рухі (выгіны) органаў раслін у адказ на змены фактараў навакольнага асяроддзя (святло, т-ра і інш.). Напр., хуткае складанне лісця ў мімозы пры дакрананні даяго, раскрыццё кветак у залежнасці ад надвор’я, рух лісця насякомаедных раслін і інш. Пераважна абумоўлены зменай у спецыялізаваных клетках канцэнтрацый асматычна актыўных рэчываў (малату, іонаў калію, хлору), што прыводзіць да змены тургару. Адбываюцца таксама ў выніку нераўнамернага росту расцяжэннем. Напр., пры больш хуткім росце верхняга боку ліст або пялёстак выгінаецца ўніз. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць тэрма-, фота-, гідра-, хема-, сейсма-; нікці- (рэакцыя на змену дня і ночы), траўма-, электранастыі. Забяспечваюць ахову органаў (зачыненне кветак, вусцейкаў, апусканне лісця), захопліванне прадметаў (рух вусікаў, залозістых валаскоў). З’яўляюцца больш дасканалай формай руху, чым трапізмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-КІТА́ЙСКАЯ ПЛАТФО́РМА старажытная платформа, што ахоплівае бас.р. Янцзы (без вярхоўяў) і больш паўдн. раёны Кітая. Ад Кітайска-Карэйскай платформы аддзелена хр. Цыньлін. Зах. палавіну платформы разам з вял. сінеклізай Сычуань складае пліта, кансалідаваная ў выніку працэсаў познапратэразойскай складкавасці (850 млн.г. назад). Фундамент месцамі выступае на паверхню (Цзяннанская антэкліза), б.ч.яго ўкрыта дыслакаваным асадкавым чахлом з адкладаў верхняга пратэразою, палеазою і мезазою, марскіх да трыясу ўключна, вышэй — кантынентальных. Усх. палавіна платформы — пліта, кансалідаваная ў працэсе каледонскай складкавасціда канца сілурыйскага перыяду, са шматлікімі гранітнымі інтрузіямі таго ж узросту і больш маладымі, якія звязаны з інда-сінійскім і яншаньскім (гл.Мезазойская складкавасць) гораўтварэннем. Радовішчы руд вальфраму, сурмы, волава і поліметалаў, у бас. Сычуань паклады нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКАЯ АРЦЕ́ЛЬ МАСТАКО́Ў,
расійскае маст. аб’яднанне, якое існавала з 1863 дапач. 1870-х г.Засн. жывапісцамі — выпускнікамі Пецярбургскай АМ, якія выйшлі з яе, адмовіўшыся пісаць конкурсную карціну на зададзеную акад. тэму (т.зв. бунт чатырнаццаці). П.а.м. садзейнічала адыходу ад кансерватызму акад. мастацтва, якое навязвала мастакам нормы класіцызму, стала пачаткам станаўлення прынцыпаў дэмакр. рэалізму, адлюстравання жыцця ва ўсіх яго праявах. У П.а.м., арганізаваную як быт. камуна, уваходзілі І.Крамской (кіраўнік), Ф.Жураўлёў, А.Карзухін, К.Лемах, К.Макоўскі, А.Марозаў і інш. Акрамя ўласна творчай дзейнасці займаліся арганізацыяй выставак, прапагандай рус. мастацтва, выконвалі заказы на афармленчыя і інш. работы, выдавалі ілюстраваны каталог «Мастацкі аўтограф» (вып. 1—2, 1870—71). Пасля распаду арцелі шэраг яе членаў прымкнуў даперасоўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ТАРСКАЕ ПРА́ВА (лац. jus praetorium),
прававая сістэма ў Стараж. Рыме, што складалася з рашэнняў (эдыктаў) прэтараў — службовых асоб, якія ажыццяўлялі пераважна судовыя, прававыя функцыі. Рашэнні прэтараў заўсёды насілі працэсуальны, а не матэрыяльны характар, бо яны не мелі права адмяняць або змяняць законы. Прэтарскі эдыкт дзейнічаў на працягу года, але кожны новы яго пераемнік пры складанні свайго эдыкта выкарыстоўваў найб. важныя прававыя ўстанаўленні папярэднікаў, фактычна спыняючы дзеянне састарэлых норм. З сярэдзіны 2 ст.дан.э. прэтары атрымалі права складаць у ходзе суд. працэсу абавязковую для суддзяў юрыд. інструкцыю. т.зв. фармулярны працэс. П.п. істотным чынам рэфармавала ін-ты прыватнага права, напр., валоданне, дагавор, права на спадчыну. У 4—5 ст.н.э. адбылося збліжэнне П.п. і цывільнага права, што прывяло да поўнай іх аднастайнасці.
польскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, Берлінскай акадэміі музыкі. З 1907 дырыжор оперы і выкладчык кансерваторыі ў Львове. З 1912 за мяжой. З 1918 у Варшаве. У 1930—39 праф. Варшаўскай кансерваторыі, з 1945 — Дзярж. Вышэйшай муз. школы ў г. Катавіцы. Прадстаўнік «Маладой Польшчы». Для творчасці характэрны ўплывы позняга рамантызму і імпрэсіянізму. Яго стыль вылучаўся яркім нац. каларытам, апорай на муз. фальклор імкненнем да павышанай экспрэсіі пышнасцю і сакавітасцю аркестроўкі Сярод твораў: оперы, у т. л. «Эрот і Псіхея» (1916), і балеты, у т. л. «Пан Твардоўскі» (1920), сімф. паэмы для арк., канцэрты для інстр. з арк., камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, рамансы, песні, музыка да спектакляў і інш.Дзярж. прэміі Польшчы 1930, 1952.
армянскі паэт; буйнейшы прадстаўнік свецкай паэзіі позняга сярэдневякоўя. Быў прыдворным песняром і музыкантам груз. цара Іраклія II. Выгнаны са службы з-за сутычак з вяльможамі, стаў свяшчэннікам, з 1768 манах. Праславіўся як ашуг. Пісаў песні на арм., груз. і азерб. мовах, у якіх традыц. для ўсх. паэзіі вобразнасць спалучалася з глыбокай эмацыянальнасцю, пратэстам супраць сац. несправядлівасці. Майстар любоўнай лірыкі («Я хворы каханнем да цябе», «Каманча», «Да салаўя», «Так жыць хачу» і інш.). Забіты ў Тбілісі ў час нашэсця перс. войск. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Х.Жычка, Н.Тулупава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРСКАЕ КНЯ́СТВА, Ноўгарад-Северскае княства,
адно з удзельных княстваў Чарнігаўскай (Чарнігава-Северскай) зямлі з цэнтрам у Ноўгарад-Северскім. Узнікла ў 1096 на тэр.севяран. Размяшчалася ў бас.р. Дзясны і яе прытокаў Снова, Сейма і інш.; у склад С.к. часова ўваходзілі вярхоўі Акі і Дзясны, т.зв. «краіна вяцічаў». Першым князем быў Алег Святаславіч, потым яго нашчадкі — Ольгавічы. У 2-й пал. 12 ст. северскія князі вялі барацьбу з полаўцамі і інш. плямёнамі качэўнікаў, адзін з эпізодаў якой (паход кн.Ігара Святаславіча 1185) адлюстраваны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1238 (пасля мангола-тат. нашэсця) тэр. С.к. ўвайшла ў склад Бранскага княства, у 2-й пал. 14 ст. далучана даВКЛ. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667тэр. С.к. перайшла да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́Т (Scott) Роберт Фолкан (6.6.1868, г. Плімут, Вялікабрытанія —27.3.1912),
англійскі палярны даследчык. У 1901—04 кіраваў экспедыцыяй у Антарктыду, якая адкрыла п-аў Эдуарда VII, даследавала ўнутр.ч. Зямлі Вікторыі, ледавік Роса, дайшла да 82°17 паўд. ш. У 1910 узначаліў 2-ю экспедыцыю, якая ў пач. 1911 на судне «Тэра-Нова» прыбыла ў Антарктыду і засталася на зімоўку. У ліст. 1911 С. з 4 спадарожнікамі накіраваўся даПаўд. полюса, які дасягнуў 18.1.1912 (на 33 дні пазней за нарв. даследчыка Р.Амундсена). Загінуў на зваротным шляху. Яго імем названы горы на Зямлі Эндэрбі, 2 ледавікі ў Антарктыдзе, востраў каля яе берагоў, палярныя станцыі амер. (Амундсен—Скот) і новазел. (Скот), ін-т палярных даследаванняў у Кембрыджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РТА Трафім Раманавіч, магілёўскі летапісец канца 17 — пач. 18 ст. Быў купецкім старастам, неаднаразова выбіраўся ў магістрат лаўнікам. У традыц. пагадовай форме склаў першы магілёўскі летапіс (звесткі за 1526—1701), які ўвайшоў у Магілёўскую хроніку. Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, найб. падрабязна апісаў падзеі 2-й пал. 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Расіі, Польшчы, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, розныя гіст. запісы. Належаў да патрыятычна настроенай гар. арыстакратыі, цесна звязанай з нац.-культ. традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гар. улад (паўстанне 1610 называў бунтам), адмоўна ставіўся да уніятаў, не ўхваляў дзеянні ўкр. казакоў на Беларусі.
Літ.:
Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». Магілёў, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБУЛЕ́НТНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ (ад лац. turbulentus бурны, бязладны),
цячэнне вадкасці ці газу, пры якім асобныя часцінкі рухаюцца неўпарадкавана, па складаных траекторыях. Скорасць, т-ра, ціск і шчыльнасць асяроддзя характарызуюцца пры гэтым хаатычнымі флуктуацыямі. Ад ламінарнага цячэння адрозніваецца інтэнсіўным перамешваннем, цеплаабменам, вял. значэннямі каэф. трэння, размеркаваннем усярэдненай скорасці па сячэнні патоку (пры Т.ц. ў трубцы макс. значэнне скорасці патоку перавышае яе сярэдняе значэнне ў 1,23 раза, пры ламінарным — у 2 разы) і інш. Цячэнне становіцца турбулентным, калі ягоРэйнальдса лік перавышае крытычнае значэнне. У прыродзе і тэхніцы большасць цячэнняў вадкасцей і газаў турбулентныя.
Даарт.Турбулентнае цячэнне. Формы цячэнняў: а — ламінарнае, б — турбулентнае цячэнні.Даарт.Турбулентнае цячэнне. Профіль усярэдненай скорасці: а — пры ламінарным. б — пры турбулентным цячэннях.