. Друкуецца з 1959 (мае псеўд.Сяргей Папар). У зб-ках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі...» (1994) і інш. услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філас. роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кн. публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак...» (1980). Аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: зб-кі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі!» (1989), «Золкая зёлка» (1999). З 1990 укладае штогоднік гіст. л-ры «Бацькаўшчына». Даследуе бел.-лат., бел.-ўкр., бел.-чэш.гіст. і культ. сувязі. Перакладае паэзію з інш. моў (зб. «Сустрэча роднасных сусветаў», 1997). На некат. яго вершы напісаны песні.
рускі скульптар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.-кар.АМСССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героіка-эпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955).
С.Арлоў, А.Антропаў, М.Штам. Помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве. 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВО́Й (Сяргей Рыгоравіч) (н. 6.9.1911, г. Новасібірск),
рускі паэт. Друкуецца з 1934. У зб-ках «Я ў Расіі народжаны» (1956), «Я люблю» (1962), «Вера, Надзея, Любоў» (1971), «Гады... Новая лірыка» (1981), «...А песня ходзіць на вайну» (1984), «Пра цябе...» (1991) і інш. вершы пра Радзіму, прыроду, ваен. гады, складаны цяперашні час. Аўтар паэм «Сын Расіі» (1942), «Маці» (1961), «Балада пра каханне» (1962) і інш., кніг для дзяцей, тэкстаў песень. Для лірыкі Астравога ўласцівыя публіцыстычнасць і грамадзянскасць.