(н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). У 1956—92 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Тв.:
В семье заболел ребенок Мн., 1975;
Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА Міхаіл Мікалаевіч
(н. 6.5. 1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). У 1958—91 дырэктар Бел.НДІ фтызіятрыі і пульманалогіі, з 1971 адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1991—98 заг. кафедры). Навук. працы па функцыянаванні ўнутр. органаў і сістэм пры паталогіі органаў дыхання, удасканаленні дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання, барацьбе з туберкулёзам.
Тв.:
Туберкулез органов дыхания и отягощающие его факторы. Мн., 1985 (у сааўт.);
Руководство по фтизиатрии. 2 изд. Мн., 1991 (разам з С.І. Суднікам, С.А Собалем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КІН Гаўрыіл Якімавіч
(Іаакімавіч; 6.4.1812, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 21.5.1885),
рускі харавы дырыжор, педагог. Сын прыгоннага. З 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на волю. З 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узначальваў мужчынскі хор С.Дз.Шарамецева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. З М.Балакіравым заснаваў Бясплатную муз. школу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і пералажэнняў для хору, дапаможнікаў «Кароткая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных школах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́МІ
(Lomami),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, левы прыток р. Конга. Даўж. каля 1500 км, пл. басейна 110 тыс.км2. Пачынаецца на плато Катанга, цячэ на Пн у глыбокай даліне, парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1700 м3/с. Пад’ём узроўню вады ў сезон дажджоў з вер. да красавіка. Суднаходная на 330 км ад вусця. У вусці — г. Ісангі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МАН Мікалай Афанасьевіч
(н. 1.1.1941, в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1963). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, з 1974 вучоны сакратар Аддзялення біял. навук Нац.АН Беларусі, з 1979 заг. лабараторыі, з 1997 адначасова нам. дырэктара Ін-та эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па марфафізіял. заканамернасцях структурна-функцыян. арганізацыі раслін, біял. асновах павышэння прадукцыйнасці с.-г. раслін і ўстойлівасці іх аграфітацэнозаў, эвалюцыйных аспектах фарміравання функцыян. сістэм аўтатрофаў. Прапанаваў гіпотэзу аб перыядычнасці светлавых крызісаў у эвалюцыі жыцця на Зямлі.
Тв.:
Биологический потенциал ячменя: Устойчивость к полеганию и продуктивность Мн., 1984 (разам з Н.М. Стасенка, С.А. Калер);
Потенциал продуктивности хлебных злаков: Технол. аспекты реализации. Мн., 1987 (разам з Б.Н. Янушкевічам, К.І. Хмурцом);
Методическое руководство по исследованию смешанных агрофитоценозов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МАН Пётр Аляксандравіч
(н. 11.7.1949, в. Маласельцы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, акцёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў Бел. т-ры імя Я. Коласа ў Віцебску. Друкуецца з 1970. У зб-ках паэзіі «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кнізе аповесцей «Астравы» (1989) — прыгажосць роднай зямлі, трывогі і клопаты сучасніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНО́ВІЧ Ніна Іосіфаўна
(н. 27.8. 1951, в. Лапічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1977, клас А.Кагадзеева). З 1976 хормайстар, з 1991 гал. хормайстар Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Спектаклі, пастаўленыя з яе ўдзелам, вызначаюцца высокай якасцю харавога гучання: «Новая зямля» Ю.Семянякі, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі, «Візіт дамы» С.Картэса, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Рыгалета», «Набука», «Дон Карлас» Дж.Вердзі, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці, «Турандот» Дж.Пучыні, вак.-харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа, балет «Страсці» А.Мдывані (хар. фінал). У рэпертуары Л. таксама буйныя творы хар. класікі, у т.л. Рэквіем Вердзі. Адна з арганізатараў (1990) Дзіцячага муз.т-ра-студыі пры Нац. т-ры оперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНО́САВА ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым ак. Распасціраецца ад Новасібірскіх а-воў праз цэнтр.ч. акіяна да в-ва Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шыр. ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Найменшая глыб. над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу. Адкрыты у 1948 сав. экспедыцыямі. Названы ў гонар М.В. Ламаносава.
у Атлантычным ак. Працягласць каля 5000 км. Шыр. ад 370—440 км на 3 да 185—220 км на У. Макс. скорасць цячэння 3,6 км/гадз у сярэдняй ч. патоку. Рухаецца на У паміж 2°паўд. ш. і 22° паўн, ш. на глыб. ад 50 да 200 м пад Паўднёвым Пасатным цячэннем, якое ідзе на 3. Адкрыта ў 1959 сав. экспедыцыяй на судне «Міхаіл Ламаносаў». Назва ад імя судна.