ПІ́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1940—54 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл. агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., бел. і рус. мовы і л-ры, гісторыі, з 1944 завочнае і падрыхтоўчае, пазней і вячэрняе. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі знішчылі навуч. корпус, абсталяванне, б-ку. Аднавіў работу 1.10.1944. За 1944—54 падрыхтаваў больш за 1000 настаўнікаў.
т. 12, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наваполацкі політэхнічны інстытут 8/497; 10/407; 11/642—643; 12/706 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў Гродне ў 1958. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: лячэбна-прафілактычны, педыятрычны, медыка-псіхалагічны, па падрыхтоўцы мед. сясцёр з вышэйшай адукацыяй; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае (ф-т мед. сясцёр). Аспірантура з 1964, савет па абароне дысертацый з 1996. Мае 44 кафедры, 2 цэнтры (рэсп. гематалагічны, эндакрыналагічны), 3 н.-д. лабараторыі (рэсп. наркалагічная, цэнтр., арытмалагічная), а таксама выдавецкі цэнтр, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, манаграфіі.
т. 5, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў Гродне ў 1951. Рыхтуе аграномаў і заатэхнікаў розных спецыялізацый. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, аховы раслін, завочны, павышэння кваліфікацыі; падрыхтоўчае аддзяленне. З мэтай укаранення сістэмы бесперапыннай адукацыі праводзіць прыём выпускнікоў с.-г. тэхнікумаў на 3-і курс ін-та. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыю, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, рэкамендацыі па арг-цыі і тэхналогіі с.-г. вытв-сці.
т. 5, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1966 у Брэсце як інж.-буд. ін-т. З 1989 політэхнічны ін-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: буд., водазабеспячэння і гідрамеліярацыі, электронна-мех., эканам., завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Мае н.-д. лабараторыі: «Пульсар» (даследаванне і рэалізацыя тэхналогіі пульсуючага гарэння); трываласці, надзейнасці і даўгавечнасці буд. канструкцый і іх элементаў; саманапружаных канструкцый.
Г.В.Сегянюк.
т. 3, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т імя Н.К.Крупскай.
Засн. ў 1952 у г. Мазыр на базе Мазырскага настаўніцкага інстытута. Імя Крупскай прысвоена ў 1964. У 1998/99 навуч. г. 5,5 тыс. студэнтаў; ф-ты: фізіка-матэм., філал., педагогікі і методыкі пач. навучання, агульнатэхн. дысцыплін і фізікі, абслуговай працы, інжынерна-пед., даінстытуцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1992; з 1993 працуе н.-д. Сектар. Мае музеі гісторыі ін-та і гісторыі тэхн. творчасці.
В.С.Болбас.
т. 9, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі настаўніцкі інстытут 3/215; 7/218, 244, 408, 438; 8/364; 10/584
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКІ ІНСТЫТУ́Т ПАВІТУ́Х, Беластоцкая школа павітух,
спецыяльная мед. ўстанова ў Беластоку ў 1802—37 (з перапынкам у 1807—11), дзе рыхтавалі павітух (акушэрак). З 1811 тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся тэарэт. дысцыпліны: анатама-фізіял. асаблівасці жаночага арганізма, ход і анамаліі цяжарнасці, механізм акта родаў, догляд немаўлят і інш. Практычныя навыкі набываліся ў працэсе 4-месячнай практыкі ў радзільных аддз. мед. устаноў. У 1802—07 ін-т выпусціў 90 павітух. Выпускніцы накіроўваліся ў Беластоцкую вобласць, Гродзенскую, Мінскую і Валынскую губ.
Я.М.Цішчанка.
т. 3, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т РЫ́НКУ Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
Створаны ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ па вывучэнні попыту насельніцтва на тавары нар. спажывання і кан’юнктуры гандлю. Асн. кірункі дзейнасці: навук.-даследчае, інфарм.-метадычнае і практычнае забеспячэнне фарміравання і рэгулявання ўнутр. рынку тавараў і паслуг на Беларусі; комплексныя даследаванні рынку тавараў нар. спажывання, праблем структурнай перабудовы сферы гандлю; удасканаленне тэарэт. і арганізацыйна-практычных асноў вывучэння рынку; даследаванне сац.-эканам. праблем спажывання; прагназаванне развіцця асн. элементаў і прапорцый рэгіянальнага рынку і інш.
т. 2, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т,
1) навучальная ўстанова ў 1913—18 у Магілёве. Засн. 1.7.1913. Рыхтаваў настаўнікаў вышэйшых пач. вучылішчаў. Прымаліся асобы з сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання 3 гады. Пераўтвораны ў Магілёўскі пед. ін-т (гл. Магілёўскі універсітэт).
2) Навуч. ўстанова ў 1937—53 пры Магілёўскім пед. ін-це. Рыхтаваў настаўнікаў бел. мовы і л-ры, рус. мовы і л-ры, гісторыі, матэматыкі і фізікі, геаграфіі для 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Аб’яднаны з Магілёўскім пед. ін-там.
т. 9, с. 469
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)