бел.нар. гульня. Некалькі пар бабак (падкапытныя косці жывёл) ставяць на роўным месцы ў рад («кон»), і з абумоўленага месца кожны гулец па чарзе збівае іх біткай (вялікая бабка, набітая свінцом). Збітыя бабкі лічацца выйгранымі. Разнавіднасць гульні — біток, дзе замест бабак выкладаюць піраміду з арэхаў, вакол якой праводзіцца круг — «горад». Гульцы з абумоўленага месца кідаюць найбольшы арэх-біток у піраміду. Арэхі, выбітыя за мяжу круга, лічацца выйгранымі. Той, хто прамахнуўся, дабаўляе ў піраміду арэх. Гульня скончана, калі ўсе арэхі выбіты з «горада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРТЫМЕ́НТ (франц. assortiment),
аднародная прадукцыя (паслугі) па відах, гатунках, марках. Адрозніваюць асартымент групавы, відавы і ўнутрывідавы, ці разгорнуты. Групавы асартымент — пералік узбуйненых таварных груп, на якія падзяляецца ўся наменклатура тавараў нар. спажывання, што рэалізуюцца ў рознічным гандлі (напр., мяса і мясапрадукты, кандытарскія вырабы, тканіны, швейныя вырабы і гэтак далей). Відавы асартымент — падзел групавога асартыменту на віды (напр., групы тканін — на баваўняныя, шарсцяныя, шаўковыя, ільняныя і інш.). Унутрывідавы, ці разгорнуты, асартымент — разнавіднасць унутры асобнага віду тавараў (паводле мадэлі, колеру, фасону і інш. прыкмет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАГО́РНЫ КЛІ́МАТ,
разнавіднасцьгорнага клімату. Фарміруецца на вышыні больш за 2—3 тыс.м над узр. м. Характарызуецца паніжэннем (адносна нізін, раўнін і нізкіх гор) атм. ціску, т-ры і вільготнасці паветра, значнай чысцінёй атмасферы, павышэннем інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, багатай на ультрафіялетавыя прамяні, і эфектыўнага выпрамянення. Амплітуда т-ры на працягу сутак памяншаецца на горных вяршынях, але павялічваецца на плато. Колькасць ападкаў, як правіла, з вышынёй памяншаецца, а на наветраных схілах павялічваецца. Высакагорны клімат спрыяльны для здароўя і лячэння некаторых хвароб чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́КСІЛЕНД (ад англ. Dixieland літар. краіна Дыксі — ужытковая назва паўд. штатаў ЗША),
адна з стылявых разнавіднасцей класічнага джаза. Узнік у пач. 20 ст. ў Новым Арлеане сярод белых пасяленцаў ЗША. У 1910—20-я г. Д. — разнавіднасць новаарлеанскага стылю, з 1940-х г. (найб. пашыраны за межамі ЗША) — яго назва. З інструментаў у ім дамінуюць карнет, трамбон, кларнет. Сярод найб. вядомых калектываў у Расіі і Беларусі, якія выступаюць у стылі Д., — Ленінградскі дыксіленд, мінскі дыксіленд «Рэнесанс», дыксіленд пад кіраўніцтвам В.Старавойтава ў Магілёве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЧКІ́ (Cucurbita pepo var. giraumontia),
аднагадовая травяністая расліна роду гарбузсям. гарбузовых; разнавіднасць гарбуза звычайнага. Агароднінная, кармавая, алейная (алей з насення) культура на ўсіх кантынентах. Радзіма К. — Мексіка.
Аднадомная расліна куставой формы. Сцябло даўж. 60—90 см. Лісце буйное, 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, адзіночныя, жоўтыя. Плод — падоўжаная, цыліндрычная, белая ці зялёная гарбузіна; у маладым узросце — каштоўны дыетычны прадукт. Мае цукар (да 2,8%), сухое рэчыва (4—8%), вітаміны (35—40 мг%) і інш. Сарты: Грыбаўскія 37, Італьянскія, Даўгаплодныя, Белыя 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКУ́ШАЧНІК, ракушняк,
разнавіднасцьвапняку, складзенага пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў. Утвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах мораў і акіянаў. Паводле саставу падзяляецца на брахіяподавы, гастраподавы, нумулітавы і інш. Характарызуецца макрапорыстасцю (21—60%); аб’ёмная маса 1,1—2,24 г/см³; цеплаправоднасць 0,29—0,99 Вт/(м∙К); мяжа трываласці пры сцісканні 0,4—28 мН/м². Лёгка апрацоўваецца (распілоўваецца, абчэсваецца). Выкарыстоўваецца ў буд-ве (сценавы і дэкаратыўны матэрыял, пясок, друз, запаўняльнік для лёгкіх бетонаў), у вытв-сці вапны, цэменту, вапнавай мукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЬНЫЯ САСТА́ВЫ,
разнавіднасцьпіратэхнічных саставаў у патронах, факелах, ракетах і інш. для падачы ноччу і днём бачных на адлегласці сігналаў.
Бываюць агнявыя (гл. Асвятляльныя саставы) і дымавыя; складаюцца з акісляльніку, гаручага і дамешкаў, якія афарбоўваюць полымя ці ўтвараюць каляровы дым (солі натрыю — жоўты, барыю — зялёны, стронцыю — чырвоны і інш.). Гаручае, што забяспечвае большую яркасць полымя — магній. С.с. выкарыстоўваюцца ў піратэхн. боепрыпасах, у сігнальных вырабах мірнага прызначэння (на водным і чыг. транспарце), а таксама пры вырабе сродкаў для феерверкаў. Гл. таксама Піратэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУКТУ́РНАЯ ІЗАМЕРЫ́Я,
тып ізамерыі, абумоўлены рознай хім. будовай малекул.
Асн. віды С.і.: ізамерыя вугляроднага шкілета, абумоўленая розным парадкам сувязі атамаў вугляроду ў малекуле, напр., бутаны — н-бутан CH3CH2CH2CH3 і ізабутан CH3CH(CH3)CH3; ізамерыя становішча, абумоўленая розным становішчам функцыян. груп або кратных сувязей у малекуле з аднолькавым вугляродным шкілетам, напр., 1-прапанол CH3CH2CH2OH і 2-прапанол CH3CH(OH)CH3. Разнавіднасць ізамерыі становішча — т.зв. ізамерыя ўзаемнага размяшчэння функцыян. груп ці кратных сувязей, напр., м-дыгідраксібензол (рэзарцын) і n-дыгідраксібензол (гідрахінон), амінакіслоты. Гл. таксама Таўтамерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРАПЯТУ́ХА»,
бел.нар. танец, разнавіднасцьполькі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Выконваецца парамі, якія кружацца то ўправа, то ўлева вальсападобнай полькай з прытупам. Пасля выкрыку «крут» выканаўцы мяняюцца парамі — дзяўчына пераходзіць «пляцёнкай» да юнака, які стаіць побач. Партнёры кланяюцца адзін аднаму і падаюць руку. Пасля таго, як юнак перакруціць дзяўчыну, яны становяцца тварам адзін да аднаго і дробна патрэсваюць плячыма, рукамі і нагамі. Потым фігуры паўтараюцца. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. Зафіксаваны ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах.