КУ́ШНЕР (Васіль Фёдаравіч) (н. 1.10.1947, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). З 1976 выкладчык, дацэнт Бел.дзярж.пед. ун-та. У 1978—80 выкладчык Вышэйшага пед. ін-та імя Хасэ Марці (Камагуэй, Куба). У 1987—92 нач.аддзелаМін-ва адукацыі Беларусі. З 1993 гал. рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса». Даследуе пытанні гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі сав. перыяду, сумежных дзяржаў, метадалогію і методыку выкладання гісторыі.
Тв.:
Школа мужества и патриотизма: Краткий очерк истории ДОСААФ БССР. 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.);
Молодежи о Программе КПСС. Мн., 1988 (разам з АМ.Мацко);
Метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАШКЕ́ВІЧ (Рыгор Іосіфавіч) (10.10. 1904, в. Востраў Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 16.1.1992),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1961), д-рс.-г.н. (1958), праф. (1960). Скончыў БСГА (1927). У 1930—41 у НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (Мінск). З 1945 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (да 1972 заг.аддзела). Навук. працы па аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы выкарыстання пашы, вырошчвання с.-г. культур, прымянення сістэмы мікраўгнаенняў на тарфяных глебах; даследаваў уплыў воднага рэжыму і дажджавання на прадукцыйнасць с.-г. раслін.
Р.І.Лашкевіч.
Тв.:
Применение микроудобрений на торфяных почвах. Мн., 1955;
Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. Мн., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎСКІ (Мікалай Васілевіч) (1.12.1885, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 1957),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант. Скончыў Акадэмію Генштаба (1914). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З лют. 1918 у Чырв. Арміі: нач. аператыўнага аддзела штаба Беламорскай ваен. акругі; нач. штаба, каманд. войскамі Котласкага р-на, адначасова камандзір асобнай брыгады. У 1919 каманд. войскамі Дзвінска-Мезенскага р-на, Пінега-Пячорскага краю, камандзір брыгады, нач стралк. дывізіі. З кастр. 1919 нач. штаба 6-й і 3-й армій, каманд. 12-й арміяй. Удзельнік савецка-польскай вайны 1920 на Зах. фронце. З 1921 каманд. арміяй Самаркандскай вобл., Бухарскай групы войск, на інш. камандных пасадах. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вілейскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі ў 1936—39 быў зняволены ў Бяроза-Картузскі канцлагер, віленскую турму. У 1939—41 старшыня Свянцянскага гарсавета, нам. старшыні Вілейскага аблвыканкома. У партызанах з вер. 1941: камандзір спецгрупы, з мая 1942 — атрада імя Суворава, з ліст. 1942 — партыз. брыгады імя Варашылава, адначасова з крас. 1943 нач. ваенна-аператыўнага аддзела Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. старшыні Вілейскага, Маладзечанскага аблвыканкомаў. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1940.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХІН (Мікалай Дзмітрыевіч) (15.2.1907, с. Арэфіна Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1996),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1967), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1935). З 1949 дырэктар Бел.дзярж. селекцыйнай станцыі. З 1956 у Бел.НДІ земляробства (заг.аддзела, у 1961—78 нам. дырэктара), адначасова ў 1971—78 кіраўнік Зах. селекцыйнага цэнтра па збожжавых культурах. Навук. працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар многіх сартоў азімага жыта, яравых пшаніцы і ячменю, грэчкі, чырв. канюшыны.
Тв.:
Селекция и семеноводство зерновых культур в Белоруссии // Достижения отечественной селекции. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШКІН (Мікалай Канстанцінавіч) (н. 12.5.1948, г. Іванава, Расія),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Іванаўскі энергет.ін-т (1971). З 1977 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1992 заг.аддзела). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту, тэхн. дыягностыцы зношвання вузлоў трэння машын. Стварыў новы клас дыягнастычных прыбораў — оптыка-магн. дэтэктары часцінак зносу канстр. матэрыялаў у сістэмах змазкі.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, Г.Дз.Карпенкам);
Магнитные жидкости в машиностроении. М., 1993 (разам з Дз.В.Арловым, Ю.А.Міхалёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НІН (Віктар Яўгенавіч) (н. 10.11.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
расійскі фізік і механік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Скончыў Томскі ун-т (1952). З 1955 у Сібірскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1969 заг.аддзела), з 1979 у Сібірскім аддз.Рас.АН: у Ін-це оптыкі атмасферы (нам. дырэктара), з 1983 у Ін-це фізікі трываласці і матэрыялазнаўства (з 1984 дырэктар). Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, фізіцы трываласці і пластычнасці, стварэнні новых высокатрывалых канстр. матэрыялаў.
Тв.:
Теория фаз в сплавах. Новосибирск, 1984 (у сааўт.);
Структурные уровни пластической деформации и разрушения. Новосибирск, 1990 (у сааўт.);
Новые материалы и технологии. Новосибирск, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПЕ́НКА (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 19.5.1936, в. Нежыхаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. этнолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1961). Працаваў настаўнікам. З 1967 у БДУ (з 1977 дацэнт). З 1991 заг.аддзела этнаграфіі, з 1995 этналогіі, з 1994 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел. этналогіі і фалькларыстыкі, бел. этнагенезу, сямейнага побыту, вясельных звычаяў і абрадаў бел. сялянства, нар. рэлігійных вераванняў. Адзін з аўтараў кніг «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980), «Народная педагогіка беларусаў» (1996), «Беларусы» (1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000).
М.Ф.Піліпенка.
Тв.:
Этнография Белоруссии. Мн., 1981;
Возникновение Белоруссии: Новая концепция. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧЫМУ́КА (Пётр Сямёнавіч) (4.2.1879, г. Лубны Палтаўскай вобл. Украіна — 2.5.1965),
вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), д-рхім.н. (1939), праф. (1917). Скончыў Новаалександрыйскі с.-г.ін-т (1904), Брэслаўскі ун-т (1914, Германія). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 у Харкаўскім с.-г. ін-тах, у 1928—33 заг.аддзела Ін-та лясной гаспадаркі ў г. Харкаў, у 1943—50 і 1957—63 заг. кафедры Харкаўскага с.-г. ін-та. Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца спірты і складаныя эфіры (як прамежкавыя прадукты). Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
Тв.:
Материалы по вопросу об анализе живицы (разам з Л.І.Каркузакі) // Лесохим. промышленность. 1934. №8 (20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЯНКО́ВА (Валянціна Ягораўна) (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. культур. Д-рс.-г.н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—42 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг.аддзела). Навук. працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв.:
Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. Мн., 1972;
Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитологические исследования ядерной и цитоплазматической наследственности. Мн., 1973.