паэ́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паэ́т паэ́ты
Р. паэ́та паэ́таў
Д. паэ́ту паэ́там
В. паэ́та паэ́таў
Т. паэ́там паэ́тамі
М. паэ́це паэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтар вершаваных, паэтычных твораў.

Янка Купала — народны беларускі п.

2. перан. Чалавек, надзелены паэтычнымі адносінамі да свету, жыцця.

П. у душы.

П. у сваёй справе.

|| ж. паэтэ́са, -ы, мн. -ы, -тэ́с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэ́т м. поэ́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паэ́т, ‑а, М паэце, м.

1. Аўтар вершаваных паэтычных твораў. Янка Купала — народны паэт, класік беларускай літаратуры. Івашын. У пачатку 20‑х гадоў на літаратурнай ніве з’яўляецца цэлая плеяда маладых паэтаў і празаікаў. Майхровіч. // Пра мастака любога віду мастацтва, творы якога вызначаюцца паэтычнасцю, лірызмам.

2. Пра чалавека ўзвышанай, паэтычнай натуры. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі.

[Грэч. poiētē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэ́т м. Dchter m -s, -, Po¦t m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паэ́т

(лац. poeta, ад гр. poietes = тварэц, аўтар)

1) пісьменнік, які працуе ў жанры паэзіі, аўтар вершаваных твораў;

2) перан. чалавек узвышанай, паэтычнай натуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэтапаэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паэт, вершапісец; пясняр, песнятворца (паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Народны паэт Беларускай ССР 7/421

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫ ПАЭ́Т БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.3.1956. Я.Купалу і Я.Коласу ганаровае званне Н.п.Б. прысвоена паводле пастаноў СНК БССР. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паэтам, якія стварылі выдатныя творы маст. л-ры і маюць асаблівыя заслугі ў развіцці л-ры.

Народныя паэты Беларусі

1925. Я.Купала (І.Д.Луцэвіч).

1926. Я.Колас (К.М.Міцкевіч).

1962. П.У.Броўка.

1968. А.А.Куляшоў, М.Танк (Я.І.Скурко).

1973. П.Е.Панчанка.

1991. Н.С.Гілевіч.

1992. Р.І.Барадулін.

т. 11, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)