аб’екты рыбалоўства і рыбаводства, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для харчавання і атрымання прадуктаў тэхн. перапрацоўкі (кармавая мука, рыбін тлушч, арган. тукі, скура, клей і інш.). Асн. П.р.: акулы, акунёвыя, асятровыя, камбалавыя, карпавыя, кефалевыя, ласасёвыя, селядцовыя, скарпенавыя (марскі акунь), скумбрыевыя, сомавыя, стаўрыдавыя, трасковыя, тунцовыя і інш. Адрозніваюць асн. (шматлікія) і пабочныя (нешматлікія) віды П.р., колькасць якіх залежыць ад экалагічных умоў вадаёма і можа змяняцца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На Беларусі каля 40 відаў П.р. У прамысл. уловах пераважаюць плотка, лешч, шчупак, карась, акунь, гусцяра, карп (сазан) і інш. Гадавы ўлоў азёрна-рачной рыбы 966 т (з азёр 608 т, з рэк 203 т, з вадасх. 155 т); з сажалак каля 4,5 тыс.т, пераважна карпа (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХАЕ́ДЫ (Mallophaga),
атрад насякомых. 2 падатр.: П. сапраўдныя (Amblycera) і пёра- і валасаеды (Ischnocera). Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты млекакормячых (валасаеды) і птушак (пер’яеды — Philopteridae). Жывуць на пёрах, валасах, скуры, унутры стрыжня пяра, у роце гаспадароў. Большасць прыстасавана да пэўных гаспадароў; пры масавым заражэнні зніжаюць іх жыццяздольнасць. На Беларусі каля 20 відаў; найб. трапляюцца пер’яеды: галубіны (Columbicola columbae), качыны (Anatoecus dentatns), курыны (Goniocotes gallinae) і інш., з валасаедаў — кашэчы і сабачы.
Даўж. да 11 мм. Цела пляскатае, бяскрылае. укрытае шчацінкамі, жоўта-карычневае. Вочы рэдукаваныя. Вусікі кароткія, 3—5-членікавыя. Ротавыя органы грызучыя. Кормяцца пер’ем, валасамі, арагавелымі часцінкамі і эпідэрмальнымі лускавінкамі скуры, крывёю. Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫЯ ВАЎКІ́.
філанты (Philanthus), род рыючых вос атр. перапончатакрылых. Каля 135 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі найб. пашыраны П.в. звычайны (P. triangulum), які селіцца вял. калоніямі паблізу пчальнікоў і шкодзіць пчалярству.
Даўж. да 17 мм. Цела чорнае, сегменты брушка з жоўтымі палосамі. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, Праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак. Самка будуе ў глебе верт. норку глыб.каля 1 м з бакавымі камерамі, дзе развіваюцца лічынкі. Палююць на пчол меданосных, паралізуюць іх джалам і прыносяць у гняздо на корм лічынкам. Ператварэнне поўнае. Зімуе лічынка. За год 1 генерацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ ПАНТЭО́Н,
помнік стараж.-рым. архітэктуры ў Рыме. Узведзены каля 118—125 (арх. Апаладор з Дамаска) у гонар усіх багоў пры імператару Адрыяне на месцы аднайм. храма часоў імператара Агрыпы (27 да н.э). Велічная ратонда, перакрытая паўсферычным купалам (дыяметр больш як 43 м) з кесонамі, у цэнтры з адтулінай (дыяметр каля 9 м) для асвятлення інтэр’ера. Уваход вылучаны порцікам з 16 калон з карынфскімі капітэлямі. У інтэр’еры па перыметры размешчаны нішы прамавугольнай і круглай формы. У сярэднія вякі Р.п. ператвораны ў касцёл ; цяпер — нац. маўзалей, дзе пахаваны Рафаэль, арх. Б.Перуцы і Дж.Віньёла, каралі Віктар. Эмануіл II, Умберта I, каралева Маргарыта і інш. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІК (Eupatorium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Амерыцы, некат. ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. канапляны (E. cannabinum). Трапляецца на вільготных берагах рэк, азёр, каля балот і інш. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Р. духмяны (E. aromaticum) і пурпуровы (E. purpureum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамыя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, чаргаванае, радзей у кальчаках, суцэльнае або рассечанае. Лейкападобныя кветкі ў кошыках, сабраных у агульнае шчыткаладобнае суквецце. Плод — сямянка. Р. канапляны — лек. (мачагонны, ванітоўны, танізоўны, ранагаючы сродак), тэхн. (сцёблы даюць грубае валакно), фарбавальная (з лісця і кораня атрымліваюць сінюю і чорную фарбы), алейная (насенне мае да 25% алею), дэкар., ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБА́КА СВО́ЙСКІ (Canus fimiliarus),
млекакормячая жывёла сям. сабачых. Паходзіць ад воўка, прыручаны каля 10 тыс. гадоў да н.э. Вядома каля 400 сучасных парод, якія адрозніваюцца памерамі, экстэр’ерам, паводзінамі. Падзяляюцца на 3 асн. групы: дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі, паляўнічыя сабакі, службовыя сабакі.
Тыповыя драпежнікі. Маюць 42 зубы (12 разцоў, 4 клыкі, 26 карэнных), з іх найб. развіты клыкі. Канечнасці пальцаходныя; на пярэдніх лапах па 5 пальцаў (адзін не кранаецца зямлі), на задніх па 4. Развіты слых, зрок, нюх. Добра бегаюць, скачуць, плаваюць. Мозг развіты. Дрэсіруюцца з разнастайнымі мэтамі. Палавой спеласці самкі дасягаюць у 7—8, самцы ў 10—12 мес. Цяжарнасць 58—65 сут. Нараджаюць 1—18 сляпых, глухіх, без зубоў шчанят. Жывуць 10—12 гадоў. Гл. таксама Сабакагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІ́Н (Станіслаў) (каля 1818—15.2.1863),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Служыў чыноўнікам на Гродзеншчыне, пасля выхаду ў адстаўку кіраваў маёнткам у Бельскім пав.Чл.Віленскай археалагічнай камісіі. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі па сельскай гаспадарцы і эканоміцы. Паплечнік К.Каліноўскага і В.Урублеўскага па Гродзенскай рэв.-дэмакр. арг-цыі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газ.«Мужыцкая праўда». У пач. 1863 як нам. гродзенскага ваяводы фарміраваў паўстанцкія атрады на сумежжы Беларусі і Польшчы, удзельнічаў у баях пад Сямяцічамі (6—7.2.1863), у партыз. рэйдзе Р.Рагінскага ў глыб Беларусі. Пасля захопу паўстанцамі г. Пружаны 13.2.1863 з групай байцоў аддзяліўся ад Рагінскага, каб вярнуцца пад Сямяцічы. Загінуў у баі каляв. Рэчыца Пружанскага пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХАСЭ́ (San José),
горад, сталіца Коста-Рыкі. Знаходзіцца на міжгорным вулканічным плато на выш.каля 1100 м, паблізу дзеючых вулканаў Ірасу і Поас. Каля 1,3 млн.ж. з прыгарадамі (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Паліт., культ. і прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., металаапр., гарбарна-абутковая, тэкст., тытунёвая. 2 ун-ты. Акадэмія гісторыі і мовы. Нац.тэатр. Музеі: Нац., Туземны. Арх. помнікі калан. перыяду. Частыя землетрасенні.
Засн. ў 1738 іспанцамі. У 1755 сюды прымусова перасялілі жыхароў далін Асеры і Эрэдыя. У 1813 атрымаў гар. правы. У 2-й пал. 18 ст. ў сувязі з ростам плантацый тытуню стаў цэнтрам тытунёвай вытв-сці. З 1823 сталіца Коста-Рыкі (разам з г. Картага, амаль поўнасцю разбураным вывяржэннем вулкана Ірасу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЙ РА́ДАНЕ́ЖСКІ (свецкае Варфаламей Кірылавіч; каля 1321, с. Варніцы Яраслаўскай вобл., Расія — 25.9.1391),
расійскі царкоўны і паліт. дзеяч. У 1330—40 разам з братам заснаваў Троіцкі манастыр (гл.Троіца-Сергіева лаўра), каля 1353—91 яго ігумен. Увёў у манастыры агульнажыційны статут, якім скасавана асобнае пражыванне манахаў. Пры падтрымцы велікакняжацкай улады, рус. мітрапаліта і канстанцінопальскага патрыярха пашырыў статут на інш. манастыры Паўн.-Усх. Русі, што паспрыяла аб’яднанню манастыроў і ператварэнню іх у буйныя феад. карпарацыі. Паплечнік вял.кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога, у 1380 дапамог яму ў падрыхтоўцы Кулікоўскай бітвы, у 1385 уладжваў канфлікт паміж Данскім і разанскім кн. Алегам. С.Р. кананізаваны рус.правасл. царквой (1452). «Жыціе» С.Р. ў 1418 напісаў Епіфаній Прамудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІД КАМПЕАДО́Р [Cid Campeador, сапр.Дыяс дэ Бівар (Díaz de Bivar) Радрыга; каля 1043, Бівар, каляг. Бургас, Іспанія — 10.7.1099],
палкаводзец у час Рэканкісты, ісп. нацыянальны герой. Служыў каралю Санча II, разам з якім выхоўваўся пры двары. Пасля забойства Санча II (1072) на службе ў караля Альфонса VI Ліёнскага і Кастыльскага. Трапіў у няміласць, з 1081 у ссылцы; служыў правадыру маўраў Сарагосы. Пасля прымірэння ў 1086 з Альфонсам VI падпарадкаваў яму ўсе тэр. на У Іспаніі. У 1094 атрымаў перамогу над Альмаравідамі ў бітве за Валенсію, якой кіраваў да сваёй смерці як самастойны манарх. Вобраз С.К. адлюстраваны ў ісп.нар. эпасе «Песня пра майго Сіда», у творах П.Карнеля, І.Гердэра і інш.