бразільскі пісьменнік. Скончыў ун-т Баія (1912). Д-р медыцыны (1916). Дэбютаваў зб. вершаў «Александрыны» (1914). Лепшыя паэт.зб-кі «Негрыцянка Фула» (1928), «Новыя вершы» (1929) напісаны на аснове браз. фальклору. У 1930-я г. звярнуўся да рэлігіі (зб. «Час і вечнасць», з М.Мендэсам, 1935). У рамане «Анёл» (1934) адчувальны ўплыў сюррэалізму, у рамане «Калунга» (1935) — рэаліст. тэндэнцыі. Асн. тэмы твораў — жыццё вёскі, нар. побыт. Аўтар паэт. зб-каў «Кніга санетаў» (1949), «Паэтычныя творы» (1950), паэм «Абвяшчэнне і сустрэча Міра-Селі» (1950), «Адкрыццё Арфея» (ч. 1, 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСІМІ́, Насімі (сапр. Сеід Імадзеддзін; каля 1369, г. Шэмаха, Азербайджан — 1417),
азербайджанскі паэт; пачынальнік азерб.літ. мовы. Вывучаў тэалогію, матэматыку, логіку, астраномію. Падарожнічаў па краінах Б. Усходу. Прыхільнік пантэізму. Пакараны царквой як ерэтык. Пісаў на азерб., араб. і перс. мовах. Майстар жанраў газелі, рубаі і туюг (чатырохрадкоўяў). У містычнай форме выказваў пратэст супраць сац. прыгнёту з боку феадалаў і духавенства, асуджаў рэліг. перажыткі, прымхлівасць. Паэтызаваў зямныя радасці, услаўляў розум чалавека, імкнуўся распазнаць таямніцы жыцця. Творы Н. адметныя багаццем паэт. сродкаў, метафарычнасцю мовы, дакладнасцю метрыкі, гуманіст. зместам.
бел.паэт, празаік. Пісаў на польск., бел. і рус. мовах. З 1911 друкаваў (часта пад псеўд. Філафей Калінка) карэспандэнцыі, лірычныя і гумарыст. вершы ў газ. «Наша ніва», пасля вершы і апавяданні ў альманаху «Маладая Беларусь», час. «Лучынка», газ. «Беларус», «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях». Распрацоўваў класічныя паэт. формы трыялета, раманса, элегіі («Трыялет», 1913). У вершах — вобраз роднага краю, роздум пра нядолю і бяспраўе бел. селяніна, асуджэнне сац. несправядлівасці.
Тв.:
У кн. — Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961. Т. 1;
Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Літ.:
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСА́РЫК (Алесь) (сапр.Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч; н. 9.4.1954, Мінск),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. зб-ках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш. услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАНІ́М (ад ала... + грэч. onyma імя),
чыё-небудзь сапраўднае імя, выкарыстанае іншай асобай як псеўданім. Напр., чылійскі паэт Пабла Нэруда сваё сапраўднае імя Рэес Басуальта Нефталі Рыкарда замяніў імем чэшскага пісьменніка Яна Нэруды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пушкін В. (паэт, дзядзька А. С. Пушкіна) 1/430; 8/637; 9/490
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМЗА́ТАЎ (Расул Гамзатавіч) (н. 8.9.1923, с. Цада Хунзахскага р-на, Дагестан),
аварскі паэт.Нар.паэт Дагестана (1959). Герой Сац. Працы (1974). Сын Г.Цадаса. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1950). Друкуецца з 1937. Першы паэт. зборнік «Любоў натхнёная і гнеў вогненны» (1943) прысвечаны падзеям Вял.Айч. вайны. Аўтар зб-каў «Нашы горы» (1947), «Год майго нараджэння» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Дагестанская вясна» (1955), «У гарах маё сэрца» (1959), «Высокія зоркі» (1962, Ленінская прэмія 1963), «І зорка з зоркаю гаворыць» (1964), «Пацеркі гадоў» (1968), «Востраў жанчын» (1983), «Кола жыцця» (1987), паэм «Размова з бацькам» (1953), «Гаранка» (1958), лірычнай аповесці «Мой Дагестан» (кн. 1—2, 1967—71), кн. «Вершы і паэмы» (1974), «Сказанні» (1975) і інш. Творчасць Гамзатава, прасякнутая любоўю да роднай зямлі, адлюстроўвае жыццё горцаў, іх духоўны свет, звычаі. Яна адметная нац. каларытам, высокім лірызмам, нар. гумарам. На бел. мову творы Гамзатава перакладалі А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Грачанікаў, С.Грахоўскі, А.Лойка, Я.Сіпакоў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПРО́ВІЧ ((Kasprowicz) Ян) (12.12.1860, в. Шымбаж, каля г. Інавроцлаў, Польшча — 1.8.1926),
польскі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Вроцлаўскім ун-тах. З 1888 жыў у Львове і Пароніне (Польшча), у 1908—25 выкладаў у Львоўскім ун-це. Друкаваўся з 1882. Рэаліст. тэндэнцыі ў паказе сац. канфліктаў у польск. вёсцы ў 1880—90-х г. уласцівы зб-кам «Паэзія» (1889), «З сялянскага загона» (1891), гіст. драмам «Канец свету» (1891), «Бунт Наперскага» (1899). Двухпланавасць, матывы жыцця і смерці, страснасць паэт. інтанацый характэрны для паэмы «Хрыстос» (1890), цыклу санетаў «Куст дзікай ружы» (1898). Аўтар цыкла пейзажнай лірыкі «З Альпаў», «З Татраў», «Над безданню» (1898), у паэт. цыклах «Балада пра сланечнік» (1908), «Імгненне» (1911) роздум пра чалавека, сябе і паэзію. У зб-ках «Кніга ўбогіх» (1916), «Гімны» (1921), «Мой свет» (1926) выявіліся уплыў сімвалізму, рэліг.-містычныя настроі. Пераклаў на польск. мову «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Гурыновіч, Я.Купала, С.Дзяргай.
Тв.:
Бел.пер. — у кн. Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971;
чэшскі паэт.Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Першы паэт.зб. — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралет. мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэаліст. дэталі і рэліг. сімволіку. У паэт. зб-ках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зб. «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зб-ках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэш. паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асн. тэмы зб-каў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэш. культуры; зб. «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зб-ках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зб-каў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі А.Разанаў, М.Танк. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1936, 1955. Нобелеўская прэмія 1984.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Высокае неба. Мн., 1980;
У кн.: На зорных шляхах. Мн., 1991;
Рус.пер. — Прощание с весной: Избр. лирика. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СНЫК ((Asnyk) Адам) (11.9.1838, г. Каліш, Польшча — 2.8.1897),
польскі паэт і драматург. Удзельнік паўстання 1863—64, чл. «вераснёўскага ўрада». У час эміграцыі (г. Гейдэльберг, Германія) атрымаў ступень д-ра філасофіі (1866). Выдаў 4 кн. «Паэзіі» (1869, 1872, 1880, 1894). У ранніх творах спалучэнне традыцый рамантызму з праблематыкай польскага пазітывізму, матывы журбы, песімізму, супрацьпастаўленне мінулага сучаснасці (цыклы вершаў «Кветкі», «Мазаіка», паэма «Сон магіл», 1865—67). Пазнейшая лірыка адметная філас. зместам, медытатыўнай скіраванасцю, жанравай разнастайнасцю, ускладненнем паэт. формы (цыкл санетаў «Над глыбінямі», 1883—94, і інш.). Аўтар бытавых камедый «Сябры Іова» (1879), «Камедыя для конкурсу» (1888), гіст. драм «Кола Рыенцы» (1873), «Жыд» (1875), «Кейстут» (1878).