запаленне сятчаткі вока, якое прыводзіць да зніжэння вастрыні зроку. Пры Р. ўзнікае ненармальная светлавое адчуванне (бляск «маланкі» ў вачах і інш.), звужэнне палёў зроку. Часцей узнікае ад узбуджальніка бактэрыяльнага паходжання (стрэптакок, стафілакок, пнеўмакок) або вірусаў (грыпу, герпесу); бывае таксама пры туберкулёзе, сіфілісе і інш., зрэдку ад светлавога іанізавальнага выпрамянення, блізарукасці, пашкоджання сятчаткі вока. Адрозніваюць Р. туберкулёзны, метастатычны, сонечны, лепрозны і інш. Лячэнне комплекснае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАДУ́РЫ (франц. troubadour ад праванс. trobar складаць вершы),
сярэдневяковыя правансальскія вандроўныя паэты-спевакі, звычайна знатнага паходжання. Першыя прадстаўнікі мастацтва, якія валодалі муз. граматай і не былі звязаны з царк.муз. культурай. Звычайна былі адначасова аўтарамі музыкі, тэксту і выканаўцамі сваіх твораў. Усхвалялі рыцарскае куртуазнае каханне, зямныя радасці, героіку крыжовых паходаў і інш. Мелодыі іх песень блізкія да народных. Цікавасць да лірыкі Т. адрадзілася ў пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭМПЕРАТУ́РА ЦЕ́ЛА СУБФЕБРЫ́ЛЬНАЯ, субфебрылітэт,
павышэнне т-ры цела ў дыяпазоне 37,1—38 °C. Назіраецца пры многіх захворваннях (інфекцыі, злаякасныя пухліны, захворванні нерв., сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм і інш.), фізіял. станах (у перадменструальны перыяд, пры цяжарнасці, псіхаэмацыянальным напружанні, пераграванні на сонцы), бывае і нявысветленага паходжання. Можа захоўвацца многія гады, з’яўляцца адзінай прыкметай хваробы, працякаць з парушэннем самаадчування або без яго. У 2—3% людзей назіраецца з нараджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЛІ́ЙСКІ АРХІПЕЛА́Г,
агульная назва некалькіх груп астравоў у Ціхім ак. каля паўд.-зах. берагоў Чылі. Найбуйнейшыя а-вы: Чылаэ, Уэлінгтан, Санта-Інес. Астравы мацерыковага паходжання (пераважна ўчасткі Берагавых Кардыльераў Андаў). Берагі моцна парэзаныя залівамі і пралівамі. Паверхня гарыстая, выш. да 1341 м. Частыя землетрасенні (наймацнейшае ў 1960). Лясы з нізкарослых паўд. букаў, балотная і лугавая расліннасць. Лесараспрацоўкі, рыбалоўства. Гал. горад і порт — Анкуд (на в-ве Чылаэ). Нац. парк Эрнанда-Магальянес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ РУСЬ,
гістарычная назва Галіцыі ў некат. пісьмовых крыніцах (пераважна зах.паходжання) 16—19 ст. Упершыню тэрмін «Ч.Р.» ужыў італьян. картограф 15 ст. Фра Маўра для абазначэння зямель у бас.р. Дон. Аднак паступова гэты тэрмін замацаваўся ў гіст. і геагр. л-ры для абазначэння тэр.б. Галіцкага княства (паводле адм. падзелу 15—18 ст. Рускае і Белзскае ваяводствы Польскага каралеўства). Назва не была пашыранай, ужывалася толькі ў л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШОЎК (ад стараж.-сканд. silki),
натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання. Выдзяляецца спец. залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80%) і серыцыну (20—30%), воскаў, тлушчаў, мінер. рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць Ш.-сырэц для вытв-сці шаўковых тканін. Вызначаецца тонкасцю, вял. гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінер.к-т, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАЛЕ́ННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
выхад карэнных горных парод на зямную паверхню. Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар’ерах, шахтах, шурфах, канавах). Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне. На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вытв-сцьбуд. матэрыялаў (напр., Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы буд. каменю).
Да арт.Агаленне горных парод. Роскае геалагічнае агаленне мелу ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАВАХЕ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е,
у Закаўказзі (Грузія), частка Паўд.-Груз. нагор’я, на Пд ад Трыялецкага хр., паміж р. Кура на З і Ніжнекартлійскай раўнінай на У. Уключае Самсарскі і Джавахецкі мерыдыянальныя хрыбты (выш. да 3300 м) і плато Цалкінскае, Гамарэцкае, Дманіскае і Ахалкалакскае (выш. да 1700 м). Складзена з андэзіта-базальтавых і трахітавых лаў. У катлавінах шмат азёр тэктанічнага ці вулканічнага паходжання (Паравані, Табацкуры і інш.). Горныя стэпы, субальпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭЛАЦІ́НА, жэлацін (франц. gélatine ад лац. gelatus замёрзлы, застылы),
сумесь бялковых рэчываў жывёльнага паходжання; прадукт дэнатурацыі калагену. Сухая Ж. без паху, смаку, празрыстая, злёгку афарбаваная ў жоўты колер. Набухае ў вадзе і раствараецца пры награванні, раствор пры ахаладжэнні ўтварае студзіну. Атрымліваюць з касцей, сухажылляў, храсткоў (найб. чыстая — з рыбных), адходаў скуры шляхам працяглага кіпячэння з вадой. Выкарыстоўваюць у харч., папяровай, паліграф. прам-сці, у вытв-сці фота- і кінаплёнак, фотапаперы, у мікрабіялогіі (пажыўнае асяроддзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗВЯЗДА́ ПРАСВЕ́ТЛАЯ»,
помнік перакладной стараж.-бел. л-ры, зборнік легенд, звязаных з культам дзевы Марыі. Як сведчыць адзін са спісаў, на рус. мову перакладзены з бел. тэксту «прасталюдзінам Мікітам» у Маскве ў 1668. Помнік зах.-еўрап.паходжання, але арыгінал (лац. ці польскі) не знойдзены. У зборніку 15 раздзелаў, прысвечаных апавяданням пра цуды Багародзіцы. 15-ы раздзел, што адсутнічаў у бел. арыгінале, складзены з рус. паданняў пра абразы і выпісак з інш. зб-каў.