помнік архітэктуры 16—18 ст. Пабудаваны ў в.Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Будынак касцёла ўзведзены ў пач. 16 ст., перабудаваны ў сярэдзіне 16 ст. пад кальвінскі збор. У 1618 на сродкі П.Сапегі касцёл перабудаваны ў стылі барока, узведзены жылы корпус кляштара. У пач. 1770-х г. будынак касцёла часткова разабраны, яго фундамент і сцены выкарыстаны для пабудовы новага, які захаваўся да нашага часу. Будынак прамавугольны ў плане, ягогал. фасад і апсіда маюць рысы барока: фігурны франтон, распрацоўка пілястрамі, валюты. Эмацыянальны акцэнт інтэр’ера касцёла — жывапіс на сцяне 3-яруснага гал. алтара (выкананы ў 1790-я г.). У адной з капліц (3-ярусная кампазіцыя ў стылі рэнесансу) знаходзілася надмагілле Сапегі і яго жонак (цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі). Да касцёла з паўд.-зах. боку прымыкае П-падобны ў плане 2-павярховы жылы корпус (часткова разбураны ў 1832). У 1810-я г. перад касцёлам пастаўлена мураваная брама-званіца ў стылі класіцызму.
В.Р.Кукуня.
Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў.Даарт.Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў. Надмагілле Сапегаў. Фрагмент. 1-я пал. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАДЗЬЯКО́ЎСКІ Васіль Кірылавіч (5.3.1703, г. Астрахань, Расія — 17.8.1768),
рускі пісьменнік, філолаг. Вучыўся ў Славяна-грэка-лац. акадэміі (Масква, 1723—26), Сарбоне (1727—30). У 1732—59 перакладчык у Пецярбургскай АН (з 1745 акад.). Пераклаў раманы П.Тальмана «Паездка ў востраў Кахання» (1730; дадаў даяго свае любоўныя вершы, напісаныя мовай, блізкай да размоўнай), Д.Барклея «Аргеніда» (1751), рус. гекзаметрам раман Ф.Фенелона «Прыгоды Тэлемака» («Тылемахіда», 1766). У трактаце «Новы і кароткі спосаб да складання расійскіх вершаў» (1735) прапанаваў новы прынцып арганізацыі рус. верша — сілаба-танічнае вершаскладанне, у зб. «Творы і пераклады як вершамі так і прозай» (т. 1—2, 1752) выклаў сваю тэорыю перакладу. Аўтар філас. паэмы «Феоптыя» (нап. 1753, выд. 1963), даследавання «Аб старажытным, сярэднім і новым вершаскладанні расійскім» (1755). Яго праца «Размова пра артаграфію» (1748) — першая рас. спроба вывучэння фанет. ладу мовы. Пераклаў «Старажытную гісторыю» Ш.Ралена (т. 1—10, 1749—62), «Рымскую гісторыю» (т. 1—16, 1761—67) і інш. Пісаў драмы, оды, байкі, эпіграмы. На бел. мову яго байку «Фанабэрысты сабака» пераклаў Э.Валасевіч.
Тв.:
Избр. произв.М.; Л., 1963.
Літ.:
Венок Тредиаковскому. Волгоград, 1976;
Дерюгин А.А. В.К.Тредиаковский — переводчик: Становление классицистского перевода в России. Саратов, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭЙДАМАРКСІ́ЗМ,
кірунак у фрэйдызме, прыхільнікі якога імкнуліся да аб’яднання вучэнняў К.Маркса і З.Фрэйда. Асн.яго прадстаўнікі (В.Райх, Г.Маркузе) абгрунтоўвалі мэтазгоднасць сінтэзу палажэнняў марксізму і фрэйдызму тым, што гэтыя вучэнні з’яўляюцца аднолькава крытычнымі і рэвалюцыйнымі. Распрацаваная Райхам «сексуальна-эканам.» тэорыя не абмяжоўвалася даследаваннем асобнага чалавека, а пашыралася на сац.-паліт. сферы грамадства — аўтарытарныя інстытуты, сац.-эканам. адносіны паміж людзьмі, ідэалагічныя рухі, у т. л. фашызм. Паводле Ф., сац. рэвалюцыя павінна арганічна спалучацца з рэвалюцыяй сексуальнай, што прывядзе да вызвалення індывідаў ад маральных, сац. і эканам. абмежаванняў; толькі сексуальнае разняволенне здольна вызваліць ад канфармісцкіх тыпаў характару, што фарміруюцца наяўнымі формамі грамадства і сям’і, і прадухіліць таталітарызм і «субліміраванае рабства». Радыкальную версію Ф. прапанавалі Ф.Гватары і Ж.Дэлёз, якія распрацавалі тэорыю шызааналізу, які, на іх думку, закліканы дапамагчы людзям цалкам вызваліцца ад канфармізму і адкрыць шлях да здзяйснення іх жаданняў.
Літ.:
Маркузе Г. Эрос и цивилизация: Пер. с англ. Киев, 1995;
Райх В. Психология масс и фашизм: Пер. с нем. СПб., 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ, рас. імперыі і БССР у 15—20 ст. Утвораны на тэр.Мінскага княства пасля яго ўключэння ў ВКЛ і пераходу пад кантроль вял. князя. Да 1565 уваходзіў у Віленскае ваяв. як гіст. адзінка. Паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 уключаны ў Мінскае ваяводства, яго тэрыторыя пашырана за кошт б. Заслаўскага і Лагожскага княстваў (паветаў), часткі Барысаўскай, Любашанскай, Свіслацкай валасцей на правым беразе р. Бярэзіна. Устаноўлена сістэма службовых асоб: кашталян, падкаморы, харунжы і інш., а таксама гродскі і земскі суды. У павет уваходзілі гарады Мінск і Барысаў, каля 45 мястэчак, з іх буйнейшыя — Беразіно-Любашанскае, Гайна, Заслаўе, Ракаў, Смалявічы. Пасля далучэння да Расіі ў 1793 павет скасаваны, у 1795 адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12.12.1796 у Мінскай губерні, да М.п. далучаны часткі скасаваных Вілейскага і Нясвіжскага пав.Яго тэрыторыя складала каля 4,5 тыс. кв. вёрст (каля 5 тыс.км²), статус мястэчак захавалі Астрашыцкі Гарадок (Гарадок Тышкевіцкі), Бяларуч, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданава, Мікалаеўшчына, Пяршай, Ракаў, Рубяжэвічы, Саламярэцкі Гарадок (Гарадок-Хмарынскі), Самахвалавічы, Свержань, Слабодка, Стоўбцы. У сярэдзіне 19 ст. ў павеце 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і інш. дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 было каля 92 тыс.чал., у 1857 каля 121 тыс.чал. У 1861 тэр. М.п. падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—66 іх было 19, у 1898 у М.п. стала 16 валасцей. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921зах.ч. павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай вол.) адышла да Польшчы. Павет скасаваны 17.7.1924, асн.яго частка ўключана ў Мінскую акругу, частка Магільнянскай вол. — у Слуцкую акругу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЭ́ЦКІ КАНА́Л,
штучны водны шлях міжнар. значэння на тэр. Егіпта праз Суэцкі перашыек у самай вузкай яго частцы. Злучае Міжземнае і Чырвонае моры. Умоўная геагр. мяжа паміж Азіяй і Афрыкай. Уключае азёры Тымсах, Вял. Горкае і ўласна канал (Суэц—Ісмаілія—Порт-Саід). Даўж. 161 км, шыр. 120—318 м, мінім. — 60 м, глыб. 16,2 м, на фарватэры да 18 м. Без шлюзаў. С.к. злучаны з сеткай водных шляхоў Ніжняга Егіпта (канал Ісмаілія—Каір—Ніл, 145 км), мае арашальнае адгалінаванне (Абасія, 38 км). Штогадовы аб’ём перавозак па С.к. больш за 80 млн.т. Магчыма плаванне танкераў і нафтабалкераў да 200 тыс.т дэдвейт з асадкай 2,5—3 м. Гал. ўваходныя парты: Порт-Саід з Міжземнага і Суэц з Чырвонага мораў.
Каля 2-га тыс.дан.э. быў пракапаны канал, які злучаў Ніл з Чырвоным морам і часткова праходзіў па ложы сучаснага С.к.: ён праіснаваў да 8 ст.н.э. У 1850-я г. створана Усеагульная кампанія С.к., гал. пайшчыкамі якой былі ўрады Францыі, Егіпта і Банк Ватыкана. У 1859 пачалося будаўніцтва С.к. на чале з франц. інжынерам Ф.Лесепсам; 17.11.1869 адбылося яго адкрыццё. Цяжкае фін. становішча Егіпта ў 1875 прымусіла яго хедзіва (правіцеля) Ісмаіла прадаць сваю долю кампаніі С.к. Вялікабрытаніі, якая ўзяла зону канала пад свой поўны кантроль. Пасля перамогі рэвалюцыі «Свабодных афіцэраў» новы ўрад Егіпта дамогся эвакуацыі брыт. войск з зоны С.к., а 26.7.1956 нацыяналізаваў яго. Спробы Вялікабрытаніі і Францыі аднавіць свой кантроль над С.к. выліліся ў Суэцкі крызіс 1956. У выніку араба-ізраільскіх войнаў 1967 і 1973 С.к. быў значна разбураны, суднаходства па ім адноўлена ў 1975.
Літ.:
Щенников Б. Суэцкий канал от фараонов до наших дней // Азия и Африка сегодня. 1999. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МІДЖ (англ. image літар. вобраз),
1) знешні вобраз, які ствараецца суб’ектам з мэтай выклікаць пэўнае ўражанне, меркаванне, адносіны ў іншых.
2) Сукупнасць уласцівасцей, што прыпісваюцца суб’екту прапагандай, рэкламай, прымхамі, традыцыямі і да т.п. з мэтай выклікаць даяго пэўныя адносіны. І. ўсё больш становіцца першаступеннай праблемай паліт. практыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЛІЯ́НСКІ КАЛЯНДА́Р,
каляндар, уведзены ў 46 дан.э. ў Стараж. Рыме. Адлік па ім пачаўся з 1 студз. 45 дан.э. Атрымаў назву старога стылю пасля яго замены ў 1582 у шэрагу краін Еўропы (пазней — у большасці краін свету) грыгарыянскім календаром (новым стылем). Гл. таксама Час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕБА́РДА (франц. hallebarde),
старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае (да 2,5 м) плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай даяго сякерай або паўмесяцападобным лязом. У 14—16 ст. была на ўзбраенні пяхоты некаторых дзяржаў Зах. Еўропы; на Беларусі выкарыстоўвалася ў 15—18 ст.; да канца 19 ст. — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты. Гл. таксама Бярдыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАКСЕ́РКС IДаўгарукі,
персідскі цар [465—424 дан.э.]. З дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 дан.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 дан.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэка-персідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТЫ́Н (Iktinos),
старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст.дан.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 дан.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 дан.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл.Карынфскі ордэр).