ЛЕ́МАН (Lehmann) Лотэ (27.2.1888, г. Перлеберг, Германія — 26.8.1976),
нямецкая спявачка (лірыка-драм. сапрана). Вучылася ў Берлінскай вышэйшай школе музыкі. З 1910 салістка Гамбургскай, з 1914 — Венскай дзярж. опер. У 1924—38 у т-ры «Ковент-Гардэн» у Лондане. З 1930 выступала ў ЗША як оперная (у 1934—45 у т-ры «Метраполітэн-опера») і камерная спявачка. Адна з буйнейшых выканальніц гал. партый у операх Р.Вагнера («Золата Рэйна», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер») і Р.Штрауса («Арабела», прысвечана Л.; «Арыядна на Наксосе», «Жанчына без ценю», «Інтэрмецца», «Кавалер ружы»). Зінш. партый: Ганна («Віндзорскія свавольніцы» О.Нікалаі), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена). З 1951 выкладала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ СЫН МАН (26.3.1875, б.прав. Хванхэ, Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспубліка — 19.7.1965),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Д-р філасофіі (1910). Знаходзіўся ў роднасных сувязях з дынастыяй Лі. Скончыў Вашынгтонскі, Прынстанскі і Гарвардскі ун-ты (ЗША). З 1896 удзельнік кар.нац. руху; у 1898—1904 зняволены за арганізацыю студэнцкіх дэманстрацый. З 1904 у ЗША. У 1919—39 прэзідэнт т.зв.Кар. часовага ўрада ў выгнанні. У вер. 1945 вярнуўся ў Карэю замер. войскамі. З 1948 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Пад націскам масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у крас. 1960 падаў у адстаўку. З 1960 у эміграцыі на Гавайскіх а-вах (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ Леанід Сямёнавіч (н. 29.8. 1949),
с. Вяценеўка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1971), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1979) і Генштаба (1992). З 1971 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, з 1979 у Далёкаўсх. ваен. акрузе. З 1992 1-ы нам.каманд. 28-й арміяй, з 1993 камандзір 28-га армейскага корпуса. З 1994 нач.Гал. штаба Узбр. Сіл — нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 1995—97 міністр абароны Рэспублікі Беларусь. З 1997 1-ы нам.нач. штаба па каардынацыі ваен. супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Уладзімір Якаўлевіч (23.8.1916, г. Саратаў, Расія — 9.10.1998),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1941). З 1945 дырыжор Групы сав. войск у Германіі, з 1950 нач., з 1959 маст. кіраўнік аркестра штаба БВА (адначасова нач. ваенна-арк. службы акругі), з 1962 нач.ваен.-арк. службы Паўд. групы сав. войск. У 1967—86 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 1981 дацэнт). Аўтар маршаў, апрацовак бел.нар. песень і танцаў для духавога аркестра; аранжыраваў для яго 3-і фп. канцэрт Дз.Кабалеўскага, сцэну пісьма Таццяны з оперы П.Чайкоўскага «Яўген Анегін», творы У.Алоўнікава, Я.Глебава, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага.
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1945 у сацыяліст. руху. Нац. сакратар Арг-цыі сацыяліст. моладзі (1950—58), нам.ген. сакратара федэрацыі Сацыяліст. партыі (1963—66). З 1971 на кіруючых пасадах у Сацыяліст. партыі (у 1988—92 яе 1-ы сакратар). Мэр г. Ліль (з 1973), дэп.Нац. сходу (1973—81 і 1986), сенатар (з 1992). Прэм’ер-міністр Францыі ў 1981—84. У 1989—92 нам. старшыні, з 1992 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. Прэзідэнт Міжнар. арг-цыі пародненых гарадоў (з 1984). Аўтар кніг па паліт. праблемах «Нашчадкі будучага» (1977), «Правільны шлях» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́К Уладзімір Антонавіч (н. 6.1. 1954, в. Гута Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт, публіцыст. Скончыў БДУ (1980). Працаваў у бібліятэках Ганцавіцкага р-на, з 1982 у газ. «Звязда», з 1986 у выд-ве «Юнацтва», з 1998 у выд-ве «Белфакс». Друкуецца з 1972. Яго паэзія засяроджана на мінулым і сучасным Бацькаўшчыны, складаных праблемах часу, веры ў чалавека, узаемасувязях яго з прыродаю: зб-кі «Зоркі ў кронах» (1982), «Ліст рабіне» (1987), «Інкрустацыя голасам» (1991). Піша для дзяцей (зб. «Ехаў Чыж у Парыж», 1994). Выступае з артыкуламі па маральна-этычных праблемах, пра культуру на вёсцы, нар. традыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГУ́Н Мікалай Пятровіч (н. 17.5.1951, г. Докшыцы Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1976 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Распрацаваў тэарэт. асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.
Тв.:
Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. Мн., 1984 (разам з П.П.Прахарэнкам);
Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988 (з ім жа);
Theoretical principies of liquid penetrant testing. Berlin, 1999 (разам з П.П.Прахарэнкам, М.Штатгаўзам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙТРА, Нёйтра (Neutra) Рыхард Іозеф (8.4.1892, Вена — 16.4.1970), амерыканскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Скончыў Вышэйшыя тэхн. школы ў Вене (1917), вучыўся ў Цюрыху (1918—23). У 1921—22 супрацоўнічаў з Э.Мендэльзонам у Берліне. З 1923 жыў у ЗША, працаваў з Ф.Л.Райтам. Асэнсоўваючы вопыт еўрап.функцыяналізму і амер.арганічнай архітэктуры, вял. значэнне надаваў сувязі збудаванняў з наваколлем, будаваў свабодныя паводле аб’ёмнай кампазіцыі дамы з выкарыстаннем жалезабетону, шкла і стальнога каркаса. Асн. работы: Жардынет-апартментс (1927), Лоўэл-хаўс (1927—29) у Лос-Анджэлесе, дом Каўфлана, т.зв. асабняк у пустыні (1946—47) у Палм-Спрынгсе; школы павільённага тыпу, пасёлкі з ізаляванымі трансп. патокамі.
грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 форм, афарбоўка шапкі якіх залежыць ад месца росту грыба. Напр., П. баравы, дуброўны, чырв.-буры. Трапляюцца зчэрв. па вер. у лясах з асінай, бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 4—20 см (радзей 30), аранжавая, аранжава-чырв., чырв.-бурая, часам белая, паўшарападобная, сухая, з вузкай палоскай скуркі па краі. Ножка белая, даўж. 6—20 см, патоўшчаная каля асновы, валакністая, з лускавінкамі, якія з часам цямнеюць. Мякаць белая, шчыльная, на зломе сінее, потым шарэе. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНАБЕТО́Н,
разнавіднасць ячэістага бетону, порыстая структура якога атрымліваецца ад змешвання растворнай састаўляючай (звычайна портландцэменту з пяском і вадой) з асобна прыгатаванай пенай. Гэтая кампазіцыя потым перамешваецца з буйным порыстым запаўняльнікам.
Пена (з устойлівымі бурбалкамі дыям. да 1,5—2 мм) гатуецца з сумесі каніфольнага мыла, жывёльнага клею, алюмасульфатанафтэнаў і інш. пенаўтваральнікаў. Адрозніваюць П. цеплаізаляцыйны (выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыіпрамысл. установак) і канструкцыйны (для бетонных вырабаў і канструкцый). Разнавіднасці П. — пенагіпс, пенашлакабетон, пенасілікат, пенамагнезіт, пенашклобетон і інш. Сумесь для П. гатуюць у пенабетонамяшалках (маюць растворазмяшальнік, пенаўзбівальнік і змяшальнік ячэістай сумесі; могуць. аб’ядноўвацца здазатарамі шламу, вады і пенаўтваральніка).