АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук.працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПЕ́НЯ (Павел Васілевіч) (27.12.1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 13.11.1981),
бел. гігіеніст. Д-рмед.н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. навукі Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1927). З 1937 дырэктар Бел. санітарнага ін-та. У 1946—63 дырэктар Бел.сан.-гігіенічнага НДІ; у 1968—73 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па вывучэнні гідрахім. асаблівасцяў крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі.
Тв.:
Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВІ́ЦЯНАЎ (Канстанцін Васілевіч) (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969),
савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1953), правадз.чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АНСССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАГРА́ДСКІ (Міхаіл Васілевіч) (24.9.1801, в Пашэнаўка Казельшчынскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.1.1862),
рускі матэматык і механік, адзін з заснавальнікаў Пецярбургскай матэм. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Харкаўскім ун-це (1817—20), у Парыжы (1822—27). З 1828 праф.ВНУ Пецярбурга. Навук.працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і тэарэт. механіцы. Сфармуляваў агульны варыяцыйны прынцып для некансерватыўных сістэм, адкрыў найменшага дзеяння прынцып (незалежна ад У.Гамільтана), даказаў тэарэму аб пераўтварэнні інтэгралаў (гл.Астраградскага формула).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СІК (Рыгор Іванавіч) (н. 5.1.1935, в. Іванкавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Засл. меліяратар Беларусі (1980). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1958). З 1960 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства, з 1992 заг. аддзела. Навук.працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыенуклідамі.
Тв.:
Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.1.1942, в. Малы Узень Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Саратаўскі дзярж.ун-т (1967). З 1967 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук.працы па нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю самаабарачэння хвалевага фронту на падставе чатыроххвалевага змяшэння і нестацыянарную тэорыю лазера з дынамічнай размеркаванай адваротнай сувяззю.
Тв.:
Резонансное четырёхволновое взаимодействие в поле волн накачки произвольной интенсивности (разам з С.П.Жвавым) // Квантовая электроника. 1985. Т. 12, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 22.12.1925, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вучоны-аграфізік. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў Чкалаўскі с.-г.ін-т (1952). З 1955 у НДІ Малдовы, з 1959 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук.працы па арашэнні с.-г. культур, аграфіз. уласцівасцях, водна-паветраным рэжыме і водным балансе глебаў, вільгацезабяспечанасці с.-г. культур, пазбаўленні глебы ад зацвярдзення і яе апрацоўцы.
Тв.:
Почвы БССР. Мн., 1974 (у сааўт.);
Оптимальные параметры плодородия почв. М., 1984 (у сааўт.);
Переуплотнение пахотных почв: Причины, следствия, пути уменьшения. М., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНВЕНІ́СТ ((Benveniste) Эміль) (27.5.1902, г. Халеб, Сірыя — 3.10.1976),
французскі мовазнавец. Вучань А.Мее. З 1935 праф. Калеж дэ Франс, з 1945 сакратар Парыжскага лінгвістычнага т-ва, з 1960 чл.Франц.АН. Працы ў галіне агульнага і індаеўрап. мовазнаўства, агульнай семіялогіі. Даследаваў праблемы структурнай лінгвістыкі. У адрозненне ад Ф. дэ Сасюра лічыў моўны знак міжвольным, таму што ён абумоўлены сістэмай мовы («Прырода лінгвістычнага знака», 1939). Аўтар тэорыі структуры індаеўрап. кораня, шматлікіх прац па іранскіх мовах.
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук.працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГ ((Behring) Эміль Адольф фон) (15.3.1854, Гансдорф, цяпер у Эльблонгскім ваяв., Польшча — 31.3.1917),
нямецкі мікрабіёлаг, бактэрыёлаг, імунолаг. Праф. (1894). Скончыў Берлінскі ун-т (1880). З 1889 у Ін-це гігіены ў Берліне, з 1894 ва ун-це ў г. Гале, з 1895 дырэктар Ін-та эксперым. тэрапіі ў г. Марбург. Навук.працы па імунізацыі жывёл і чалавека супраць інфекц. хвароб. Прапанаваў проціслупняковую (1890) і процідыфтэрыйную (адначасова з франц. мікрабіёлагам Э.Ру, 1901) антытаксічныя сывараткі, распрацаваў спосаб імунізацыі супраць дыфтэрыі. Першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901.