УРГЕ́НЧ,

горад, цэнтр Харэзмскага вілаета Узбекістана. Размешчаны ў даліне р. Амудар’я, на канале Шават. Засн. ў 17 ст. Да 1929 наз. Новаургенч. Каля 140 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (кормаўборачныя машыны, рамонт экскаватараў), лёгкая (бавоўнаачышчальная, шоўкаматальная, швейная ф-кі), алееэкстракцыйная, мэблевая і інш.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. Тэатр.

т. 16, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)