нелегальная газета, орган ЦККПЗБ для ўнутрыпарт. інфармацыі. Выдавалася з 20.1.1927 да 1936 на бел., рус., яўр. і польск. мовах звычайна 1 раз у месяц. Друкавала найб. важныя пастановы і рашэнні ЦККПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаннях агітацыі, прапаганды і парт. будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах парт. ячэек, асвятляла дзейнасцьЦК, яго аддзелаў і мясцовых парт. арг-цый.
армянская актрыса. Нар.арт. Арменіі (1935). Герой Працы (1936). Сцэн.дзейнасць пачала ў 1906. З 1921 у Армян. драм. т-ры імя Г.Сундукяна. Стварала вобразы, адметныя жыццёвай праўдай, унутр. драматызмам, нар. мудрасцю, разнастайнасцю і яркасцю фарбаў: Шушан («Пэпа» Сундукяна), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Хамперы («Хатабала» Сундукяна), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш.
французскі вучоны-эканаміст. Быў міністрам замежных спраў пры Людовіку XV. Пасля выхаду ў адстаўку крытыкаваў урад, патрабаваў абмежавання яго ўлады, ліквідацыі саслоўных прывілеяў і неўмяшання дзяржавы ў гасп.дзейнасць. Выступаў супраць меркантылізму, за свабоду гандлю. Навук. погляды Аржансона блізкія да ідэй фізіякратаў. Гал. твор «Роздум аб мінулым і цяперашнім кіраванні Францыі» (каля 1737, выд. 1764).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎМАН Мікалай Эрнеставіч (29.5.1873, г. Казань — 31.10.1905),
рускі рэвалюцыянер. Рэв.дзейнасць пачаў у Казані. У 1896—97 член Пецярбургскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899 эмігрыраваў, у Жэневе ўвайшоў у групу «Вызваленне працы». У 1900 удзельнічаў у стварэнні газ. «Іскра». У 1903 узначаліў Маскоўскую арг-цыю бальшавікоў, у 1904 — Паўн. бюро ЦКРСДРП. Забіты чарнасоценцамі ў час рэв. дэманстрацыі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ (Gobat) Шарль Альберт (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
пярвічнае звяно жыллёвай гаспадаркі, якое ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. ЖЭС уваходзяць у склад жыллёвых рамонтна-эксплуатацыйных аб’яднанняў (ЖРЭА) або вытв. аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ВАЖКГ) раённых (гарадскіх) выканкомаў і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на прынцыпах гасп. разліку. Эксплуатацыяй ведамаснага жыллёвага фонду займаюцца жыллёва-камунальныя канторы, якія таксама ўваходзяць у сістэму жыллёвай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРУ́ДЖВАННЕ АНТРАПАГЕ́ННАЕ,
забруджванне, якое выклікаецца гасп. дзейнасцю чалавека (гл.Забруджванне навакольнага асяроддзя). Гасп.дзейнасць людзей (прама ці ўскосна) вядзе да ўзнікнення шкодных для навакольнага асяроддзя фіз., хім., біял., інфарм. агентаў і павелічэння іх канцэнтрацый (гл.Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб). Найб. катастрафічныя З.а. звязаны з ваеннай, хім., паліўнай прам-сцю. Узровень З.а. кантралюецца прынятымі нарматывамі — ГДК, ГДВ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКУШНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (10.3.1879, г. Адэса, Украіна — 21.4.1930),
артыст эстрады, заснавальнік жанру «вечары апавяданняў». Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1906 як драм. акцёр. З 1910 выступаў з канцэртамі, як аўтар, рэжысёр і выканаўца твораў л-ры з эстрады: «Паўстанне анёлаў» А.Франса, «Егіпецкія ночы» А.Пушкіна, «Тарас Бульба» М.Гогаля, «Кацюша Маслава» паводле Л.Талстога, «Прыніжаныя і зняважаныя» Ф.Дастаеўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́ Георгій Якаўлевіч (1.1.1925, мяст. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Сярэдняе вучылішча ваен. музыкантаў у Маскве (1946), Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). З 1946 ваен. дырыжор. З 1960 артыст Дзярж.сімф. аркестра Беларусі, з 1963 адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст, у рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАГО́РСКІ Мікалай Іванавіч (8.7.1882, С.-Пецярбург — 2.8.1961),
савецкі фізіёлаг і педыятр, акад.АМНСССР (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію. (1908). Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па вышэйшай нерв. дзейнасці. Выкарыстоўваў метад умоўных рэфлексаў для вывучэння функцый мозга. Даследаваў узаемадзеянне сігнальных сістэм, тармазныя ўмоўныя рэфлексы, комплексную дзейнасць кары вял. паўшар’яў мозга. Дзярж. прэмія СССР 1952.