ЕЛСУКО́Ў (Альберт Мікалаевіч) (н. 9.12.1936, г. Архангельск, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963). У 1964—66, 1969—73 выкладаў у Бел.політэхн. ін-це. З 1973 у БДУ (з 1987 заг. кафедры філасофіі, з 1989 — сацыялогіі). Даследуе праблемы філасофіі, сацыялогіі, метадалогіі і гісторыі навукі. Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ па гісторыі сацыялогіі, сацыялагічных слоўнікаў і інш.
Тв.:
Методы научного познания. Мн., 1974 (разам з В.С.Сцёпіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУВЭ́ ((Jouvet) Луі) (24.12.1887, г. Кразон, Францыя — 16.8.1951),
французскі рэжысёр, акцёр, педагог. Праф. (1934). Сцэн. дзейнасць пачаў у «Тэатр дэз Ар» (1911). Працаваў у т-рах «В’ё каламб’е» (з 1913), «Камедыя Елісейскіх палёў» (з 1922, з 1924 і кіраўнік), «Атэней» (з 1934). Сярод лепшых роляў: Кнок («Кнок» Ж.Рамэна), Дон Жуан, Тарцюф (аднайм. п’есы Мальера), Меркурый, Гектар («Амфітрыён 38», «Траянскай вайны не будзе» Ж.Жыраду). Ставіў п’есы тагачасных драматургаў, у якіх узнімаў актуальныя тэмы жыцця грамадства. З 1932 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Гераічная кермеса», «На дне», «Паўночны атэль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДЫ́ШКА,
парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца няхваткай паветра. Пры хваробах сэрца З. бывае ад фіз. нагрузкі, потым і ў спакоі, асабліва ў гарыз. становішчы (хворыя павінны сядзець). Прыступы рэзкай З. (найчасцей ноччу) пры хваробах сэрца — праяўленне астмы сардэчнай. У гэтых выпадках З. інспіраторная (цяжкі ўдых). ЭкспіраторнаяЗ. (цяжкі выдых) бывае пры звужэнні прасвету дробных бронхаў і бранхіёл (напр., пры астме бранхіяльнай) ці пры нізкай эластычнасці лёгачнай тканкі (напр., пры хранічнай эмфіземе лёгкіх). Мазгавая З. ўзнікае пры раздражненні дыхальнага цэнтра (пухліны, кровазліцці і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛЁПАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
нераздымнае злучэнне дэталей з дапамогай заклёпак (метал. стрыжняў з закладнымі галоўкамі). Робіцца ўнахлёстку, устык з адной або двума накладкамі. Выкарыстоўваецца ў канструкцыях, якія працуюць ва ўмовах ударных і вібрацыйных нагрузак, для змацавання дэталей, якія не зварваюцца або не дапускаюць награвання, і інш. З.з. выцясняюцца больш эканамічнымі зварнымі і клеявымі злучэннямі.
Заклёпачнае злучэнне: а — схема злучэння (1, 2 — замыкальная і закладная галоўкі; 3 — стрыжань заклёпкі, 4 — дэталі, якія злучаюцца); б — пашыраныя тыпы заклёпак (1—3 — з патайной, паўпатайной, плоскай галоўкамі; 4 — канічная з падгалоўкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМА́Х,
наўмыснае дзеянне, непасрэдна накіраванае на ўчыненне злачынства, але не даведзенае да канца па прычынах, якія не залежаць ад волі вінаватага; адна са стадый учынення злачынства. У залежнасці ад таго, ці зрабіў вінаваты ўсё, што ён лічыў неабходным для ажыццяўлення свайго намеру, адрозніваюць закончаны і незакончаны З., у залежнасці ад выбраных сродкаў — прыгодны і непрыгодны З. Пакаранне за З. назначаецца паводле закону, які прадугледжвае адказнасць за адпаведнае злачынства, з улікам ступені ажыццяўлення злачыннага намеру і прычын, з-за якіх злачынства не было даведзена да канца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́РАСТАК, праталій,
палавое пакаленне (гаметафіт) у вышэйшых споравых раслін — папарацей, хвашчоў, дзеразы. Развіваецца са споры і ўтварае мужчынскія (антэрыдыі) і жаночыя (архегоніі) палавыя органы. У насенных раслін моцна рэдукаваны.
Невял. расліна (да 5 см), мае форму цэласнай або рассечанай пласцінкі, ніці, клубеньчыка з рызоідамі на ніжняй паверхні. Жыве нядоўга (толькі З. дзеразы дажывае да 15—20 гадоў). Пасля апладнення на З. з зіготы вырастае бясполае пакаленне (спарафіг), які ўтварае спарангіі са спорамі бясполага размнажэння. Такім чынам адбываецца змена палавога (З.) і бясполага (спарафіт) пакаленняў. Гл. таксама Чаргаванне пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Іван Антонавіч) (18.9.1898, в. Сямёнаўка Маскоўскай вобл., Расія — 19.3.1944),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Прамакадэмію лёгкай прам-сці СССР (1937). Удзельнік грамадз. вайны. З 1926 на парт. і гасп. рабоце ў Маскоўскай вобл.З 1937 у Віцебску: дырэктар ільнопрадзільнай ф-кі, старшыня гарвыканкома. Зкрас. 1938 нам. старшыні СНКБССР. У Вял.Айч. вайну выконваў даручэнні ЦККП(б)Б і БШПР па кіраўніцтве партыз. рухам у Беларусі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1938—40, чл.ЦККП(б)Бз 1940. Дэп. Вярх. СаветаБССРз 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНО́Н (Zēnōn) з Кітыёна
(востраў Кіпр; каля 336—264 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік стаіцызму. Каля 312 пасяліўся ў Афінах. Вучыўся ў кініка Кратэса, прадстаўніка мегарскай школы Стылпона і кіраўніка платонаўскай Акадэміі Палемона. Каля 300 да н.э. заснаваў сваю школу стоікаў. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ант. медыцынскія тэорыі, фізіка Геракліта, тэалагічныя ідэі Сакрата, Платона і Арыстоцеля. Вучэнне З. характарызуецца пераважна ўвагай да абгрунтавання ўнутр. незалежнасці асобы. Творы З. («Аб прыродзе», «Супраць філасофіі», «Спрэчкі») захаваліся фрагментарна. Сярод яго вучняў Персей, Клеанф з Аса, Арыстон з Кеоса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛА,
віды кветкавых раслін роду Zantedeschia сям. ароідных. 9 відаў. Пашыраны ў Паўд. Афрыцы. На Беларусі вырошчваюцца ў цяпліцах і пакоях К. эфіопская (Z. ephiopica) і яе сарты: з белым пакрывалам — Перл фон Штутгар, Мікалай; з зялёным — Грынланд, з жоўтым — Голдэн Эмперон, з ружовым — Сапрайз Гібрыдс.
Шматгадовыя расліны выш. у сярэднім 100 см, з тоўстым членістым карэнішчам і доўгачаранковым стрэлкападобным шырокім лісцем. Кветкі дробныя, двухполыя, без калякветніка, сабраны ў суквецце — пальцападобны катах, абкружаны прыгожым белым яйцападобным пакрывалам. Плод — ярка-чырв. ягада. Цвіце ў кастр.—красавіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БКА,
1) у беларусаў традыц. прылада для зімовай лоўлі рыбы. Пасудзіна з конусападобна ўвагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. Выраблялі з драніцы, лубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты, дно якіх замянялі мешкавінай, горла падтрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рашот. Устанаўлівалі ў палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, каб вада не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай вады, заплывала ў К. Пашырана на Палессі.
2) Ёмістасць для ручной сяўбы; тое, што сявенька.
3) Ёмістасць для захоўвання і пераноскі зерня, круп і інш. сыпучых рэчываў.