ТАРА́САЎ Уладзімір Іванавіч (н. 10.9.1948, в. Шчыткавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1998). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1978 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. аддзела, з 1989 нам. дырэктара), з 1994 у Нац. банку Рэспублікі Беларусь (з 1995 кіраўнік групы дарадчыкаў пры праўленні), з 1996 у Бел.эканам. ун-це, з 1999 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскай справы і цэнаўтварэння.
Тв.:
Стоимость и цена машин в условиях интенсивного хозяйствования. Мн., 1985;
Теория цены на новую технику. Мн., 1989;
Денежно-кредитная политика Республики Беларусь: инструменты гос. регулирования. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЭ́З (Thorez) Марыс (28.4.1900, г. Нуаель-Гадо, Францыя — 11.7.1964),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Да 1920 працаваў парабкам, шахцёрам. Камуніст з 1920. Чл.ЦК (з 1924), Палітбюро ЦК (з 1925), ген. сакратар (1930—64), старшыня (1964) Франц.камуніст. партыі. Чл. Выканкома (1928—43) і Прэзідыума Выканкома (1935—43) Камуністычнага Інтэрнацыянала. З 1932 дэп.франц. парламента. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. Народнага фронту ў Францыі (1935—38). У 1940—44 жыў у СССР, адзін з арганізатараў руху Супраціўлення ў Францыі ў 2-ю сусв. вайну. Пасля вяртання на радзіму чл. Часовай кансультатыўнай асамблеі (1944—45), дэп. Устаноўчага сходу (1945—46), дэп.Нац. сходу (зліст. 1946). У 1945—47 міністр без партфеля, віцэ-старшыня Савета міністраў Францыі. Працы па пытаннях рабочага і дэмакр. руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎГЕНЬ Алег Ігнатавіч (н. 6.10.1962, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1995). Чл.кар.Бел. акадэміі адукацыі (1997). Скончыў БДУ (1984). З 1984 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1992 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (прарэктар). З 1999 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар; з 2000 рэктар). Адначасова з 1991 у БДУ (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па алгебры, методыцы выкладання матэматыкі, праблемах інфарматызацыі адукацыі. Распрацаваў камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных груп. Вырашыў праблему Гратэндыка аб праканечных папаўненнях груп. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Алгебра. 4 выд.Мн., 1997 (у сааўт.);
Методы решения задач по математике: В 2 т. Т. 1. Мн., 2000 (разам з Ан.І.Таўгенем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІМУ́К Андрэй Аляксеевіч (16.8.1911, в. Хветкавічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1999),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953).
Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1933). З 1953 ва Усесаюзным нафтагазавым НДІ (з 1955 дырэктар). З 1957 дырэктар Ін-та геалогіі і геафізікі Сіб.аддз.АНСССР, з 1958 нам. старшыні Сіб.аддз.АНСССР, з 1963 чл. прэзідыума АНСССР. З 1988 саветнік прэзідыума АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы і нафтагазаноснасці Волга-Уральскага нафтагазаноснага басейна і нафтагазаноснасці Д. Усходу. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Тв.:
Нефтеносность палеозоя Башкирии М.; Л., 1950;
Миграция рассеянных битумоидов. Новосибирск, 1971 (разам з У.С.Вышамірскім, А.Э.Кантаровічам);
Геология нефти и газа Западаой Сибири. М., 1975 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬБРЫХТ (UIbricht) Вальтэр (30.6.1893, г. Лейпцыг, Германія — 1.8.1973),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1912 чл.С.-д. партыі Германіі, з 1919 чл.Камуніст. партыі Германіі (КПГ). З 1927 чл.ЦК, з 1935 чл. палітбюро КПГ. У 1926—28 дэп. ландтага Саксоніі, у 1928—33 — рэйхстага. У 1933 эмігрыраваў у Францыю. У час грамадз. вайны ў Іспаніі, у 1936—38 паліт. камісар інтэрнац. брыгад. З 1938 у СССР. Адзін з заснавальнікаў антыфаш. Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія» (1943). У 1946—50 нам. старшыні Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ). У 1949—60 нам. прэм’ер-міністра Герм.Дэмакр. Рэспублікі (ГДР). У 1950—71 ген. сакратар САПГ (з 1953 1-ы сакратар ЦК). У 1960—73 старшыня Дзярж. савета, адначасова да 1971 і старшыня Нац. савета абароны ГДР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Іосіф Паўлавіч (3.4.1907, в. Шэйпічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.7.1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху ў Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У 1924—29 вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі, потым у партшколе ЦККПЗБ. Чл.КПЗБз 1928. З 1930 сакратар Баранавіцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—34 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. З 1939 старшыня Ружанскага пасялковага Савета. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у тыле ворага: адзін з арганізатараў раённых антыфаш. арг-цый, сакратар Ружанскага раённага антыфаш. к-та, ініцыятар стварэння, з 1942 сакратар Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі»; у чэрв.—ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі Брэсцкай вобл. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЙНІ́ЦКІ Іван Якаўлевіч (10.9.1847, г. Гомель — 13.9.1913),
расійскі юрыст-крыміналіст; прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права. Д-ркрымін. права і праф. (1881). Вучыўся ў Чарнігаўскай і Магілёўскай гімназіях. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1868) і працаваў у ім, з 1871 дацэнт. Камандзіраваны за мяжу, слухаў лекцыі ў Берліне, Лейпцыгу, Вене, Парыжы, наведваў месцы зняволення. З 1873 выкладаў у Пецярб. ун-це крымін. права і турмазнаўства; ініцыятар заснавання пры ун-це юрыд.т-ва, аўтар яго статута; з 1897 дэкан юрыд. ф-та. З 1889 чл.Міжнар. саюза крымін. права, да 1905 узначальваў у ім рус. групу. З 1876 таварыш обер-пракурора, з 1900 сенатар крымін. касацыйнага дэпартамента Сената. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Расіі асобных судоў для малалетніх.
Тв.:
Курс уголовного судопроизводства. Т. 1—2. СПб., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЫЛЬ Аляксандр Аляксандравіч (н. 10.3.1942, г. Баброў Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі мікра- і радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (2001), праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1965 на Мінскім прыборабуд. з-дзе. З 1967 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1995 дэкан ф-та, з 2000 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Распрацаваў метады атрымання матэрыялаў мікраэлектронікі з зададзенымі ўласцівасцямі, прынцыпы пабудовы праграмна-кіравальнага абсталявання, высокаэфектыўныя рэсурсазберагальныя тэхнал. працэсы. Аўтар падручнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М., 1989 (у сааўт);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, М.І.Пікулем);
Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖА́О ЦЗЫЯ́Н (н. 17.10.1919, Пав. Хуа, прав. Хунань, Кітай),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1950 па адказных пасадах у Паўд.-кіт. бюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК).З 1965 1-ы сакратар Гуандунскага правінцыяльнага к-таКПК. У час «культурнай рэвалюцыі» пацярпеў ад парт. чысткі і накіраваны па «перавыхаванне» ў вёску (1967—71); з 1971 зноў на парт. рабоце, у 1975 рэабілітаваны, з 1975 1-ы сакратар Сычуаньскага правінцыяльнага к-таКПК, набыў вядомасць эканам. рэформамі ў сельскай гаспадарцы. Чл. Палітбюро (1979—89), Пастаяннага к-та Палітбюро (1980—89) ЦККПК. У 1980—88 старшыня Дзярж. савета Кітая. Зліст. 1987 ген. сакратар ЦККПК. Садзейнічаў паляпшэнню адносін зСССР. У чэрв. 1989 зняты з усіх пасад за няздольнасць спыніць студэнцкія выступленні ў Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЛС (Eccles) Джон Кэр’ю (27.1.1903, г. Мельбурн, Аўстралія — 1997),
аўстралійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1941), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1959). Прэзідэнт Аўстрал.АН (1957—61). Скончыў Мельбурнскі (1925) і Оксфардскі (1929) ун-ты. З 1927 працаваў у Ч.С.Шэрынгтана ў г. Оксфард. З 1937 дырэктар Ін-та паталогіі ў г. Сідней, з 1944 праф. Атагскага ун-та (Новая Зеландыя), з 1951 праф. Канберскага ун-та, у 1966—68 у Ін-це біямед. даследаванняў г. Чыкага, з 1963 дырэктар НДІ нейрабіялогіі і дэкан Нью-Йоркскага ун-та. Навук. працы па электрафізіялогіі і фізіялогіі ц. н. с. Даследаваў эл. працэсы ў нерв. клетках, іонныя механізмы перадачы нерв. імпульсу. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Л.Ходжкінам, А.Ф.Хакслі).