ФЕЛЬДСУ́ВЯЗЬ, фельд’егерская служба,

адзін са спосабаў сувязі, які выкарыстоўваецца для перасылкі важных, найчасцей сакрэтных, дакументаў праз спец. кур’ераў (фельд’егераў). Напачатку ўведзена ў арміях шэрагу краін, пазней стала выкарыстоўвацца ў дзярж. органах кіравання і інш.

т. 16, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРО́НА ФО́РМУЛА,

формула, якая выражае плошчу трохвугольніка S праз даўжыні яго старон a, b, c: S = p (p − a) (p − b) (p − c) , дзе p = (a+b+c) 2 — паўперыметр трохвугольніка. Названа імем Герона Александрыйскага.

т. 5, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛА́НСКІ ПРАХО́Д,

горны праход у Пакістане, на стыку гор Мекран і Сулейманавых. Выш. 1792 м. Злучае ўнутр. раёны Іранскага нагор’я з далінай р. Інд. Праз Баланскі праход да мяжы з Афганістанам пракладзены чыгунка і шаша.

т. 2, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЧА́Р (цюрк.),

старажытнаруская і ўсходняя колючая халодная зброя (меч) з прамым доўгім (да 1,5 м) вузкім трох- ці чатырохгранным клінком. У 14—16 ст. быў на ўзбраенні коннікаў, служыў для паражэння праціўніка праз кольчатыя даспехі.

т. 8, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІР,

рака ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км². Пачынаецца каля в. Савічы, цячэ праз азёры Плавун і Вяхава. У верхнім і сярэднім цячэнні часткова каналізаваная.

т. 4, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМПЕ́Р-ГАДЗІ́НА (А∙гадз),

пазасістэмная адзінка электрычнага зараду, роўная зараду, які праходзіць праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 гадз пры сіле эл. току 1 А. 1А∙гадз = 3600 Кл. У ампер-гадзіне звычайна выражаюць зарад акумулятара.

т. 1, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІГАМО́РФНАЯ КВЕ́ТКА,

кветка, у якой праз вось суквецця можна правесці толькі адну плоскасць сіметрыі, напр., у бабовых, губакветных, архідных. Узнікла ў працэсе эвалюцыі як вынік прыстасаванасці да апылення насякомымі, якія могуць пранікаць у кветку адзіным шляхам.

т. 7, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛА́КСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж п-вам Малака і в-вам Суматра. Злучае Андаманскае і Паўднёва-Кітайскае моры праз Сінгапурскі праліў. Даўж. 937 км, найменшая шыр. 15 км, найменшая глыб. на фарватэры 12 км. Каля паўд. ўвахода — порт Сінгапур.

т. 10, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДААДНАЎЛЯ́ЛЬНАЯ ПЕЧ, руднатэрмічная печ,

нізкашахтавая дугавая печ для выплаўкі пераважна ферасплаваў з рудных матэрыялаў. Электроды ў Р.п. апушчаны ў шыхту, якая загружаецца зверху. Метал і шлак выпускаюцца праз ляток у ніжняй частцы шахты. Гл. таксама Ферасплаўная печ.

т. 13, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́ЙМЕР (англ. timer ад time час; адзначаць час),

лічыльнік часу, які выдае сігнал праз зададзены прамежак часу. Выкарыстоўваецца як прылада, якая ўключае (выключае) машыну ці інш. апарат прамысл. або быт. прызначэння пасля сканчэння зададзенага прамежку часу.

т. 15, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)