ПЫ́ПІН (Аляксандр Мікалаевіч) (6.4.1833, г. Саратаў, Расія —9.12.1904),
рускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст; прадстаўнік культурна-гістарычнай школы. Акад. (1898, з 1891 чл.кар.) Пецярбургскай АМ. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1853). Друкаваўся з 1852. Супрацоўнічаў у час. «Отечественные записки», «Современник», «Вестник Европы». У маладосці быў пад ідэйным уплывам М.Г.Чарнышэўскага (свайго стрыечнага брата), потым прыхільнік памяркоўна-ліберальных, асветніцкіх поглядаў. Сярод яго прац: «Гісторыя славянскіх літаратур» (з У.Д.Спасовічам, 2-е выд., т. 1—2, 1879—81), «Гісторыя рускай літаратуры» (4-е выд., т. 1—4, 1911—13). У «Гісторыі рускай этнаграфіі» (т. 1—4, 1890—92) у 7 раздзелах 4-га т. ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па бел. этнаграфіі і фальклоры. Агляд гісторыі бел. этнаграфіі зрабіў у цеснай сувязі з гіст. і культ. развіццём Беларусі; этнагр. навуку і л-ру разглядаў як форму выражэння самасвядомасці народа, сцвярджаў нац. самабытнасць бел. народа, аналізаваў дзейнасць даследчыкаў бел.нар. творчасці, этнографаў П.В.Баброўскага, І.І.Насовіча, Ю.Ф.Крачкоўскага, Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна і інш.Працы П. вызначаюцца глыбінёй даследавання праблем, перакананасцю думкі, багаццем фактычнага, у многіх выпадках арыгінальнага матэрыялу.
Літ.:
Сакулин П.Н. А.Н.Пыпин: Его науч. заслуги и обществ. взгляды. М., 1905;
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ (Андрэй Дзмітрыевіч) (8.12.1879, г. Разань — 16.6.1940),
рускі геолаг. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). Выкладаў у Маскоўскім ун-це, Горнай акадэміі, Межавым і Геолагаразведачным ін-тах. Даследчык геал. будовы Еўрап. часткі СССР, Казахстана, Сярэдняй Азіі і інш. Кіраваў вывучэннем Курскай магнітнай анамаліі. Навук.працы па рэгіянальнай геалогіі, стратыграфіі, тэктоніцы, петраграфіі асадкавых пародаў, палеагеаграфіі і інш. Прэмія імя У.І.Леніна (1928).
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. М., 1952—54.
Літ.:
Гордеев Д.И. А.Д.Архангельский, 1879—1940. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Валянцін Васілевіч) (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук.працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПІРАНТУ́РА [ад лац. aspirans (aspirantis) які імкнецца да чаго-н.],
асноўная форма падрыхтоўкі навук. і навук.-пед. кадраў у некаторых краінах і на Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і н.-д. установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасць да навук.-пед. і н.-д.працы і вытрымалі ўступныя экзамены. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены, рыхтуюць да абароны дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СТАН ((Aston) Фрэнсіс Уільям) (1.9.1877, г. Харбарн, Вялікабрытанія — 20.11.1945),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1921), замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім ун-тах. Навук.працы па атамнай і ядз. фізіцы, радыехіміі. Сканструяваў першы масспектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хім. элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект масаў шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў. Нобелеўская прэмія 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук.працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПЕ́НЯ (Павел Васілевіч) (27.12.1901, в. Маглысоўшчына Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 13.11.1981),
бел. гігіеніст. Д-рмед.н. (1958), праф. (1967). Засл. дз. навукі Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1927). З 1937 дырэктар Бел. санітарнага ін-та. У 1946—63 дырэктар Бел.сан.-гігіенічнага НДІ; у 1968—73 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па вывучэнні гідрахім. асаблівасцяў крыніц водазабеспячэння для складання воднага кадастру, ген. схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі.
Тв.:
Биологические пруды в практике очистки сточных вод. Мн., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВІ́ЦЯНАЎ (Канстанцін Васілевіч) (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969),
савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1953), правадз.чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АНСССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАГРА́ДСКІ (Міхаіл Васілевіч) (24.9.1801, в Пашэнаўка Казельшчынскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.1.1862),
рускі матэматык і механік, адзін з заснавальнікаў Пецярбургскай матэм. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Харкаўскім ун-це (1817—20), у Парыжы (1822—27). З 1828 праф.ВНУ Пецярбурга. Навук.працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і тэарэт. механіцы. Сфармуляваў агульны варыяцыйны прынцып для некансерватыўных сістэм, адкрыў найменшага дзеяння прынцып (незалежна ад У.Гамільтана), даказаў тэарэму аб пераўтварэнні інтэгралаў (гл.Астраградскага формула).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЦЭНАЛО́ГІЯ (ад біяцэноз + ...логія),
навука пра згуртаванні жывых арганізмаў — біяцэнозы; частка біягеацэналогіі. Вывучае ўзнікненне, развіццё, структуру, размеркаванне ў прасторы, прадукцыйнасць і дынаміку біяцэнозу, узаемаадносіны паміж рознымі біяцэнозамі і асобнымі іх кампанентамі. Некаторыя вучоныя лічаць біяцэналогію раздзелам экалогіі і геабатанікі. На развіццё біяцэналогіі вял. ўплыў зрабілі працыамер. заолага В.Шэлфарда, рус. біёлагаў І.К.Пачоскага, С.А.Зярнова, Д.М.Кашкарава, бел. вучоных Г.Г.Вінберга, І.Д.Юркевіча і інш. Даследаванні па біяцэналогіі ўключаюць мадэліраванне біяцэналагічных працэсаў, маніторынг і прагназаванне. На Беларусі даследаванні ў галіне аграбіяцэналогіі праводзяцца ў НДІ аховы раслін.