заканадаўчыя акты Рас. дзяржавы 1-й чвэрці 18 ст. Вызначалі структуру і задачы устаноў, створаных у працэсе пераўтварэнняў, што праводзіліся ў гэты перыяд. Да іх адносяцца: ваен. статуты («Ваенны артыкул», 1716, «Статут воінскі сухапутны», 1716, «Марскі статут», 1720), «Генеральны рэгламент» для калегій (1720), «Духоўны рэгламент» для Сінода (1721), «Рэгламент Галоўнага магістрата» (1721), «Рэгламент Адміралцейства» (1722). Распрацоўваліся Пятром І сумесна з кіраўнікамі дзярж. устаноў і прадстаўнікамі саслоўяў (дваранства, купецтва, духавенства). Нормы, запазычаныя з зах.-еўрап. заканадаўстваў, дастасоўваліся да ўмоў Расіі. Садзейнічалі цэнтралізацыі дзярж. апарату, пераадоленню рэшткаў феад. сепаратызму, умацаванню арміі і флоту. Разам з тым служылі ўмацаванню эксплуатацыі прыгонных сялян і работных людзей, пашыралі правы і прывілеі пануючых саслоўяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 16—1-йпал. 17 ст. ў г.Рэчыца Гомельскай вобл. Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы стараж. гарадзішча пл. каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў з ПдЗ праз пад’ёмны мост. Р.з. разбураны ў 1649 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.
Літ.:
Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. М., 1954. С. 77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САВЕ́Т АБ’ЯДНА́НАГА ДВАРА́НСТВА»,
пастаянны орган з’ездаў упаўнаважаных дваранскіх таварыстваў — агульнарас. дваранскай арг-цыі. Існаваў з мая 1906 да пач. 1917. Быў выканаўчым органам з’ездаў. Выбіраўся на 3 гады, дзейнічаў паміж з’ездамі, складаўся са старшыні, 2 таварышаў і 12 членаў. Меў актыўную падтрымку пры двары, сярод правых фракцый Дзярж. думы, у Дзярж. савеце. Часта выступаў у якасці паліт. саветніка імператара Мікалая II і ўрада. Адстойваў непарушнасць самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, выступаў за актывізацыю барацьбы супраць рэв. руху, за ўзмацненне цэнзуры і інш. Вырашэнне агр. пытання бачыў у разбурэнні сял. абшчыны і пераходзе да хутарской сістэмы, рашучым правядзенні перасяленчай палітыкі. У час 1-йсусв. вайны страціў ранейшыя пазіцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая займаецца здабычай і апрацоўкай кухоннай (каменнай) солі. Здабыча марской і азёрнай солі пачалася развівацца задоўга да н.э. ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Рыме. У Расіі солеварэнне вядома з пач. 12 ст.Найб. развіта ў ЗША, Кітаі, Германіі, Расіі, Польшчы, Украіне і інш. На Беларусі С.п. пачала развівацца ў 2-йпал. 20 ст. з распрацовак адкладаў Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей (дзейнічае вытв. аб’яднанне «Беларуськалій») і Мазырскага радовішча каменнай солі (працуе Мазырскі солевыварны камбінат). Асн. прадукцыя: кухонная соль «Палессе» і інш. з дабаўкамі ёду і фтору, соль прафілакт. з дабаўкамі мікраэлементаў, соль без дабавак. Гадавая здабыча солі (тыс.т) — 192,7 (1985), 356 (1990), 343,2 (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ Уладзімір Пятровіч (7.12.1897, в. Казулічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.5.1963),
генерал-лейтэнант артылерыі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1930) і Генштаба (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-йсусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. З 1931 служыў у ваен. акругах. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Ленінградскім, 2-м і 3-м Прыбалт. франтах: нач. артылерыі фронту, нам. камандуючага фронтам, камандуючы арміямі; удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, Псковам, у Прыбалтыцы. Да 1957 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54. Адзін з аўтараў кн. «Бітва за Ленінград, 1941—1944» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНА́ТАРСКІЯ РЭВІ́ЗІІ,
перыядычныя праверкі мясц.дзярж. апарата спец. прызначанымі сенатарамі ў Расіі 18 — пач. 20 ст. Уведзены Пятром I у 1722 як штогадовыя камандзіроўкі сенатараў у губерні і правінцыі. У 1-йпал. 18 ст. праведзены С.р. толькі Маскоўскай губ. (1726). Адноўлены ў 1760-я г., праводзіліся нерэгулярна (да 1799—15 Р.с.). Паводле ўказа Паўла I у 1799—1800 С.р. праведзены ўсіх губерняў, выяўлены шматлікія парушэнні ў мясц. кіраванні і судзе, самавольства чыноўнікаў, вял. колькасць нявырашаных спраў; паводле вынікаў С.р. сенат зняў некалькі дзесяткаў асабліва скампраметаваных чыноўнікаў. У 19 ст. рэвізаваны 53 губ., некат. з іх па некалькі разоў. С.р. ў пэўнай ступені стрымлівалі самавольства мясц. улад, іх вынікі разглядаліся ў сенаце і Савеце міністраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІ́ЦЫН (сапр.Гёзе) Віктар Якаўлевіч
(2.5.1897, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.12.1976),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага маст.т-ра (1918—24). З 1924 артыст Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Мяккі лірычны акцёр. Сярод роляў: Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Рапяцілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), губернатар («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога) і інш. Паставіў спектаклі: «Піквікскі клуб» паводле Ч.Дзікенса (1934), «Ідэальны муж» О.Уайльда (1946), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1957) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1951, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ПЕТАВА Паліна (Пелагея) Анціпаўна (4.10.1850, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 17.10.1903),
руская актрыса. Жонка М.І.Пісарава. Выступала ў правінцыі ў камедыях, вадэвілях, драмах, аперэтах. З 2-йпал. 1870-х г. актрыса Агульнадаступнага т-ра ў Маскве, у 1881—90, 1899—1900 — Александрынскага т-ра ў Пецярбургу. Валодала выдатным трагедыйным дараваннем і тэмпераментам. Сярод лепшых роляў: Лізавета («Горкая доля» А.Пісемскага), Кацярына, Мар’яна Андрэеўна, Кручыніна («Навальніца», «Бедная нявеста», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Сцепаніда («Каля грошай» В.Крылова паводле рамана А.Пацехіна), Сара («Іванаў» А.Чэхава), Мар’іца («Кашырская даўніна» Дз.Аверкіева) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ САВЕ́Т ЦЭ́РКВАЎ (ССЦ; World Council of Churches),
міжнародны цэнтр экуменічнага руху (гл.Экуменізм). Засн. ў 1948 на 1-й Генеральнай асамблеі ССЦ у Амстэрдаме як аб’яднанне 3 пратэстанцкіх рухаў («Вера і парадак», «Жыццё і дзейнасць», «Міжнародны місіянерскі савет»). Рэзідэнцыя ССЦ у г. Жэнева. Мэта ССЦ — садзейнічанне збліжэнню хрысц. цэркваў у пытаннях веравызнання. На асамблеях ССЦ распрацоўваецца агульная хрысц. праграма, накіраваная на сац. і эканам. пераўтварэнне свету, абмяркоўваюцца глабальныя праблемы чалавецтва і шляхі выхаду з сац.-эканам. і экалагічнага крызісаў. ССЦ аб’ядноўвае больш за 300 рэліг. аб’яднанняў са 100 краін свету. У яго склад уваходзяць пратэстанцкія і правасл. арг-цыі, у т. л.Руская праваслаўная царква (з 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Пётр Аляксандравіч (1761—10.10.1844),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген. ад інфантэрыі (1814), граф. Удзельнік рус.-турэцкай вайны 1787—91, задушэння паўстання 1794, кааліцыйных войнаў супраць Францыі 1799—1800, 1805 і 1806—07. У 1807—08 пасол у Францыі. У час вайны 1812 камандаваў рэзервовымі войскамі ў прыволжскіх губернях, нач. Ніжагародскага апалчэння. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. Чл.Дзярж. савета (1823). У 1826 чл.Вярх. суда над дзекабрыстамі. У час задушэння паўстання 1830—31 прызначаны 21.4.1831 галоўнакамандуючым 3-й рэзервовай арміяй з падпарадкаваннем яму Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. 12.6 і 22.6.1831 яму падпарадкаваны Гродзенская (з Беластоцкай вобл.) і Віленская губ. Фактычна кіраваў ліквідацыяй паўстання на тэр. Беларусі.