у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у міжрэччы рэк Маціца і Бярэжа, за 14 км на Пд ад г. Міёры. Пл. 1,37 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 4,6 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі пясчаныя, на З забалочаныя, дзе да поймы прымыкае вярховае балота шыр. да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўн. і паўд. берагоў пясчанае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 18 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,27 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 1 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На Пн злучана пратокай з воз. Доўгае. Па берагах возера жывуць бабры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЎШЧЫНА,
возера ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аршыца, за 17 км на Пн ад Оршы. Пл. 0,21 км², даўж. каля 2,1 км, найб.шыр. 230 м, найб.глыб. 1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору каля 4 км². Створана плацінай на невял. ручаі ў пач. 20 ст. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі выш. 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі, у паўд. заліве сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Выцякае ручай у р. Міронаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКНО́,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р. Бярвенка, за 27 км на У ад Гродна. Пл. 0,45 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 340 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на Пд да 2 м), параслі лесам, на З месцамі разараныя. Берагі на Пд нізкія, забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно амаль поўнасцю выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Злучана ручаём з воз. Можнева (на ПнУ), на Пд выцякае ручай Лакніца ў р. Бярвенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ННА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км. на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэр.біял. заказніка Лонна. Пл. 0,6 км², даўж. больш за 1 км, найб.глыб. 2,6 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,83 км. Пл. вадазбору 1,12 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі тарфяністыя, сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. З возера выцякае ручай у р. Палата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, Пл. 0,38 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 132 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 2—5 м, параслі лесам, на У і Пд разараныя. Берагі сплавінныя, параслі хмызняком. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНЯ,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 1,21 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Зах.ч. возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў воз. Красамай і ў р. Ценіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЙСА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Рычанка (цячэ праз возера), за 18 км на З ад г. Браслаў. Пл. 1,6 км², даўж. 2 км, найб.шыр. каля 1,3 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6 км. Пл. вадазбору 177 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 350 м, пад лугам. Дно плоскае. Вузкая прыбярэжная зона выслана пяском і ілам, глыбей — сапрапель. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎКА,
у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і як бы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТУШСКАЕ ВО́ЗЕРА, Олтуш,
у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 13 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 2,19 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі 8,3 км. Пл. вадазбору 302 км². Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на У у прыбярэжнай ч. — пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Моцна зарастае падводнай расліннасцю. Меліярац. каналам злучана з Арэхаўскім возерам. У сувязі з меліярацыяй узровень возера панізіўся на 1,3 м.