УРГЕ́НЧ,

горад, цэнтр Харэзмскага вілаета Узбекістана. Размешчаны ў даліне р. Амудар’я, на канале Шават. Засн. ў 17 ст. Да 1929 наз. Новаургенч. Каля 140 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (кормаўборачныя машыны, рамонт экскаватараў), лёгкая (бавоўнаачышчальная, шоўкаматальная, швейная ф-кі), алееэкстракцыйная, мэблевая і інш.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. Тэатр.

т. 16, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦХІНВА́ЛІ,

горад у Грузіі, на р. Вял. Ліяхві. З 1922 горад; у 1934—61 наз. Сталініры. Да 1990 цэнтр Паўд.-Асецінскай аўт. вобл. 42,6 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. эл.-тэхн., хім. (лакі, фарбы), швейная, харчовая (мясная, малочная, кансервавая). Пед. ін-т. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей.

т. 17, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧХАНДЖЫ́Н, Чханчжын,

горад на ПнУ КНДР, адм. цэнтр прав. Хамгён-Пукто. 520 тыс. ж. (1987). Трансп. вузел. Незамярзаючы порт на Японскім моры. Буйны ц. чорнай металургіі. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л. судна-, станкабудаванне, вытв-сць горнага абсталявання, с.-г. машын), хім., тэкст., у т. л. штучны шоўк. Вытв-сць будматэрыялаў. Рыбалоўства.

т. 17, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫРЧЫ́К,

горад у Ташкенцкім вілаеце Узбекістана, у даліне р. Чырчык. Узнік у 1935. 158 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (с.-г. машыны, трансфарматары, абсталяванне для хім. прам-сці), хім. (мінер. ўгнаенні, азотная к-та, каталізатары), каляровая металургія, лёгкая (абутковая, швейная), харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Каскад ГЭС. Краязнаўчы музей.

т. 17, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЎЛЯ́Й,

горад у Літве. Вядомы з 1236, з 1569 горад. Да 1795 наз. Саўле, да 1917 Шаўлі. 146,2 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне (тэлевізары, станкі і інш.), лёгкая (трыкат., скургалантарэйная, абутковая), харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў, мэблі. Пед. ін-т. Тэатр. Гіст.-этнагр. музей. Помнік архітэктуры — касцёл Пятра і Паўла (1595—1625).

т. 17, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ША́ХТЫ,

горад у Растоўскай вобл. Расіі. Засн. ў канцы 17 — пач. 18 ст., з 1867 горад. Да 1920 наз. Аляксаўдраўск-Грушэўскі. 224,4 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (тэкст., абутковая, швейная), харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Тэхнал. ін-т быт. абслугоўвання. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей.

т. 17, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́НТСПІЛС (Ventspils; да 1917 афіц. назва Віндава),

горад у Латвіі. Засн. ў 1242. 52 тыс. ж. (1987). Порт на Балтыйскім м. Чыг. станцыя. Цэнтр рыбнай і дрэваапр. прам-сці. Машынабудаванне, хім. (вытв-сць мінер. угнаенняў), буд. матэрыялаў і швейная прам-сць. Музей гісторыі марскога рыбалоўства. Крыжацкі замак (13 ст.). У Вентспілсе заканчваецца нафтаправод Полацк—Вентспілс (адгалінаванне нафтамагістралі «Дружба»).

т. 4, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАМШЭДПУ́Р, Татанагар,

горад на У Індыі, на пласкагор’і Чхота-Нагпур, у штаце Біхар. Засн. ў 1907 як металургічны цэнтр (на базе мясц. жалезарудных і кам.-вуг. радовішчаў). Каля 800 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці. Сельскагасп., трансп., энергет., тэкст. машынабудаванне, вытв-сць экскаватараў, абсталявання для папяровай прам-сці, разнастайных хім. прадуктаў.

т. 6, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАЯ́МА,

горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Акаяма. 583 тыс. ж. (1987). Гандл.-размеркавальны і культ. цэнтр зах. Японіі. Тэкст., маш.-буд. (эл.-машынабудаванне, суднабудаванне), хім., папяровая, харч., ганчарна-керамічная прам-сць. Саматужная вытв-сць фарфору і цыновак татамі. Аванпорт Акаямы — Уна; чыг. паром да в-ва Сікоку. Ун-т. Парк Каракуэн (1786).

т. 1, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯКСА́НДРАЎ,

горад у Расіі, цэнтр раёна ва Уладзімірскай вобл. 68,2 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаванне (вытв-сць тэлевізараў), хім. (вытворчасць штучнай скуры), лёгкая, харч. прам-сць. Гіст.-арх. і маст. Музей «Аляксандраўская слабада». Вядомы з 14 ст. У 1564—72 рэзідэнцыя рус. цара Івана Грознага. У Аляксандраве адна з першых рус. друкарняў. Помнікі архітэктуры 16—17 ст.

т. 1, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)