КАМРАКО́Ў Барыс Пятровіч (н. 30.10.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. У 1977—88 у БПІ. З 1991 у БДУ. З 1997 у НДІ матэматыкі і механікі (г. Казань). Навук. працы па геаметрыі аднародных прастораў, тэорыі груп і алгебраў Лі. Пабудаваў найб. кампактыфікацыю сіметрычных прастораў. Апісаў некат. інварыянтныя структуры на аднародных прасторах. Рашыў праблему С.Лі. Медаль імя М.І.Лабачэўскага 1997.
Тв.:
Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978;
Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў Міхаіл Канстанцінавіч (н. 7.9.1946, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Брат В.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1969). З 1987 у Ін-це АСК аграпрамысл. комплексу Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 у Н.-д.эканам. ін-це. Навук. працы па матэм. кібернетыцы. Распрацаваў метады рашэння праблем поліэдральнай камбінаторыкі трансп. задач і развіў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач шматкрытэрыяльнай дыскрэтнай аптымізацыі.
Тв.:
Многогранники. графы, оптимизация. М., 1981 (разам з У.А.Ямелічавым, М.М.Кавалёвым);
Полиэдральные аспекты многоиндексных транспортных задач с аксиальными суммами // Докл.АНСССР. 1990. Т. 315, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТАЎ Веньямін Рыгоравіч (н. 7.5.1949, Масква),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Адэскі ун-т (1971), дзе і працаваў у 1972—93. З 1993 у БПА, з 1998 у БДУ. Навук. працы па тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, тэорыі функцый камплекснай пераменнай, функцыянальным аналізе, тэорыі ўраўненняў з частковымі вытворнымі.
Тв.:
О гладкости примитивных Н.Н. Лузина и о теоремах Д.Е. Меньшова и Н.К. Бари // Матем. сб. 1987. Т. 134, № 3;
Точная оценка граничного поведения функций из классов Харди-Соболева в критическом случае // Матем. заметки. 1997. Т. 62, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Lie) Марыус Софус (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899),
нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-т у Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук. працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэт. фізікі. У выніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага 1897.
бел. публіцыст, астраном, матэматык. Чл. ордэна езуітаў (1742—73). Вучыўся ў Вене (1750—52) і Рыме (1752—56). Выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме (у 1772—73 рэктар). З 1769 супрацоўнічаў у газ. «Wiadomości Warszawskie» («Варшаўскія ведамасці»). Пасля скасавання ордэна 9.11.1773 прызначаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім дырэктарам і рэктарам газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), якая адлюстроўвала кансерватыўныя погляды. Л. крытыкаваў асветніцкую ідэалогію, абараняў рэлігію, захоўваў сувязі з езуітамі Усх. Беларусі (у складзе Рас. імперыі), падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю 1792. Адначасова меў добрыя асабістыя адносіны з прыхільнікамі Асветніцтва пры каралеўскім двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Іван Платонавіч (н. 12.8.1938, в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1961). З 1965 у Гродзенскім ун-це (з 1997 прарэктар). Навук. працы па аналіт. тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналіт. уласцівасцей рашэння дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.
Тв.:
Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // Дифференц. уравнения. 1985. Т. 21, № 6;
О классификации дифференциальных уравнений в частных производных третьего порядка типа Пенлеве (разам з Н.С.Бярозкінай, В.А.Пранько) // Там жа. 1994. Т. 30, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС Пётр Паўлавіч (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм. фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм. фізікі.
Тв.:
Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.П.Рычаговым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.А.Самарскім, П.М.Вабішчэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНКО́ЎСКІ (Minkowski) Герман (22.6.1864, в. Алексоты Каўнаскага пав., Літва — 12.1.1909),
нямецкі матэматык і фізік, адзін з заснавальнікаў спец.адноснасці тэорыі. Праф. ун-таў у Боне (з 1892), Кёнігсбергу (з 1895), Цюрыху (з 1896), Гётынгене (з 1902); прадстаўнік гётынгенскай матэм. школы. Навук. працы па геаметрыі, геам. метадах у тэорыі лікаў, матэм. фізіцы, гідрадынаміцы. Даў геам. інтэрпрэтацыю кінематыкі спец. тэорыі адноснасці (гл.Мінкоўскага прастора-час).
Тв.:
Рус.пер. — Пространство и время // Принцип относительности: Г.А.Лоренц. А.Пуанкаре. А.Эйнштейн. Г.Минковский. Л., 1935.
Літ.:
Делоне Б.Н. Герман Минковский // Успехи мат. наук. 1936. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСХЕЛІШВІ́ЛІ Мікалай Іванавіч (16.2.1891, Тбілісі — 15.7.1976),
грузінскі матэматык і механік, стваральнік тбіліскай матэм. школы. Акад.АНСССР (1939) і АНГруз. ССР (1941). З 1941 прэзідэнт, з 1972 ганаровы прэзідэнт АНГруз. ССР. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1941 дырэктар Тбіліскага матэм. ін-та АНГруз. ССР. Навук. працы па тэорыі пругкасці, інтэгральных ураўненнях, гранічных задачах тэорыі аналіт. функцый. Адным з першых пачаў выкарыстоўваць тэорыю функцый камплекснай пераменнай да задач тэорыі пругкасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Генадзь Аляксеевіч (н. 22.2.1935, г. Усурыйск Прыморскага краю, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Томскі ун-т (1957). З 1974 у БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей, матэм. статыстыцы і кібернетыцы. Распрацаваў метады ацэньвання параметраў выпадковых працэсаў і палёў, якія апісваюцца рэгрэсіўнымі і аўтарэгрэсіўнымі мадэлямі, прапанаваў рэкурэнтныя ацэнкі па залежных назіраннях, якія паступаюць у рэжыме рэальнага часу.
Тв.:
Вероятностные методы исследования экстремальных систем. М., 1967 (разам з У.П.Тарасенкам);
Справочник по теории автоматического управления. М., 1987 (у са аўт.);