ВШТУНІ́ (Азат) (сапр.Маміканян Азат Сетавіч; 17.7.1894, г. Ван, Турцыя — 26.3.1958),
армянскі паэт. Вучыўся ў Стамбуле, у 1911—14 слухач літ.-філас. ф-та Сарбоны. З 1914 жыў у Тбілісі, потым у Ерэване. У творах Вштуні драматызм падзей 1-й сусв. вайны (кн. нарысаў «З дзённіка добраахвотніка», 1915), асуджэнне варварскай палітыкі знішчэння арм. народа (зб. вершаў «Струны майго сэрца», 1915), працоўны энтузіязм, праблемы перабудовы вёскі (зб. «Новы Усход», 1923; «Вершы і паэмы», 1936, «Сачыненні», 1956), падзеі Вял.Айч. вайны (зб. «Каханне і нянавісць», 1946). У яго творах актуальнасць тэматыкі, новае асэнсаванне ўсх.паэт. вобразаў, муз. гучанне верша. Пісаў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСКО́ (Алесь) (Аляксандр Канстанцінавіч; н. 10.12.1951, в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1976). Працаваў у рэдакцыі газ. «Сельская праўда» ў г. Жабінка Брэсцкай вобл., з 1984 у Брэсце на абл. студыі тэлебачання, у абл. аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1968. У нізцы вершаў «Вестка» (зб. «Нашчадкі», 1979), паэт. зб-ках «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989); «Час прысутнасці» (1994, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1995), «45» (1996) шчырая захопленасць роднымі краявідамі, роздум пра мінулае і аптыміст. погляд на будучыню свайго краю. Піша для дзяцей. Творчасць адметная філасафічнасцю, багатай вобразнасцю, тэхн. дасканаласцю. Перакладае з рус., укр., польскай, македонскай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Васілевіч) (18.1.1887, г. Цюмень, Расія — 10.11.1937, паводле інш. звестак, сак. 1938),
рускі паэт. Друкаваўся з 1905. Аўтар літ. і паліт. пародый, фельетонаў, эпіграм, памфлетаў (зб-кі «Сатырычныя песні», 1910; «Двухногія без пер’я», 1914). Збіраў нар. песні, частушкі (кн. «Жыццё маладой вёскі. Частушкі-каратушкі С.-Пецярбургскай губерні», 1913), якія выкарыстоўваў у сваіх творах (цыкл «Падпіцершчына», 1915). Творчасць паслярэв. часу мае хранікальна-дакумент. характар: паэт.зб-кі «Чырвоныя званы і песні» (1918), «Песні Чырвонага Званара» (1919), «Чырвоная ленінская вёска» (1925), рэв. песні, балады. Аўтар рамана «Дзяды» (1934; пад псеўд. Іван Сядых), кніг прыказак «Русь» (1924) і «Кніга прыказак» (1930). Пісаў для дзяцей. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
бразільскі пісьменнік. Скончыў ун-т Баія (1912). Д-р медыцыны (1916). Дэбютаваў зб. вершаў «Александрыны» (1914). Лепшыя паэт.зб-кі «Негрыцянка Фула» (1928), «Новыя вершы» (1929) напісаны на аснове браз. фальклору. У 1930-я г. звярнуўся да рэлігіі (зб. «Час і вечнасць», з М.Мендэсам, 1935). У рамане «Анёл» (1934) адчувальны ўплыў сюррэалізму, у рамане «Калунга» (1935) — рэаліст. тэндэнцыі. Асн. тэмы твораў — жыццё вёскі, нар. побыт. Аўтар паэт. зб-каў «Кніга санетаў» (1949), «Паэтычныя творы» (1950), паэм «Абвяшчэнне і сустрэча Міра-Селі» (1950), «Адкрыццё Арфея» (ч. 1, 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСІМІ́, Насімі (сапр. Сеід Імадзеддзін; каля 1369, г. Шэмаха, Азербайджан — 1417),
азербайджанскі паэт; пачынальнік азерб.літ. мовы. Вывучаў тэалогію, матэматыку, логіку, астраномію. Падарожнічаў па краінах Б. Усходу. Прыхільнік пантэізму. Пакараны царквой як ерэтык. Пісаў на азерб., араб. і перс. мовах. Майстар жанраў газелі, рубаі і туюг (чатырохрадкоўяў). У містычнай форме выказваў пратэст супраць сац. прыгнёту з боку феадалаў і духавенства, асуджаў рэліг. перажыткі, прымхлівасць. Паэтызаваў зямныя радасці, услаўляў розум чалавека, імкнуўся распазнаць таямніцы жыцця. Творы Н. адметныя багаццем паэт. сродкаў, метафарычнасцю мовы, дакладнасцю метрыкі, гуманіст. зместам.
бел.паэт, празаік. Пісаў на польск., бел. і рус. мовах. З 1911 друкаваў (часта пад псеўд. Філафей Калінка) карэспандэнцыі, лірычныя і гумарыст. вершы ў газ. «Наша ніва», пасля вершы і апавяданні ў альманаху «Маладая Беларусь», час. «Лучынка», газ. «Беларус», «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях». Распрацоўваў класічныя паэт. формы трыялета, раманса, элегіі («Трыялет», 1913). У вершах — вобраз роднага краю, роздум пра нядолю і бяспраўе бел. селяніна, асуджэнне сац. несправядлівасці.
Тв.:
У кн. — Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961. Т. 1;
Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Літ.:
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСА́РЫК (Алесь) (сапр.Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч; н. 9.4.1954, Мінск),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. зб-ках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш. услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАНІ́М (ад ала... + грэч. onyma імя),
чыё-небудзь сапраўднае імя, выкарыстанае іншай асобай як псеўданім. Напр., чылійскі паэт Пабла Нэруда сваё сапраўднае імя Рэес Басуальта Нефталі Рыкарда замяніў імем чэшскага пісьменніка Яна Нэруды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пушкін В. (паэт, дзядзька А. С. Пушкіна) 1/430; 8/637; 9/490
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНДАЛІ́Б (Нурмухамед-Гарыб) (каля 1712—80),
туркменскі паэт. Заснавальнік эпічнага жанру дастана ў туркм. л-ры. Выкарыстоўваючы літ. і фалькл. сюжэты, стварыў рамант. дастаны «Лейлі і Меджнун», «Юсуп і Зулейха». Аўтар паэм «Агуз-намэ», «Несімі», «Жыкыр» («Чыгір»).