ЛІ ((Lee) Роберт Эдуард) (19 1.1807, Стратфард, штат Віргінія, ЗША — 12.10.1870),
ваенны дзеяч ЗША. Генерал-маёр (1861). Скончыў ваен. акадэмію ва Уэст-Пойнце (1829), у 1852—55 узначальваў яе. Удзельнік амер.-мекс. вайны 1846—48. З 1855 камандзір коннага палка ў штаце Тэхас. У 1859 кіраваў задушэннем паўстання Дж.Браўна У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 камандаваў узбр. сіламі штата Віргінія, потым галоўнакамандуючы арміяй паўд. (канфедэратыўных) штатаў. Атрымаў шэраг перамог, паказаў сябе таленавітым арганізатарам і палкаводцам, але ў 1863 страціў ваен. ініцыятыву, капітуляваў у 1865. З кастр. 1865 прэзідэнт каледжа імя Дж.Вашынгтона ў г. Лексінгтан. Маёнтак Л. ў Арлінгтане (каля г. Вашынгтон) ператвораны ў нац. брацкія могілкі.
Літ.:
Бурин С.Н. На полях сражений гражданской войны в США. М., 1988.
латышскі акцёр. Нар.арт.СССР (1956). Вучыўся ў Петраградскім ун-це. З 1916 удзельнічаў у спектаклях лат. петраградскага Новага т-ра, драм. калектыву латыш. стралковага палка. У 1919—71 у Рабочым т-ры Сав. Латвіі ў Рызе (цяпер Латв.т-р драмы імя А.Упіта). Творчасці ўласцівы глыбокае раскрыццё псіхалогіі персанажаў, сац. тыпізацыя: Левій, Мінтаўт («Іосіф і яго браты», «Індуліс і Арыя» Я.Райніса), Гароза («Сын рыбака» В.Лаціса), Ванаг («Зямля зялёная» А.Упіта), Цэпліс («Цэпліс» П.Розіціса), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага). Здымаўся ў кіно: «Вяртанне з перамогай» (1948), «Райніс» (1949), «Да новага берага» (1955), «Сын рыбака» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБА́ЙЛА (Падабайла, Пабадайла) Сцяпан (? — ліп. 1654), казацкі палкоўнік, кіраўнік казацкіх атрадаў на Беларусі ў антыфеадальную вайну 1648—51. У 1648 атрад П. і палкоўніка Гаркушы знаходзіўся ў Бабруйску, адкуль у вер. рушыў да Беразіно, а ў пач.снеж. да Старога Быхава. Пасля няўдалага штурму крэпасці казакі адступілі. У 1649 П. на чале 6 тыс. казакоў Чарнігаўскага палка абараняў т.зв. Лоеўскія пераправы, каб не дапусціць войска Я.Радзівіла на Украіну. Пасля Лоеўскай бітвы 1649 захапіў Гомель і асадзіў Чачэрск. У 1651 накіраваны Б.Хмяльніцкім у якасці пасла да Радзівіла. У Лоеўскай бітве 1651 пацярпеў паражэнне і адступіў да Чарнігава. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 узначальваў Чарнігаўскі полк казацкага войска І.Залатарэнкі. Загінуў у баі пад Гомелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФІ́ЛАЎЦЫ,
воіны 316-й стралк. дывізіі, якія пад камандаваннем ген.-маёра І.В.Панфілава гераічна змагаліся супраць герм. войск у час Маскоўскай бітвы 1941—42 у Вял.Айч. вайну. 7—10 кастр. 1941 дывізія перакінута на Валакаламскі напрамак. 16 кастр. ў час чарговага наступлення праціўніка на Маскву каля раз’езда Дубасекава (на У ад г. Валакаламск) 28 байцоў 4-й роты 2-га батальёна 1075-га стралк.палка на чале з малодшым палітруком В.Г.Клачковым у 4-гадзінным баі падбілі 18 варожых танкаў. Амаль усе абаронцы загінулі. 21.7.1942 удзельнікам гэтага бою было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. 18 ліст. 1941 316-я дывізія атрымала найменне 8-й гвардз., 23 ліст. ёй прысвоена імя Панфілава (загінуў 18.11.1941).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦАВАСЛАБО́ДСКІ БОЙ 1944,
бой партызанскіх 277-га палка і 278-га атрада па разгроме ням.-фаш. гарнізонаў у вёсках Пацава Слабада і Малінаўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. ў ноч на 23.3.1944 у Вял.Айч. вайну. Партыз. разведка ўстанавіла, што ў гарнізон Пацава Слабада прыбыў на адпачынак ням. зенітны батальён 4-й танк. арміі, таму па ініцыятыве камандзіра Клічаўскай ВАГ І.З.Ізоха і нач. штаба М.А.Баранава быў падрыхтаваны план бою. Арганізаваўшы засаду на выпадак падыходу варожых падмацаванняў, партызаны амаль адначасова атакавалі фаш. гарнізоны ў абедзвюх вёсках, у ходзе бою спалілі 35 аўтамашын, мотарамонтную майстэрню, шмат тэхнікі і жывой сілы праціўніка, захапілі 40 вінтовак, 3 кулямёты, вял. колькасць боепрыпасаў, харчавання, медыкаменты. Партызаны страцілі 4 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЖПУТО́ЎСКІ (Іосіф Адамавіч) (26.3.1826 — пасля 1891),
расійскі ваенны дзеяч. Ген. ад кавалерыі ў адстаўцы (1891). З дваран Гродзенскай губ. Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1847). Удзельнік задушэння Рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. У час Крымскай вайны 1853—56 вызначыўся пры аблозе крэпасці Сілістрыя (1854) і пры Севастопальскай абароне 1854—55 (узнагароджаны залатой шабляй «За храбрасць»). У жн. 1862 прызначаны ад’ютантам намесніка ў Царстве Польскім вял.кн. Канстанціна Мікалаевіча. Удзельнік задушэння паўстання 1863—64. У 1864—71 камандзір 6-га уланскага Валынскага палка. У 1872—74 назіраў за правядзеннем рэкруцкіх набораў у губернях (у Віленскай губ. ў кастр. 1874). З 1874 камандзір брыгады 5-й кав. дывізіі, у 1881—91 нач. 5-й кав. дывізіі.
ваенны дзеяч. Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў (1916), Ваен. акадэмію імя Фрунзе. У 1917 вёў антываен. прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 арыштаваны. Напярэдадні Кастр.ўзбр. паўстання старшыня штаба Чырв. гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 удзельнічаў у ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, у барацьбе супраць герм. акупантаў, чл. Вышэйшай ваен. інспекцыі, чл.РВС Рэзервовай арміі. З студз. 1919 чл.РВСУкр. фронту, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кав. дывізіі. Узнагар. ордэнам Чырв. Сцяга. У 1930-я г. на дыпламат. рабоце ў Японіі, потым на камандных пасадах у Чырв. Арміі. У 1938 арыштаваны і засуджаны на ссылку ў лагерах, дзе і памёр. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧЭ́ЎСКІ Іван Іванавіч [4.10.1800, Магілёўская губ. (паводле інш. звестак Чарнігаўская губ.) — 21.1.1869], удзельнік руху дзекабрыстаў. Па маці звязаны сваяцтвам з Г.Каніскім. Выхоўваўся ў Дваранскім палку ў Пецярбургу. З 1820 служыў у 8-й артыл. брыгадзе ў г. Наваград-Валынскі (цяпер Жытомірская вобл. Украіны). У 1823 уступіў у Т-ва з’яднаных славян. Сааўтар новага статута і праекта рэарганізацыі т-ва (1824—25). Вёў агітацыю сярод салдат і афіцэраў 8-й артыл. брыгады. У час паўстання Чарнігаўскага пях.палка (29.12.1825—3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайск. часці. 20.1.1826 арыштаваны, накіраваны ў Пецярбург. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Па царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і высланы ў Сібір на катаржныя работы. Пасля сканчэння тэрміну катаргі (1839) жыў на пасяленні ў г. Пятроўскі Завод (зараз Пятроўск Забайкальскі Чыцінскай вобл., Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЬ-РАДЗІЁНАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (18.7.1906, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 14.5.1944),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). З 1941 на фронце, нач. штаба стралк. дывізіі. Паранены трапіў у палон, з 1942 быў камандзірам «дружыны», палка, брыгады «Рускай нац.нар. арміі», сфарміраванай гітлераўцамі з ваеннапалонных. Падрыхтаваў і арганізаваў 16.8.1943 пераход гэтага фарміравання ў поўным складзе на бок партызан, якое атрымала назву 1-я Антыфаш. партыз. брыгада. Фарміраванне правяло Вілейскі бой 1943, Докшыцка-Крулеўшчынскую аперацыю 1943 і інш. 16.9.1943 Гіль-Радзіёнаў узнагароджаны ордэнам Чырв. Зоркі, атрымаў званне палкоўніка. У цяжкіх баях у час карнай аперацыі «Веснавое свята» ў ходзе Полацка-Лепельскай бітвы 1944 брыгада панесла вял. страты, Гіль-Радзіёнаў быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЯ АБАРО́НА 1941.
Вялася войскамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-м. В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і байцамі Гомельскага палка народнага апалчэння 12—19 жн. ў Вял.Айч. вайну; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. У пач.жн. пад Гомелем было 25 ням. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі і прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, авіяцыя бесперапынна бамбіла яго. Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі. Ням. войскі ўзмацнілі атакі на горад з ПнУ, фарсіравалі Сож, захапілі Ветку і 19 жн. ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа сав. войскі яшчэ трое сутак стрымлівалі рух праціўніка, прычыніўшы яму значныя страты. У гонар абаронцаў у в. Пакалюбічы пастаўлены помнік.