Засн. як заасад у 1984 у Мінску ў пойме р. Свіслач аматарамі прыроды Мінскага аўтамабільнага з-да (ініцыятар Ф.І.Рэўзін). З 1995 сучасная назва. З 1997 дзярж. прадпрыемства. Пл. 17,5 га. Працуюць секцыі: млекакормячых, птушак, паўзуноў, кармлення, вет.; гурток юннатаў. Трымае больш за 600 экз. жывёл каля 110 відаў (1999). Сярод іх: тупайя, мартышка, макака-рэзус, лама, высакародны алень, дзік, дзікабраз, шыншыла, буры мядзведзь, воўк, ліса, пясец, рысь, насуха, тхор, чаротавы кот, султанка, паўлін, асаед, беркут, пустальга, філін, удаў, браз. вуж, жаба-ваданос, квакша, экзатычныя беспазваночныя і інш.; жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу МСАП: еўрап. муфлон, аліўкавы агуці, даўгахвосты сурок, караткавухі слановы скакунчык, каралеўскі і залаты фазаны, мандарынка, арлан-белахвост, цёмны тыгравы пітон і інш. Многія жывёлы размнажаюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДО́Й,
колькасць малака, атрыманага ад с.-г. жывёл за пэўны перыяд часу; паказчык малочнай прадукцыйнасці жывёлы. Адрозніваюць Н.: разавы, сутачны, месячны, гадавы, лактацыйны (за перыяд лактацыі) і пажыццёвы. Залежыць ад віду, пароды, узросту (павышаецца да 6—7-й лактацыі, потым зніжаецца), стадыі лактацыі (у першыя 1,5—3 мес павышаецца, потым зніжаецца), індывід. асаблівасцей (масы і складу цела жывёлы, узросту на момант 1-га ацёлу, фізіял. стану і інш.), кармлення, умоў трымання і тэхналогіі даення жывёл. Сярэднія лактацыйныя Н. (тыс.кг) кароў 1—5 і больш, кабыл і вярблюдзіц 1—2, зебу 0,8—1,2, буйваліц 0,8—1, коз 0,15—0,2. Найб. Н. у кароў кастрамской, сіментальскай, халмагорскай, чорна-пярэстай, чырв. дацкай, яраслаўскай і інш. парод (гл. адпаведныя арт.). На Беларусі сярэдні гадавы Н. кароў каля 2,5 тыс.кг (1990-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДЗЁНАЎ Мікалай Васілевіч (10.4.1886, Масква — 19.6.1945),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рс.-г.н. (1938), праф. (1922). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1911). З 1911 у Горы-Горацкім с.-г. вучылішчы, з 1922 у БСГА. З 1943 у АН Беларусі (у Маскве), з 1944 у Кішынёўскім с.-г. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па метадах вырошчвання маладняку буйн. раг. жывёлы ў розных умовах, нормах і рацыёнах кармлення с.-г. жывёл, матэм. метадах аналізу біялогіі росту маладняку буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Закономерности в росте молодняка крупного рогатого скота и свиней // Зап.Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. Горки, 1928. Т. 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААЧЫШЧЭ́ННЕ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ,
здольнасць прыроднага асяроддзя раскладаць, уключаць у біятычны кругаварот, засвойваць (асіміляваць) або пераводзіць у індыферэнтны стан забруджвальныя антрапагенныя выкіды, што трапляюць у яго. Уключае працэсы пераносу рэчываў з аднаго асяроддзя ў другое (атм. ападкамі, паветр. плынямі, вадасцёкамі), фільтрацыю вадкіх рэчываў праз глебу і інш. Пры ўключэнні ў біял. кругаварот асн. ролю адыгрываюць сапратрофныя арганізмы (бактэрыі, грыбы, прасцейшыя), шматклетачныя жывёлы-фільтранты; прадуцэнты (зялёныя расліны і хемасінтэзуючыя мікраарганізмы), кансументы (жывёлы). Інтэнсіўнасць С.н.а. залежыць ад буфернай ёмістасці экасістэм, колькасці ультрафіялетавай радыяцыі, сумы актыўных т-р асяроддзя, наяўнасці акісляльнікаў і інш. Буфернасць экасістэм і біясферы ў цэлым значна зменшылася з прычыны вял. намнажэння ў навакольным асяроддзі ксенабіётыкаў (пестыцыдаў, цяжкіх металаў, дэтэргентаў, фенолаў, пластмас і інш.), многія з якіх не ўтылізуюцца натуральным шляхам і негатыўна ўплываюць на арганізмы-дэтаксікатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЦАЎ Канстанцін Міхайлавіч (13.4.1914, с. Соф’іна Раменскага р-на Маскоўскай вобл. —7.11.1995),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1966). Д-рс.-г.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Пушкінскі с.-г.ін-т (1938). З 1958 заг. лабараторыі Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1964—77 рэктар БСГА. З 1977 дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква). Навук. працы па пытаннях мінер., бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэт. асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысл. вытв-сці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.
Тв.:
Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. Мн., 1960;
Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. М.; Л., 1963 (у сааўт.);
Справочник по кормовым добавкам. Мн., 1975 (у сааўт.);
Производство и использование премиксов. Л., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУСЕ́ВІЧ Анатоль Міхайлавіч (н. 26.8.1933, в. Стральцы Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1959). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў скрыжавання парод буйн. раг. жывёлы, прынцыпаў падбору і адбору жывёл, спосабаў фарміравання генеалагічнай структуры пароды і інш. Сааўтар бел. чорна-пярэстай пароды буйн. раг жывёлы.
Тв.:
Создание скота черно-пестрой породы молочного типа (разам з М.П.Грынем) // Животноводство. 1983. №3;
Повышение племенных и продуктивных качеств молочного скота. Мн., 1989 (разам з М.П.Грынем);
Формирование генеалогической и заводской структуры в белорусской черно-пестрой породе крупного рогатого скота (разам з Н.В.Клімец) // Зоотехн. наука Белоруссии. 1997. Т. 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЗЛІ,
млекакормячыя жывёлысям. мядзведжых атр. драпежных. 2 падвіды бурага мядзведзя. Грызлі мексіканскі (Ursus arctos nelsoni) і грызлі канадскі (U. a. richardsoni). Жывуць у Паўн. Амерыцы. Па памерах драбнейшыя за бурага мядзведзя. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЯНА́Я МУКА́,
прадукт перапрацоўкі крыві, што збіраецца пры забоі жывёлы, у выглядзе сухога, дробназярністага карычневага парашку, у якім адсутнічаюць патагенныя мікраарганізмы; крыніца паўнацэннага пратэіну. Скормліваюць с.-г. жывёлам, пераважна свінням, птушкам і пушным звярам. Выкарыстоўваецца і як угнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГУ́-Ю́МА,
у марыйскай міфалогіі найвышэйшы бог. Жыве на небе, дзе ўзначальвае іерархію нябесных (багі сонца, грому і г.д.) і ніжэйшых зямных (багі хлеба, жывёлы) багоў. К.-ю. — дэміург (стваральнік космасу), які супрацьстаіць тварцу зла, малодшаму брату Керэмету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЗАО́ТЫЯ (ад пан... + греч. zōon жывёла),
надзвычайнае пашырэнне інфекц. хвароб жывёл у краіне, групе краін, на кантыненце; найвышэйшая ступень эпізаотыі. Узбуджальнікі хвароб (напр., яшчур, чума жывёл, птушак) вельмі заразныя, захворванне да 100%. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты.