назва шматлікай агентуры ген. Ф.Франка Баамондэ, якая ў час грамадзянскай вайны 1936—39 у Іспаніі (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39) дзейнічала ў тыле рэсп. войск. Тэрмін «П.к.» ўзнік у кастр. 1936, калі франкісцкі ген. Э.Мола абвясціў па радыё, што мяцежнікі наступаюць на Мадрыд 4-ма калонамі, а 5-я ў рашаючы момант ударыць па рэспубліканцах з тылу. «П.к.» ўчыняла сабатаж, шпіянаж і дыверсіі, сеяла паніку. У гады 2-й сусв. вайны «П.к.» называлі нацысцкую агентуру ў розных краінах, якая дапамагала захопу гэтых краін фаш. войскамі. У наш час тэрмін «П.к.» ўжываецца ў шырокім сэнсе для абазначэння варожай агентуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Іван Георгіевіч) (19.1.1901, г. Сеўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1973),
расійскі матэматык, стваральнік навук. школы па агульнай тэорыі сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. з 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927), дзе і працаваў з 1929 (з 1951 рэктар). У 1947—51 акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АНСССР. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцей, алг. геаметрыі, тапалогіі, матэм. фізіцы і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Тв.:
Избр. труды: Системы уравнений с частными производными. Алгебраическая геометрия. М., 1986;
Избр. труды: Дифференциальные уравнения. Теория вероятностей. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ШКА (Сяргей Антонавіч) (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 3;
К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІНО́ВІЧ (Ісак Майсеевіч) (23.1.1886, г. Магілёў — 28.4.1977),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Чл.-кар.АНСССР (1946). Правадз.чл. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956). Ген.-маёр-інжынер (1943). Засл. дзеяч навукі і тэхнікі Расіі (1944). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). З 1932 праф. Ваенна-інж. акадэміі, з 1933 — Маскоўскага інж.-буд. ін-та. Навук. працы па дынаміцы збудаванняў, вывучэнні ўздзеяння дынамічных нагрузак на пралёты мастоў і інш.інж. збудаванні, па гісторыі буд. механікі.
Тв.:
Расчет сооружений на импульсивные воздействия. М., 1970 (у сааўт.);
Вопросы теории статического расчета сооружений с односторонними связями. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ВІН (Захар Аляксандравіч) (28.8.1905, г. Магілёў — 11.8.1981),
расійскі хімік. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928) і працаваў у ім з 1931. З 1939 праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, у 1941—45 — упаўнаважаны па хіміі Дзярж.к-та абароны. З 1946 у Маскоўскім тэкст. ін-це. Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму (разам з І.Л.Кнунянцам). Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, якія дазваляюць уводзіць у макрамалекулу функцыян. групы любых тыпаў (1930—50), а таксама метады хім. мадыфікацыі цэлюлозных і сінт. валокнаў для атрымання матэрыялаў з вогнеахоўнымі, бактэрыцыднымі, масла- і воданепрымальнымі і інш. ўласцівасцямі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУНО́ВІЧ (Васіль Пятровіч) (н. 27.8.1934, в. Маркава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БПІ (1957) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1971 заг. лабараторыі). Навук. працы паматэм. мадэліраванні руху вады і дамешкаў у сістэмах вадацёкаў, стварэнні аўтаматызаваных сродкаў вымярэння колькасных і якасных характарыстык вады, па распрацоўцы вымяральных інфарм. і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтапрадуктаправодаў і інш. з выкарыстаннем касм. тэхналогій. Абгрунтаваў адзнакі вышынь сістэм дамбаў для аховы ад затапленняў у басейне р. Прыпяць.
Тв.:
Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. Л., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Анатоль Іванавіч) (13.11.1898, г. Віцебск — 8.5.1977),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Дац. (1961). Скончыў Віцебскі ін-тнар. адукацыі (1923). У 1930—33 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры), у 1935—71 у Віцебскім пед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы патэарэт. і практ. асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фауны стракоз, цвердакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Опыт промышленной выкормки дубового шелкопряда в колхозах Полесья Белорусской ССР // Уч. зап. Витебского гос. пед. ин-та. 1956. Вып. 5;
Материалы к изучению энтомофауны БССР: Стрекозы северо-восточной части Белорусской ССР (Odonata) // Там жа. 1957. Вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎ (Андрэй Андрэевіч) (н. 7.10.1931, в. Церахаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1985), праф. (1990). Скончыў БДУ (1954). З 1981 заг. аддзела ў Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі. З 1991 заг. аддзела ў Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы пасац. і эканам. дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сац.-дэмаграфічных працэсаў, сац.-дэмаўзнаўленчых і міграцыйных працэсаў на Беларусі, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1988—91 кансультант па народанасельніцтве Еўрап.эканам. камісіі ААН.
Тв.:
Население БССР. Мн., 1969;
Белоруссия в демографическом измерении. Мн., 1974;
Демографические основы народнохозяйственного планирования. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУЦЬ (Віталь Сцяпанавіч) (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
Тв.:
Физиология беременности и диспансерное наблюдение беременных женщин (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда И.В., Дуда В.И. Клиническое акушерство. Мн., 1997;
Артериальная гипотония у беременных и рожениц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЧНЫ СТАНО́К,
тып металарэзнага станка, на якім расточваюць адтуліны разцом ці інш. інструментам.
На гарызантальна-Р.с. з гарыз. шпіндэлем апрацоўваюць адтуліны з дакладнымі адлегласцямі паміж восямі ў дэталях складанай формы, а таксама робяць свідраванне, зенкераванне, рассвідроўванне, фрэзераванне адтулін, абточванне тарцоў дэталей і наразанне разьбы. Каардынатна-Р.с. з верт. шпіндэлем мае павышаную жорсткасць і забяспечаны дакладнымі вымяральнымі прыладамі, што дазваляе апрацоўваць адтуліны з асабліва дакладнымі адлегласцямі паміж восямі. Алмазна-Р.с. прызначаны для тонкага аддзелачнага расточвання адтулін алмазнымі ці цвердасплаўнымі разцамі пры высокіх скарасцях рэзання, малых падачах і глыбінях рэзання. Спецыялізаваныя Р.с. выкарыстоўваюць для апрацоўкі падобных па канфігурацыі, але розных па памерах загатовак.