ПАЎЛО́ВІЧ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 2.7.1930, г. Красілаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і магнітабіялогіі. Д мед. н., праф. (1970). Скончыў Івана-Франкоўскі мед. ін-т (1954). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1998 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па мед. мікрабіялогіі, механізме ўздзеяння магн. палёў на мікраарганізмы, магнітаадчувальнасці і ўспрымальнасці жывых арганізмаў і іх тканак (у т. л. хворых), перыёдыцы росту і біял. актыўнасці магнітаўспрымальных арганізмаў.

Тв.:

Магниточувствительность и магнитовосприимчивость микроорганизмов. Мн., 1981;

Магнитная восприимчивость организмов. Мн., 1985;

Основы иммунологии. 2 изд. Мн., 1998.

т. 12, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕТРАКАВЕ́Ц (Марк Іосіфавіч) (н. 10.4.1937, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне трыбалогіі. Д тэхн. н. (1993). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механіцы дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і разліку высакахуткасных вузлоў трэння.

Тв.:

Трение и износ материалов на основе полимеров. М., 1976 (у сааўт.);

Механика дискретного фрикционного контакта. Мн., 1990 (разам з А.​І.​Свірыдзенкам, С.​А.​Чыжыкам);

Русско-белорусско-английский толковый словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель, 1996 (разам з А.​В.​Халадзілавым, Т.​П.​Піліповіч).

т. 12, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛУ́ЖНІКАЎ (Віктар Мікалаевіч) (18.7.1931, г. Стаўрапаль, Расія — 1.1.1998),

бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1953). У 1961—97 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па метадалогіі складання водагасп. балансаў і гідралагічных разлікаў у розных прыродных і гасп. умовах, аптымізацыі рэжымаў і параметраў водагасп. сістэм, прагназіраванні ў галіне выкарыстання і аховы вод.

Тв.:

Вилейско-Минская водная система. Мн., 1987 (у сааўт.);

Использование и охрана малых рек. Мн., 1989 (у сааўт.).

В.​С.​Усенка.

т. 12, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАХАРЭ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (16.7.1938, с. Шадрына Казульскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 5.2.1992),

бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д тэхн. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Артыл. радыётэхн. акадэмію ў Харкаве (1960). З 1963 у Мінскім вышэйшым ваенным інж. вучылішчы (з 1976 нач. кафедры). Навук. працы па тэарэт. асновах кіравання надзейнасцю і якасцю складаных радыётэхн. сістэм, распрацоўцы фізіка-стат. мадэлей парушэння ў работаздольнасці элементаў электроннай тэхнікі.

Тв.:

Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.​Ф.​Голікавым);

Обеспечение безотказности микроэлектронной радиоаппаратуры на этапе производства. Мн., 1989 (разам з І.​Я.​Ліцвінскім, А.​М.​Смірновым).

т. 13, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ХАРАВА (Святлана Міхайлаўна) (н. 3.4.1939, Мінск),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1991), праф. (1994). Скончыла БДУ (1961). У 1961—67 працавала ў СМ Беларусі. З 1970 выкладае ў БДУ. Навук. працы па лінгвістыцы, лінгвакультуралогіі, этналінгвістыцы, русістыцы: «Славяна-балтыйскія сінтаксічныя ізаглосы» (1993), «Нацыянальна-культурны кампанент тэксту» (1994), «Вертыкальнае сінтаксічнае поле як разнавіднасць карэляцыі» (1999) і інш.

Тв.:

Синтаксис переходной русско-белорусской зоны: Ареально-типол. исслед. Мн., 1991;

О переходном характере белорусского синтаксиса. Мн., 1998;

Еще раз о языковой непрерывности. Мн., 1999;

Глагол и динамический аспект русской языковой и концептуальной картины мира. Мн., 1999.

т. 13, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРУ́ДНІКАЎ (Віктар Сяргеевіч) (н. 29.12.1949, в. Куляшова Буда Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1972). З 1976 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы на імунаморфагенезе ў жывёл пры захворваннях і вакцынацыях, уплыве на яго імунастымулятараў.

Тв.:

Иммуноморфологические изменения у поросят при пероральной вакцинации против сальмонеллеза // Ветеринария. 1990. №10;

Вскрытие животных и дифференциальная патаморфологическая диагностика болезней. Мн., 1998 (у сааўт.);

Болезни кожи собак и кошек. Мн., 2000 (разам з М.​Ф.​Карасёвым).

т. 13, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЧКО́Ў (Герман Фёдаравіч) (н. 3.1.1936, с. Братаўшчына Пушкінскага р-на Маскоўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне суд. медыцыны. Д мед. н. (1979), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1960). З 1965 у Мінскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па медыка-сац. аспектах смерці людзей у дзіцячым і юнацкім узросце, малекулярна-генет. ідэнтыфікацыі чалавека і біял. аб’ектаў.

Тв.:

Служебное и уголовное разбирательство профессиональных правонарушений медицинских работников // Организационно-правовые основы врачебной деятельности. Мн., 1991;

Исследование трупов новорожденных (разам з У.​Р.​Навуменкам) // Судебно-медицинское исследование трупа. М., 1991.

т. 13, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЫ́ХЦІН (Вадзім Якаўлевіч) (7.2.1938, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна — 22.10.1997),

бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Д тэхн. н. (1990). Брат А.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1961). З 1972 у НДІ ЭВМ (у 1987—94 дырэктар), адначасова ў 1973—84 праф. Мінскага вышэйшага зенітна-ракетнага вучылішча. Навук. працы па выліч. машынах, комплексах і сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола 1970. Дзярж. прэмія СССР 1983.

Тв.:

Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., 1972 (разам з В.​У.​Пржыялкоўскім, Г.​Дз.​Смірновым);

Персональные компьютеры Единой системы ЭВМ. М., 1988 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТКЕ́ВІЧ (Міхаіл Міхайлавіч) (2.8.1934, в Юзафова Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 28.11.1999),

бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д мед. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1960), працаваў у ім (з 1970 прарэктар); з 1977 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры, у 1985—96 дэкан). Навук. працы па вызначэнні ступені цяжкасці цялесных пакалечанняў, спосабах выяўлення відавой прыналежнасці тканак, ідэнтыфікацыі асобы.

Тв.:

К методике идентификации личности по черепу методом фотосовмещения (разам з М.​У.​Лісаковічам, Л.​А.​Яфімавым) // Судебно-медицинская экспертиза. 1984. №4;

Судовая медыцына. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 13, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́БАЎ (Канстанцін Паўлавіч) (н. 24.4.1910, г. Данецк, Украіна),

бел. вучоны ў галіне гісталогіі і цыталогіі. Д мед. н., праф. (1960). Скончыў Новачаркаскі с.-г. ін-т (1932) і Іванаўскі мед. ін-т (1947). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1970 заг. кафедры), у 1972—85 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, узростава-функцыян. і радыяцыйнай гісталогіі і цыталогіі.

Тв.:

Возрастная адаптация сердца к физической тренировке (в эксперименте). Мн., 1969 (разам з Н.​М.​Патапавай);

Структура и функции ведущих систем растущего организма при физической нагрузке. Мн., 1972.

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)