прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СТАН (Preston),
горад на З Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Ланкашыр. Вядомы з 12 ст. Каля 200 тыс.ж. (2000). Порт у эстуарыі р. Рыбл, якая ўпадае ў Ірландскае м. Буйны чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд., у т. л.авіяц., эл.-тэхн., вытв-сцьтэкст. абсталявання; хім., тэкст., харчовая. Паблізу, у г. Спрынгфілд — атамныя з-ды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАВЯЛІ́КІЯ ФІГУ́РЫ,
плоскія фігуры (прасторавыя целы) з аднолькавымі плошчамі (аб’ёмамі). Задачы на пабудову Р.ф. (напр., квадратура круга) вядомы са старажытнасці. 2 плоскія многавугольнікі роўнавялікія, калі адзін з іх можна раскласці на трохвугольнікі, з якіх складаецца другі многавугольнік. Роўнасастаўленымі наз. фігуры, якія можна разрэзаць на аднолькавую колькасць адпаведна роўных частак. Роўнавялікія многавугольнікі заўсёды роўнасастаўленыя, роўнавялікія мнагаграннікі — не заўсёды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
Ніжнярэйнска-Вестфальскі вугальны басейн. Найбуйнейшы ў Зах. Еўропе, у бас.р. Рур (Германія). Вядомы з 13 ст., інтэнсіўнае асваенне з сярэдзіны 19 ст.Пл. каля 4 тыс.км². Вугляносныя адклады карбону. Прамысл. запасы да глыб. 1500 м каля 20 млрд.т. Вуглі каксавальныя (65%). Цеплыня згарання да 36 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААРБРУ́КЕН (Saarbrücken),
горад на З Германіі, на р. Саар. Адм. ц. зямлі Саар. Вядомы з 999. Каля 250 тыс.ж. (2001). Трансп. вузел міжнар. значэння (чыгункі, аўтадарогі). Порт на р. Саар. Аэрапорт. Цэнтр Саарска-Латарынгскага каменнавугальнага басейна. Прам-сць: чорная металургія, агульнае і трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., паліграф., харч. і харчасмакавая, лёгкая. Ун-т. Кансерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДАМІ́Р, Сандомеж (Sandomierz),
горад на ПдУ Польшчы, на р. Вісла, у Свентакшыскім ваяводстве. Вядомы з 8 ст. Каля 30 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: шкляная (найбуйн. цэнтр у краіне), харч., камбікормавая, суднабудаўнічая. Вышэйшая духоўная семінарыя. Дыяцэзіяльны музей. Раманскі (13 ст.) і гатычны (14—17 ст.) касцёлы, гатычныя дамы, ратуша (14—16 ст.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-РЭ́МА (San Remo),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. Размешчаны на беразе Лігурыйскага м., каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Клімат мяккі міжземнаморскі, багатая субтрапічная расліннасць. З 2-й пал. 19 ст.міжнар. цэнтр турызму. Лячэнне захворванняў лёгкіх, функцыян. расстройстваў, нерв. сістэмы і інш. Шматлікія атэлі, пансіянаты, санаторыі. Вядомы як цэнтр кветкаводства, штогадовых міжнар. фестываляў італьян. песні (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧНІ́,
у беларусаў тоўстыя мучныя бліны з начынкай. Наз. таксама хапуны. Скаромныя С. начыняюць мясам, тварагом або яйкамі, посныя — яблыкамі, вішнямі, макам і інш. Часта С. пяклі ў дарогу, бралі з сабой у поле. Такія С. вядомы на Пн Віцебшчыны. На Ушаччыне, у некаторых раёнах Магілёўшчыны С. пякуць з хлебнага цеста, якое яшчэ не падышло, без начынкі (гл.Скавароднік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-КАНТЭ́Н (Saint-Quentin),
горад на Пн Францыі, на р. Сома і Сен-Кантэнскім канале. Вядомы да н.э., стараж. гальскі горад. Каля 100 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: баваўняная (адзін з гал. цэнтраў краіны), эл.-тэхн., трансп. машынабудаванне. У раёне С.-К. — маст. промыслы (выраб карункаў, гардзін, бялізны). Маст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАВАРО́ДНІК,
у беларусаў печыва з хлебнага цеста, якое ўжо замешана, але яшчэ не падышло. Цеста абгладжваюць вадой, пальцам робяць дзірачкі, каб не расколвалася. Часам у цеста дадаюць драную бульбу. Пякуць на патэльні пры агні або на гарачым вуголлі. Калі пякуць прама на чарэні, называюць таксама праснак, выхапень, хапун, перапечка, сачэнь і інш.Вядомы па ўсёй Беларусі.