ГА́ЛКІН (Ілья Савіч) (1.8.1898, в. Панасюкі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 7.4.1990),
савецкі гісторык. Праф. (1943), д-ргіст.н. (1956), засл. дз. нав. Расіі. Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (МДУ; 1932). Прарэктар (1941—43 і 1956—59) і рэктар МДУ (1943—48). Заг. кафедры новай і найноўшай гісторыі МДУ (1950—80). Працы (больш за 200) па гістарыяграфіі і метадалогіі гіст. навукі, методыцы выкладання гісторыі ў ВНУ, гісторыі Германіі, міжнар. адносін, рабочага руху і інш.Чл. рэдкалегіі час. «Новая и новейшая история».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПО́НЕНКА (Васіль Іванавіч) (н. 13.4.1928, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це фотабіялогіі, з 1988 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук.працы па абнаўленні хларафілу і актыўнасці фотасінтэтычнага апарата, назапашванні радыенуклідаў раслінамі і іх прадукцыйнай здольнасці.
Тв.:
Влияние внешних факторов на метаболизм хлорофилла. Мн., 1976;
Обновление хлорофилла и продуктивность растений. Мн., 1996 (разам з Г.М.Нікалаевай, С.М.Шаўчук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІНАЎ (Павел Фёдаравіч) (1796, г. Магілёў — 21.10.1865),
рускі батанік-сістэматык, урач. Д-р медыцыны (1824), праф. (1832). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1820), выкладаў у ёй з 1825. Выказаў ідэю адзінства развіцця свету. Разглядаў сістэматыку раслін і жывёл у сувязі з іх эвалюцыяй. Стварыў арыгінальную сістэму развіцця расліннага і жывёльнага свету. Аўтар першай у Расіі працы па тэхн. мікалогіі: «Грыбы, цвілі і пылавікі ў медыка-паліцэйскіх і іншых адносінах» (1848).
Літ.:
Русские ботаники: Биографо-библиогр. словарь. Т. 3. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА (Мікалай Іванавіч) (н. 26.1.1930, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1956). У 1959—81 у Бел.НДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі. У 1982—88 у Ін-це праблем кіравання. З 1994 у НДЭІ Мінэканомікі Беларусі. Навук.працы па праблемах удасканалення гасп. механізму с.-г. прадпрыемстваў, распрацоўкі сабекошту і цэнаўтварэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў прыродных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення. Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геаграфіі відаў прыродных рэсурсаў, забяспечанасці імі галін прам-сці і іх ролі ў дыферэнцыяцыі гаспадаркі, выяўленне і аналіз тэр. спалучэнняў рэсурсаў, вызначэнне шляхоў комплекснага іх выкарыстання з улікам экалагічных наступстваў, прагнозы стану рэсурснай базы нар. гаспадаркі. Вызначае таксама геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы і гасп. спецыялізацыю. Выкарыстоўвае матэм., геафіз., аэракасм., картаграфічны, параўнальна-апісальны і экспедыцыйны метады даследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦШПРУНГ ((Hertzsprung) Эйнар) (8.10.1873, г. Фрэдэрыксбарг, Данія — 21.10.1967),
дацкі і нідэрландскі астраном. Чл. Нідэрландскай, Дацкай, чл.-кар. Парыжскай АН. Скончыў Капенгагенскі політэхн.ін-т (1898). Праф. астраноміі ў гарадах Гётынген, Патсдам, Лейдэн. У 1935—45 дырэктар абсерваторыі Лейдэнскага ун-та. Навук.працы па эвалюцыі зорак. Увёў раздзяленне зорак на гіганты і карлікі. Пабудаваў залежнасць зорнай велічыні ад спектральнага класа зорак (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Упершыню выкарыстаў фатаграфію для вывучэння падвойных зорак (1914—19).
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЗЕЛЬ (Інакенцій) (каля 1600—28.1.1683),
украінскі мысліцель, культ. і царк. дзеяч. Скончыў Кіева-Магілянскую калегію (1642), у 1645—50 яе прафесар, з 1646 рэктар. Архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1656). Рэдагаваў «Кіева-Пячэрскі пацярык» (1661). Абароне праваслаўя прысвечаны яго працы «Старая вера» (1668), «Пра сапраўдную веру» (не захавалася). У кн. «Свет з Богам чалавеку» (1669) элементы гуманізму. У «Курсе агульнай філасофіі» (1645—47; рукапіс захоўваецца ў б-цы АН Украіны) выкладзены асновы арыстоцелеўскай філасофіі з элементамі хрысц. тэалогіі. Гізелю прыпісваецца складанне «Сінопсіса» (1674).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРТАНІ́Я (ад гіпер... + грэч. tonos напружанне),
павышэнне напружанасці (тонусу) мышцаў і інш. тканак і органаў. Бывае пры парушэнні метабалізму і электралітнага абмену ў мышачных валокнах ці пры расстройствах нерв.-эндакрыннай рэгуляцыі тонусу. Тэрмін гіпертанія азначае таксама павышаны крывяны (артэрыяльны) ціск, сімптом гіпертанічнай хваробы і інш. сасудзістых хвароб. Адрозніваюць гіпертанію пры гіпертанічнай хваробе, сімптаматычную, якая з’яўляецца сімптомам асн. хваробы (нырачная, эндакрынная, цэрэбральная і інш.), і часовую (гіпертэнзію) ад псіхічных, тэмпературных, болевых уздзеянняў і фіз.працы. Часовая гіпертанія не выклікае гемадынамічных і марфалагічных змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛІКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж.НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук.працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.
Тв.:
Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.А.Прахарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДЖЫ ((Golgi) Каміла) (7.7.1844, г. Картэна, Італія — 21.1.1926),
італьянскі гістолаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1905). Скончыў Падуанскі ун-т (1865). З 1875 праф. ун-та ў г. Павія. Навук.працы па нейрагісталогіі і мікрамарфалогіі нерв. сістэмы. Распрацаваў хромасярэбраны метад прыгатавання прэпаратаў нерв. тканкі (1873). Вызначыў 2 тыпы нерв. клетак; апісаў адменны ўнутрыклетачны арганоід — Гольджы комплекс і інш. Даследаваў патамарфалогію мозга пры псіхічных хваробах, вызначыў гісталагічную дыферэнцыроўку паміж саркомай і гліёмай. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з Рамонам-і-Кахалем).