ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ ВЯЛІ́КІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР ІМЯ П.І.ЧАЙКО́ЎСКАГАМіністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
Створаны ў 1930 у Маскве як Сімф. аркестр Усесаюзнага радыё, з 1937 вялікі, з 1964 Усесаюзнага радыё і тэлебачання, з 1974 Вял. акадэмічны сімф. аркестр Усесаюзнага тэлебачання і радыё, з 1994 аркестр Рас.дзярж. тэлерадыёкампаніі «Астанкіна», з 1996 сучасная назва. Аркестрам кіравалі А.Арлоў (з 1930), М.Галаванаў (з 1937), А.Гаўк (з 1953), Г.Раждзественскі (з 1961). З 1974 гал. дырыжор і маст. кіраўнік У.Федасееў. У розны час з аркестрам працавалі дырыжоры В.Сук, Л.Штэйнберг, С.Самасуд, Я.Мравінскі, А.Мелік-Пашаеў, Н.Рахлін, К.Іваноў, Э.Клайбер, О.Фрыд, Ф.Штыдры, Г.Себасцьян, Л.Стакоўскі, Ф.Канвічны, Дж.Джарджэску, В.Ферэра, А.Клюітэнс і інш. У ансамблі з аркестрам выступалі выдатныя айч. і замежныя інструменталісты і спевакі. У рэпертуары аркестра буйныя сімф. і вак.-сімф. творы кампазітараў-класікаў, сучасных зарубежных і айч. аўтараў. Калектыў — першы выканаўца многіх твораў П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Р.Гліэра, М.Мяскоўскага, Ю.Шапорына, Дз.Шастаковіча, А.Хачатурана, Дз.Кабалеўскага, Ц.Хрэннікава, К.Караева, В.Мурадэлі, А.Баланчывадзе, А.Тактакішвілі, Р.Шчадрына, Б.Чайкоўскага, М.Вайнберга, Г.Свірыдава і інш., удзельнічаў у пастаноўцы многіх опер класічнага і сучаснага рэпертуару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ ВЯЛІ́КІ ТЭА́ТР О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ»,
творчае аб’яднанне. Створана ў 1996 у Мінску ў выніку пераўтварэння Дзярж. акадэмічнага Вял.т-ра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Уключае Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Мастацка-эксперым.тэатр. камбінат г. Мінска. У складзе аб’яднання таксама сімф. і сцэн. аркестры (больш за 140 музыкантаў; гал. дырыжор А.Анісімаў, дырыжоры М.Калядка, Л.Лях, Г.Праватораў, В.Чарнуха, А.Галанаў, М.Сінькевіч), міманс, Нац.тэатр.-канцэртнае аб’яднанне «Беларуская капэла», маст.-пастановачная служба (службы машынна-дэкарацыйная, асвятлення і афармлення спектакляў, мех. абсталявання, цэхі касцюмерны, грымёрны, рэквізіту), тэхн. і дапаможныя службы. Асн. задачы аб’яднання: стварэнне неабходных умоў для творчай дзейнасці т-раў оперы і балета, адраджэнне і развіццё бел.нац. опернага і балетнага мастацтва, садзейнічанне далучэнню насельніцтва да нац. і сусв. опернай і балетнай спадчыны, фарміраванне агульнаеўрап. культ. прасторы, падрыхтоўка спецыялістаў опернага і балетнага жанраў. Дырэктар аб’яднання А.Кірыенка.
Працуе ў будынку б.Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (1936—37; арх. І.Лангбард). Будынак быў задуманы як універсальны са звышмеханізаванай сцэнай і глядзельнай залай на 3 тыс. месцаў. Адкрыты ў 1939. Асн. кампазіцыю ствараюць размешчаныя адзін над адным 3 цыліндрычныя аб’ёмы рознага дыяметра і вышыні, да якіх з тылу прылягае развітая сцэн. каробка і дапаможныя памяшканні. Адзіны рытм і прафілёўка верт. чляненняў надаюць будынку цэласны характар і маштабнасць. Ядро т-ра спачатку ўтварала глядзельная зала на 1500 месцаў — амфітэатр з балконам, якую паўкальцом абкружалі на 1-м паверсе вестыбюль з гардэробамі, на 2-м — прасторныя фае. У гады Вял.Айч. вайны т-р пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 паводле праекта аўтара. Глядзельная зала рэканструявана па традыц. яруснай сістэме з месцамі на 1200 гледачоў у партэры і 3 неглыбокіх ярусах. У афармленні вестыбюляў, фае і глядзельнай залы выкарыстаны скульптура і маст. ляпныя дэталі. У 1967 т-р тэхнічна пераабсталяваны, у 1978 значна зменена афармленне інтэр’ераў. Вонкавае аблічча будынка амаль цалкам захавана, толькі на пач. 1960-х г. плоскія пакрыцці заменены нахільнымі дахамі, што адбілася на сілуэтным вырашэнні. Будынак арганічна ўваходзіць у сістэму ансамбляў цэнтра Мінска.
Т.У.Аляксандрава, А.А.Воінаў (архітэктура).
Будынак «Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРА... (ад грэч. makros вялікі, доўгі), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам «вялікі», «буйны» (супрацьлеглае мікра...), напр., макраклімат, макраструктура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́І,
шляхецкі род герба «Вага» ў ВКЛ. Родапачынальнік Ходзька Каранеўскі, сын якога Тышка за службу ў вял.кн. Казіміра [1440—92] атрымаў некалькі вёсак у Камянецкай вол. Ад імя яго сына Пацея Тышковіча пайшло родавае прозвішча. Валодалі маёнткамі ў Берасцейскім, Трокскім і інш. ваяводствах. Найб. вядомыя:
Адам Львовіч (Іпацій; 1541—1613), уніяцкі мітрапаліт, гл.Пацей I. Леанард Габрыэль (6.11.1632—1.2.1695), ваявода віцебскі з 1686, староста рагачоўскі, суражскі і жыжморскі. Людвік Канстанцін (1664—3.1.1730), пісар польны ВКЛ з 1697, стражнік вялікі з 1698, падскарбі вялікі з 1703, гетман польны ў 1709, гетман вялікі з 1709, адначасова кашталян віленскі з 1709, ваявода віленскі з 1722. Адзін з кіраўнікоў шляхецкага руху супраць усеўладдзя Сапегаў у ВКЛ. У час Паўн. вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў. Пры падтрымцы Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу на Беларусі і ў Літве. Адзін з арганізатараў Віленскай канфедэрацыі 1716. Казімір Аляксандр (14.5.1666—10.6.1728), кашталян віцебскі з 1700 і трокскі з 1703, ваявода віцебскі з 1705, староста рагачоўскі, суражскі і жыжморскі. Антоні (?—16.2.1749), абозны вялікіВКЛ з 1715, стражнік вялікі ў 1729—48. Аляксандр (? — сак. 1770), падчашы ВКЛ з 1724, кашталян віцебскі з 1739 і трокскі з 1740, ваявода трокскі з 1742, староста рагачоўскі, Людвік (каля 1726 — студз. 1771), абозны вялікіВКЛ з 1744, стражнік вялікі з 1748, староста рагачоўскі і алькеніцкі. Леанард (каля 1730—14.7.1774), абозны вялікіВКЛ з 1752, стражнік вялікі з 1771, староста рагачоўскі і алькеніцкі. Аляксандр Міхал (1774 — да 13.6.1846), абозны вялікіВКЛ з 1794, удзельнік паўстання 1794. У вайну 1812 чл. Вайсковага к-таВКЛ у Вільні. Чл.Патрыятычнага таварыства, у 1826—27 зняволены. Тэадор (1798—1852), удзельнік паўстання 1830—31, памёр у эміграцыі ў Парыжы. Апошні з роду П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБАЕ́ДЫ (Hylesininae),
падсямейства жукоў сям. караедаў. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. трапляюцца ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага пояса Паўн. паўшар’я. На Беларусі 19 відаў, найб. пашыраны 4 віды: Л. вялікі хваёвы (Blastophagus piniperda), Л. малы хваёвы (B. minor), Л. вялікі яловы (Dendroctonus micans) і Л. пушысты (Polygraphus polygraphus).
Даўж. да 12 мм, цела цыліндрычнае, карычневае, бурае або чорнае. Лічынкі бязногія, голыя, крыху выгнутыя. Кукалкі белыя. Жукі і лічынкі пракладваюць хады пад карой, у абалоне, лубе (адсюль назва) дрэў і кустоў. Шкоднікі насаджэнняў.
Лубаеды: 1 — вялікі яловы; 2 — вялікі хваёвы; 3 — малы хваёвы (а — жук; б — лічынка; в — пашкоджаныя галінка і дрэва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс],
самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.