Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ННІЦА,
рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дахнарка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 100 км². Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле інш. крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НКА, Лебяжода,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУ ад в. Купіск Навагрудскага р-на.