МАЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., чыг. станцыя на лініі Мінск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на 3 ад г. Жлобін, 104 км ад Гомеля. 701 ж., 302 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 10, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)