КУ́РАНТ ((Courant) Рыхард) (8.1.1888, г. Люблінец, Польшча — 27.1.1972),
амерыканскі матэматык. Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1910), дзе і працаваў у 1920—33. З 1934 праф. Нью-Йоркскага ун-та. Навук.працы па тэорыі канформных адлюстраванняў, краявых задачах матэм. фізікі, варыяцыйным злічэнні. Аўтар многіх манаграфій і падручнікаў.
Тв.:
Рус.пер. — Курс дифференциального и интегрального исчисления. Т. 1. 4 изд. М., 1967;
Т. 2. 2 изд. М., 1970;
Методы математической физики. Т. 2. Уравнения с частными производными. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРГА́ННЕ,
2 курганныя могільнікі 11—12 ст. паміж в. Курганне Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. і р. Дабасна. У адным могільніку пахавальны абрад — трупапалажэнне на спіне галавой на 3, трапляецца трупаспаленне. Знойдзены ганчарная кераміка, пярсцёнкападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы; шкляныя, сердалікавыя, бурштынавыя і металічныя пацеркі; металічныя прылады працы і інш. Могільнік належаў радзімічам. У другім могільніку пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў яме. Знойдзены ганчарная кераміка, жал. нож, шкляныя залачоныя і сердалікавыя, буйназярністыя яйкападобныя пацеркі. Належаў дрыгавічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЎШЫ́ННІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 21.1.1936, в. Альхоўка Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук.працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, прафілактыцы анкалагічных і гематалагічных захворванняў у дзяцей.
Тв.:
Комплексная коррекция нарушений гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью и ее терапией у детей // Педиатрия. 1990 № 4;
Гематологические болезни у детей. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ШНЕР (Юрый Захаравіч) (н. 18.4.1936, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1998). Скончыў Гур’еўскі пед.ін-т (1959). З 1981 у Магілёўскім пед. ін-це. Навук.працы па праблемах выхавання і вытв. навучання ў сістэме прафес.-тэхн. адукацыі.
Тв.:
Система воспитательной деятельности мастера производственного обучения профтехучилища. М., 1992;
Мастер и личность учащегося: гуманист. аспект. М., 1994 (у сааўт.);
Воспитательная деятельность мастера производственного обучения профтехучилища: (вопросы теории и практики) Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́Н (Сяргей Раманавіч) (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДУ́ЦЬКА (Мікалай Іосіфавіч) (н. 25.9.1936, в. Іванічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1974), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967). З 1974 у Бел.эканам. ун-це. Навук.працы па праблемах бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу ў прамысловасці і на прадпрыемствах малога бізнесу.
Тв.:
Учет основных средств и нематериальных активов. Мн., 1993;
Учет, контроль и анализ материальных ресурсов. Мн., 1997;
Учет, контроль и анализ денежных средств, расчетных и кредитных операций. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПШЫ́Н (Валерый Міхайлавіч) (н. 11.1.1938, г.п. Малочнае Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1959), дзе і працаваў (у 1987—90 нач. кафедры). З 1998 у Ін-це сучасных ведаў. Навук працы па радыётэхніцы, спосабах вымярэння адлегласцей у радыёлакацыі.
Тв.:
Применение аппарата структурных функций при построении систем автоматической подстройки частоты (разам з У.В.Акімцавым) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1987. Т. 30, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЬ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па стварэнні новай тэхнікі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і пакетафармавальных машын малой энергаёмістасці.
Тв.:
Теоретические основы исследования процессов формирования пакетов круглых лесоматериалов // Технология и оборудование заготовки и переработки древесины. Мн., 1988. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ ((Levi-Montalcini) Рыта) (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук.працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Уладзімір Піліпавіч) (22.3. 1908, в. Падлессе Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.8.1975),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БСГА (1929). З 1938 нам. дырэктара, у 1944—68 рэктар, адначасова з 1933 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук.працы па вывучэнні хім. саставу і пажыўнасці кармоў, мікраэлементным жыўленні с.-г. жывёлы.
Тв.:
Состав и питательность кормов Белоруссии. Мн., 1962 (у сааўт.);
Аминокислотный состав протеина кормов. Мн., 1971 (у сааўт).