рака ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 87 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗадв. Дарлівае. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытокаў да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каля в. Калініна на рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Случ. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на Пдад горада і чыг. ст. Салігорск, 166 кмад Мінска. 1851 ж., 595 двароў (1997). ПМК-79, акц. прадпрыемства «Доўгае». Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква, малітоўны хрысціян евангельскай веры. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ЧКАВА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Вожа, на аўтадарозе Смалявічы—Смілавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на Пдад горада і чыг. ст. Смалявічы, 40 кмад Мінска. 924 ж., 317 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАГА́НАВА,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч; чыг. ст. на лініі Асіповічы—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдЗад Асіповіч, 182 кмад Магілёва. 412 ж., 225 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, санаторная школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Каля вёскі стаянка бронзавага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЎ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнЗад горада і чыг. ст. Рэчыца, 70 кмад Гомеля. 206 ж., 92 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Курган Славы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі комплекс археал. помнікаў Глыбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАДЫЯ́ЛІЗ (адгема... + дыяліз),
метад ачышчэння крыві ад нізка- і сярэднемалекулярных рэчываў апаратам штучнай ныркі праз паўпранікальную мембрану і дыялізуючы раствор. Выкарыстоўваецца пры лячэнні вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, вострых атручэнняў. Гемадыяліз ажыццяўляе абменнае пераліванне крыві (адначасовае масіўнае кровапусканне з пераліваннем такой жа колькасці крыві), абмыванне брушыны салявым растворам (перытанеяльны дыяліз), прамыванне слізістай абалонкі кішэчніка ўмерана гіпертанічным растворам (кішачны дыяліз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАЛІЗІ́НЫ,
рэчывы, здольныя вызваляць гемаглабін з эрытрацытаў крыві. Пры гэтым гемаглабін раствараецца ў плазме або навакольнай вадкасці і кроў робіцца празрыстай (лакавая кроў). Гемалізіны — прадукты жыццядзейнасці многіх бактэрый паразітычных чарвей, насякомых, скарпіёнаў, некат. ядавітых змей (лізалецыціны). Адрозніваюць нармальныя гемалізіны (прысутнічаюць у сываратцы крыві і лізіруюць уласныя эрытрацыты — аўтагемоліз), ізалізіны — лізіруюць эрытрацыты, уведзеныя ўнутрывенна ад жывёл таго ж віду, і гетэралізіны — адінш. віду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
бальнеагразевы і кліматычны курорт на Беларусі. За 12 кмад Мінска, непадалёку ад вадасховішчаў Заслаўскага (Мінскага м.) і Дразды. Засн. ў 1922. Асн.лек. фактары — умерана кантынентальны клімат, мясц.мінер. воды (хларыдна-сульфатна-натрыевая і хларыдна-натрыевая), сапрапелевыя і інш. гразі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, парушэнняў абмену рэчываў, рэабілітацыйна-аднаўленчага лячэння пасля аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІТО́К,
1) суквецце, у якім спіральна закручана больш маладая частка з нераспушчанымі кветкамі. У З. адгал. восі (галінкі), якая нясе адну кветку, ніжэй адыходзіць другая аднакветкавая вось, ад яе ў гэты ж бок — вось 3-га парадку і г.д. З. характэрны для сям. бурачнікавых (святаяннік, шчамяліца, жывакост).
2) Абароты спіралі ракавіны ў некат. беспазваночных жывёл (напр., у бруханогіх малюскаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр Бокшыцкага с/с і калгаса. За 6 км на Пнад горада і чыг. ст. Слуцк, 99 кмад Мінска, 175 ж., 78 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, насыпаны курган і пастаўлена стэла.